Рус Бел Eng 中文

На тэрыторыі Магілёўскай вобласці арганізавана работа па ўключэнні ў гаспадарчы зварот маёмасці

На тэрыторыі Магілёўскай вобласці арганізавана работа па ўключэнні ў гаспадарчы зварот маёмасці.

Усімі гаррайвыканкамамі і абласнымі органамі дзяржаўнага кіравання праведзена інвентарызацыя, па выніках якой зацверджаны мерапрыемствы па ўключэнні ў гаспадарчы абарот маёмасці, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці.

Усяго ў 2017 годзе на тэрыторыі вобласці праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на ўключэнне ў гаспадарчы абарот і знос 210 аб’ектаў камунальнай уласнасці.

Па стане на 21 красавіка 2017 года ўключана ў гаспадарчы зварот, спісана і закансервавана 43 аб’екты (20,5%), у тым ліку:

продаж – 110 аб’ектаў (прададзена 14 аб’ектаў – 12,7%, на суму 332 880,37 рублёў);

здача ў арэнду – 20 абектаў (здадзена ў арэнду 3 аб’екты – 15,0%);

бязвыплатная перадача – 11 абектаў (перададзена 5 аб’ектаў –

45,5%);

выкарыстанне ва ўласных мэтах – 4 аб’екты (выкарыстоўваецца ва ўласных мэтах 1 аб’ект – 25,0%);

кансервацыя – 35 аб’ектаў (закансервавана 14 аб’ектаў –

40,0%);

ліквідацыя – 30 аб’ектаў (ліквідавана 6 аб’ектаў – 20,0%).

Акрамя таго, на тэрыторыі вобласці размешчана 65 аб’ектаў, у дачыненні да якіх праведзена ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку праца па выстаўленні на аўкцыённыя таргі, у тым ліку з устанаўленнем пачатковай цаны, роўнай адной базавай велічыні, не прададзеных па прычыне адсутнасці пакупнікоў, але непажаданых да зносу па прычыне здавальняльнага стану, і 2 аб’екты непажаданых да продажу з устанаўленнем пачатковай цаны продажу, роўнай адной базавай велічыні. Названыя аб’екты ўключаны ў асобны спіс, праца па іх праводзіцца па заяўным прынцыпе (на сённяшні дзень прададзена 3 такія аб’екты на суму 265,65 рублёў).

Пастановай Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 2017 г. № 4 зацверджаны пералік нявыкарыстанай і неэфектыўна выкарыстанай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, для ўключэння яе ў гаспадарчы зварот у 2017 годзе (далей – пералік), рашэнне аб распараджэнні якой у мэтах уключэння ў гаспадарчы зварот згодна з пунктам 5 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2012 г. № 294 “Аб парадку распараджэння дзяржаўнай маёмасцю” ўпаўнаважаныя прымаць аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам.

У названы пералік уключана 17 нявыкарыстаных і неэфектыўна выкарыстаных  аб’ектаў, размешчаных на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.

Вызначаны спосабы распараджэння ўключанымі ў пералік аб’ектамі нерухомасці, асобы, адказныя за падрыхтоўку і прадстаўленне ва ўстаноўленым парадку дакументаў, неабходных для падрыхтоўкі праектаў рашэнняў па распараджэнні дадзенай маёмасцю, арганізуецца правядзенне аўкцыённых таргоў. Па стане на 21 красавіка 2017 г. 1 аб’ект прададзены.

Пытанне ўключэння ў гаспадарчы абарот дзяржаўнай маёмасці знаходзіцца на кантролі, рэалізацыя мерапрыемстваў па скарачэнні колькасці такіх аб’ектаў праводзіцца на пастаяннай аснове.

Праблемныя пытанні:

1. Заканадаўча не ўрэгулявана пытанне ўключэння ў гаспадарчы зварот маёмасці адкрытымі акцыянернымі таварыствамі, у статутных фондах якіх 50 і больш працэнтаў акцый (доляў у статутных фондах) належыць дзяржаве, нявыкарыстанай маёмасці арганізацый сістэмы Белкаапсаюза, будынкаў, якія доўгі час не выкарыстоўваюцца, збудаванняў, плошчаў і памяшканняў у гарадах.

Прапанова – Дзяржкаммаёмасці, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму, Белкаапсаюзу распрацаваць адпаведныя праекты НПА.

2. Не ўрэгулявана пытанне спісання страт ад продажу маёмасці з паніжэннем кошту з-за дадатковага капіталу, у тым ліку па аб’ектах сістэмы Белкаапсаюза.

Даведачна: да 1 студзеня 2017 г. спісанне страт, якія ўзнікаюць пры выбыцці шляхам продажу або бязвыплатнай перадачы нявыкарыстаных ў гаспадарчым абароце аб’ектаў нерухомасці, ажыццяўлялася за кошт дадатковага капіталу, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2015 г. № 345.

Прапанова – Мінэканомікі сумесна з Дзяржкаммаёмасцю, Мінфінам, аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам распрацаваць адпаведны праект НПА, аналагічны Указу № 345.

3. Інфармацыя аб нявыкарыстанай маёмасці гаспадарчых таварыстваў у сетцы Інтэрнэт размешчана разрознена, індывідуальна на сайтах аблвыканкамаў і гаррайвыканкамаў альбо самастойна гаспадарчымі таварыствамі на сайтах прадпрыемстваў, што значна ўскладняе пошук інвестарам патрэбнай інфармацыі. Аналагічная сітуацыя з аб’ектамі сістэмы Белкаапсаюза.

Прапанова – Дзяржкаммаёмасці, Мінэканомікі, аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму выпрацаваць ўзгодненыя прапановы аб неабходнасці распрацоўкі Адзінай базы нявыкарыстанай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў з доляй дзяржавы ў іх статутных фондах, а таксама сістэмы Белкаапсаюза з абавязковым яе размяшчэннем на сайце Дзяржкаммаёмасці.

4. Нявыкарыстаныя аб’екты шэрагу дзяржаўных арганізацый, адкрытых акцыянерных таварыстваў, у статутных фондах якіх 50 і больш працэнтаў акцый (доляў у статутных фондах) належыць дзяржаве, арганізацый сістэмы Белкаапсаюза выстаўляюцца на продаж праз аўкцыён, прапаноўваюцца ў арэнду, але няма зацікаўленых у іх набыцці або ўзяцці ў арэнду. У той жа час арганізацыі павінны плаціць падаткі ў павышаным памеры, што негатыўна адбіваецца на іх фінансавых выніках і прыводзіць да недахопу абаротных сродкаў для ажыццяўлення асноўнай дзейнасці.

Прапанова – Дзяржкаммаёмасці, Мінфіну, аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму разгледзець магчымасць адмены або зніжэння павышанага каэфіцыента да ставак падатку на нерухомасць і зямельнага падатку на нявыкарыстаныя (неэфектыўна выкарыстаныя) капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), іх часткі і зямельныя ўчасткі (часткі зямельных участкаў), на якіх яны размешчаны, пасля прыняцця рашэння суб’ектам гаспадарання аб уключэнні яго ў гаспадарчы зварот або на перыяд правядзення работы па ўключэнні ў гаспадарчы зварот.

5. Пры ажыццяўленні мерапрыемстваў па кантролі за выкананнем умоў дагавораў куплі-продажу нерухомай маёмасці, прададзенай на аўкцыёнах з устанаўленнем пачатковай цаны продажу, роўнай адной базавай велічыні, існуе праблема па спагнанні штрафаў у памеры розніцы паміж ацэначным коштам аб’екта, павялічанай з улікам індэкса цэн вытворцаў на прамысловую прадукцыю вытворча-тэхнічнага прызначэння, і коштам яго набыцця.

Даведачна. Напрыклад, ацэначны кошт рэалізаваных аб’ектаў складае па:

капітальным будынку (будынак былой школы), размешчаным у в. Галоўчыцы Чэрыкаўскага раёна, – 4,2 млрд. недэнамінаваных рублёў;

капітальным будынку, размешчаным у г. Касцюковічы па зав. Юнацкі, 23, – 1,4 млрд. недэнамінаваных рублёў;

незавершаным будаўніцтвам капітальнга будынку ў г. Асіповічы па вул. Сташкевіча, 50 – 0,951 млрд. недэнамінаваных рублёў;

Прапанова – Дзяржкаммаёмасці сумесна з аблвыканкамамі, Мінскім гарвыканкамам, іншымі зацікаўленымі асобамі і ўстановамі распрацаваць праект НПА па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2012 г. № 294 ў частцы змянення нормаў аб вызначэнні памеру штрафных санкцый пры невыкананні ўмоў дагавораў куплі-продажу нерухомай маёмасці, прададзенай на аўкцыёнах з устанаўленнем пачатковай цаны продажу, роўнай адной базавай велічыні.

Акрамя таго, у выпадку пагашэння штрафу пакупніком заканадаўча вызначыць механізм прыняцця ім рашэння аб лёсе аб’екта нерухомасці (продаж, знос) без уліку устаноўленых раней умоў продажу (фактычна пасля выплаты штрафу пакупнік набывае аб’ект без паніжэння пачатковай цаны продажу).

Даведачна: Дадзеныя праблемныя пытанні знайшлі адлюстраванне ў шэрагу пратаколаў даручэнняў, праектаў НПА.