V ФОРУМ РЭГІЁНАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

Магілёў. 11-12 кастрычніка 2018 года.

Рус Бел Eng 中文

Званне заслужанага артыста Беларусі прысвоена акцёру Магілёўскага абласнога тэатра лялек Мікалаю Сцешыцу

Ганаровае званне “Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь” прысвоена вядучаму майстру сцэны Магілёўскага абласнога тэатра лялек Мікалаю Сцешыцу. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове культуры.

Мікалай Сцешыц – таленавіты, шматпланавы артыст з шырокім творчым аплуа, – заўважылі суразмоўцы. – Ён працуе ў магілёўскім тэатры з 1993 года. Вядучы майстар сцэны стварыў шэраг яркіх высокамастацкіх вобразаў у спектаклях, якія складаюць залаты фонд тэатра. Аб прызнанні яго таленту сведчаць прэстыжныя тэатральныя ўзнагароды, а таксама дыпломы розных фестываляў у намінацыі «Самая лепшая мужчынская роля».

У 2001 годзе артыст атрымаў дзяржаўную стыпендыю Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, у 2009-м – узнагароджаны медалём Ф. Скарыны, найвышэйшым прызам Беларускага Саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальны анёлак». У 2010 годзе імя артыста ўнесена ў энцыклапедыю “Найлепшыя людзі Беларусі”, а ў 2012-м – акцёр узнагароджаны Ганаровай граматай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь.

Паводле слоў суразмоўцаў, аб грамадзянскай пазіцыі і аўтарытэце сярод калег прафесійнага круга, а таксама жыхароў Магілёўшчыны сведчыць той факт, што Мікалай Сцешыц з’яўляўся адзіным прадстаўніком сярод беларускіх акцёраў, які удзельнічаў у V Усебеларускім народным сходзе.

Двойчы Магілёўскі абласны тэатр лялек станавіўся саіскальнікам Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва за спектаклі «На дне» М. Горкага (2015) і «Сіняя-сіняя» У. Караткевіча (2016). У гэтых спектаклях быў заняты Мікалай Сцешыц.

За час працы ў тэатры Мікалаем Сцешыцам створана больш за 80 роляў, многія з іх адлюстраваны ў публікацыях беларускіх і замежных СМІ. У арсенале акцёра ролі ў спектаклях для дзяцей і моладзі, а таксама ў пастаноўках для дарослых. «Глыбіня і шматграннасць, з якой працуе акцёр, уражваюць. У год ён заняты ў больш чым 350 спектаклях. У асобе Мікалая Сцешыца спалучаюцца выдатны акцёр тэатра лялек і выдатны драматычны артыст», – падкрэслілі суразмоўцы.

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.

Чытайце таксама ў катэгорыі "навiна дня":

15.08.2018 - 08:57 | Галоўная тэма АДІ ў жніўні: «Моладзь Беларусі: магчымасці для самарэалізацыі»

Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе 16 жніўня ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны маладзёжнай палітыцы ў краіне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.

14.08.2018 - 08:08 | Урачыстыя лінейкі ў школах Магілёўскай вобласці правядуць 1 верасня

Урачыстыя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў і пачатку навучальнага года, у Магілёўскай вобласці прапануецца правесці ў суботу 1 верасня, паведаміў карэспандэнту сайта начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Уладзімір Рыжкоў.

13.08.2018 - 09:54 | Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 жніўня першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда

Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 жніўня першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Іванавіч Чыкіда. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

10.08.2018 - 12:48 | Першы на Магілёўшчыне экіпаж-трохтысячнік з’явіўся ў Магілёўскім раёне

Першы экіпаж-трохтысячнік з’явіўся ў Магілёўскай вобласці. Мяжу ў 3 тыс. т збожжа пераадолелі механізатары ЗАТ «Агракамбінат «Зара»» ў складзе старшага камбайнера Аляксея Макосава і яго памочніка Мікалая Мінчанкі. Гэты ж калектыў на днях першым у рэгіёне ўзяў бар’ер у 2 тыс. т.

09.08.2018 - 15:36 | Матэрыяльную дапамогу да навучальнага года атрымае больш за 17,6 тыс. школьнікаў са шматдзетных сем’яў

У Магілёўскай вобласці аднаразовую матэрыяльную дапамогу да новага навучальнага 2018/2019 года атрымае больш за 17,6 тыс. школьнікаў са шматдзетных сем’яў, паведаміла карэспандэнту сайта намеснік камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Вольга Хадускіна.