Рус Бел Eng 中文

Аб’яўлены збор грошай на стварэнне музея Алеся Адамовіча ў Бабруйскім раёне

Аб’яўлены збор грошай на стварэнне музея Алеся Адамовіча ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна. Сродкі будуць накіраваны на выраб праектна-каштарыснай дакументацыі і рэканструкцыю драўлянага будынка, які ў гады вайны з’яўляўся явачнай кватэрай партызан і быў апісаны ў адным з твораў пісьменніка.

Алесь Адамовіч – беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца, публіцыст, грамадскі дзеяч, член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Ён аўтар вядомых кніг пра вайну (“Вайна пад стрэхамі”, “Сыны ідуць у бой”, “Я з вогненнай вёскі” і інш.). Пісьменнік нарадзіўся ў 1927 годзе ў вёсцы Канюхі (Капыльскі раён, Мінская вобласць). З 1928 году пражываў у вёсцы Глуша Бабруйскага раёна.

Дабрачынны рахунак

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама

Рахунак 3642129272326 у філіяле 703 ААТ СБ “Беларусбанк”, код 760, г. Бабруйск, УНП 701226324 .

Прызначэнне плацяжу “Для вырабу праектна-каштарыснай дакументацыі і рэканструкцыі будынка ў п. Глуша пад музей А.  Адамовіча”

Алесь Адамовіч: віртуальная выстава да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка

Інфармацыя

 

Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter.