Рус Бел Eng 中文

Зона адпачынку туркомплекса ў Бабруйскім раёне прызнана найлепшай у Беларусі па ўладкаванні

Зона адпачынку турыстычнага комплексу «Наша месца» каля вёскі Туголіца Бабруйскага раёна прызнана пераможцай рэспубліканскага конкурсу на самае лепшае добраўпарадкаванне і ўтрыманне месцаў карыстання паверхневымі воднымі аб’ектамі для рэкрэацыі, спорту і турызму. Пра гэта паведамілі карэспандэнту сайта ў прэс-службе Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяроддзя.

Другое месца заняла зона адпачынку на возеры Сосны ў вёсцы Доўжа Віцебскага раёна, трэцяе – у Шчучыне Гродзенскай вобласці.

«У конкурсе маглі прымаць удзел юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ў адпаведнасці з рашэннямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў забяспечваюць уладкаванне і ўтрыманне ў належным стане месцаў карыстання паверхневымі воднымі аб’ектамі для рэкрэацыі, спорту і турызму, – адзначылі суразмоўцы. – Галоўнай умовай спаборніцтва з’яўлялася размяшчэнне месцаў масавага адпачынку на землях агульнага карыстання. Санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі, якія аказваюць паслугі санаторна-курортнага лячэння, аздараўлення і адпачынку, пад увагу не прымаліся».

Конкурс праводзіўся з мэтай забеспячэння выканання рэжыму гаспадарчай i iншай дзейнасцi ў межах водаахоўных зон і прыбярэжных палос, паляпшэння экалагічнага стану паверхневых водных аб’ектаў, фарміравання экалагічнай культуры.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая