Рус Бел Eng 中文

Прадпрыемствы Магілёўскай вобласці – у ліку пераможцаў і дыпламантаў рэспубліканскага конкурсу “Найлепшы экспарцёр 2016 года”

20 красавіка 2017 года былі падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу “Найлепшы экспарцёр 2016 года”.

Прадпрыемствы Магілёўскай вобласці былі прадстаўлены ў намінацыях: дрэваапрацоўчая і мэблевая прамысловасць, цэлюлозна-папяровая прамысловасць, будаўніцтва і вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, лёгкая прамысловасць, малочная і мясная прамысловасць, арганізацыя малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў сферы вытворчасці тавараў.

Пераможцамі ў сваіх намінацыях сталі: рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “Завод газетнай паперы”, замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Кроноспан ОСБ», адкрытае акцыянернае таварыства «Магатэкс», сумеснае закрытае акцыянернае таварыства «Сервалюкс».

Заахвочвальнымі дыпломамі былі ўзнагароджаны адкрытае акцыянернае таварыства «Бабушкина крынка» – кіруючая кампанія холдынга «Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка”», дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Магілёўскі лясгас”, сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «ДжемСталь».