Супрацоўнікамі ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскага РАУС у ходзе сумесных пошукавых мерапрыемстваў з калегамі з Галоўнага ўпраўлення МУС Расіі па г.Масква устаноўлена месцазнаходжанне без вестак прапаўшага 5-гадовага Якава Зібарава, жыхара расійскай сталіцы. Пра тое, дзе дзіця, не было вядома з сакавіка 2016 года, як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Ігнатовіч.
Паводле інфармацыі маскоўскай паліцыі, знікненне дзіцяці магло насіць крымінальны характар, такім чынам, яму пагражала небяспека. Па адной з версій праваахоўнікаў з МУС Расіі, хлопчык мог знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. Таму яны звярнуліся з даручэннем аб прававой дапамозе ў МУС Рэспублікі Беларусь.
«У цесным узаемадзеянні супрацоўнікаў крымінальнага вышуку УУС і ГУ МУС Расіі па г.Маскве адпрацоўваліся ўсе магчымыя версіі, у тым ліку такія, як выкраданне, забойства, гвалт над дзіцем альбо ўцягванне яго ў якую-небудзь секту. Правяраліся асобы, датычныя да яго знікнення, а таксама месцы магчымага месцазнаходжання зніклага дзіцяці», – распавяла начальнік аддзела вышуковай работы ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС Магілёўскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Алена Пуцык. – 7 чэрвеня хлопчык быў знойдзены магілёўскімі “сышчыкамі” на тэрыторыі Магілёўскага раёна ў суправаджэнні грамадзяніна Расійскай Федэрацыі».
Стан дзіцяці здавальняльны. Яго жыццю і здароўю нічога не пагражае. У бліжэйшы час хлопчык будзе перададзены сваякам. Зараз устанаўліваюцца абставіны здарэння, працуе следча-аператыўная група.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.01.2021 - 15:43
Дзмітрый Варанюк правядзе 20 студзеня ў Магілёве прыём грамадзян
18.01.2021 - 14:53
16.01.2021 - 12:46
Лясгасы Магілёўскай вобласці за мінулы год пасадзілі дрэвы на плошчы амаль 6,5 тыс. га
16.01.2021 - 12:19
Федэрацыя прафсаюзаў ўнесла прапановы па ўдасканаленні пенсійнай сістэмы