Рус Бел Eng 中文

Пошукавая група “Братэрства”, Чавускі раён

Не забудем павших на войне –

Это важно для живых вдвойне!

 П.Сыродоев

Пошукавая група «Братэрства» створана ў кастрычніку 2009 года, зарэгістравана і пастаўлена на ўлік як структурнае падраздзяленне грамадскага аб’яднання «Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны пошукавы клуб «Віккру»3 лютага 2010 года № 3-10.

Сумесна з аддзелам ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Чавускага райвыканкама раённы ваенкамат, Чавускі гісторыка-краязнаўчы музей праводзяць сістэмную працу па пошуку няўлічаных пахаванняў і ўстнаўленні звестак аб загінуўшых воінах. Аказвае дапамогу ў напісанні інфармацыйных лістоў з указаннем усіх неабходных звестак для арганізацыі далейшай працы па ўздыме астанкаў загінуўшых. Штогод прымае ўдзел у правядзенні вахты памяці на тэрыторыі Чавускага раёна разам з 52-м асобным спецыялізаваным пошукавым батальёнам Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Галоўным вынікам сумеснай пошукавай працы стала ўвекавечанне памяці і перапахаванне з вайсковымі ўшанаваннямі салдат, які гераічна загінулі на тэрыторыі Чавускага раёна. Акрамя гэтага, вядзецца праца ў архівах па ўстанаўленні лёсаў загінуўшых абаронцаў Айчыны, перапіска са сваякамі воінаў, пахаваных на чавускай зямлі, прадметамі ваеннага побыту папаўняюцца фонды раённага краязнаўчага музея.

За перыяд 2010-2016 гг. намаганнямі пошукавай групы «Братэрства» сумесна з 52-м АСПБ МА РБ выяўлены, падняты і перапахаваны астанкі 132 воінаў. Паводле архіўных дадзеных устаноўлены імёны 171 абаронцы Айчыны, які лічыўся зніклым без вестак.

Кіраўнік групы – Бязручанка Валерый Рыгоравіч.

Адрас: 213206, Магілёўская вобласць, г. Чавусы, вул. Савецкая, д.1, Чавускі раённы гісторыка-краязнаўчы музей, пошукавая група «Братэрства».

Тэлефон: +375 29 1131524 (Вэлком)

E-mail: 3187685@rambler.ru