Рус Бел Eng 中文

Пошукавая група “Мемарыял”, Шклоўскі раён

Пошукавая група “Мемарыял” грамадскага аб’яднання «Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны пошукавы клуб «Віккру »створана на базе Шклоўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея. У склад групы на 2017 год уваходзяць 8 чалавек: супрацоўнікі музея, краязнаўцы, педагогі школ горада і раёна.

«Мемарыял» супрацоўнічае з раённым аб’яднаннем ветэранаў (старшыня Суркоў С.У.), з раённым грамадскім аб’яднаннем малалетніх вязняў (кіраўнік Осіпава А.У.), з пошукавай групай «Нашчадкі» Лепельскага раёна Віцебскай вобласці (кіраўнік Тухто). Ва ўстановах адукацыі раёна створаны школьныя пошукавыя групы навучэнцаў, якія таксама супрацоўнічаюць з раённай пошукавай групай.

Члены пошукавай групы “Мемарыял” з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі традыцыйных краязнаўчых чытанняў імя Ільюшэнкі, якія штогод праходзяць на базе раённага музея. У 2014-2015 гг. чытанні былі прысвечаны памятным датам – 70-годдзю вызвалення Беларусі і 70-годдзю Вялікай Перамогі – і адлюстроўвалі падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Шклоўшчыне. Па выніках краязнаўчых чытанняў падрыхтаваны зборнік «Вялікай Перамозе – 70. Шклоўская старонка».

Членамі групы «Мемарыял», педагогамі распрацаваны маршруты «Зорных паходаў» з наведваннем памятных месцаў на тэрыторыі раёна. Для факультатыўнага курса “Вялікая Айчынная вайна” распрацаваны музейныя заняткі «Памяць пра вайну. Шклоўская старонка» і «Героі Перамогі: праз 70 гадоў». Паводле вынікаў пошуку створаны адукацыйныя прэзентацыі да іх.

Вынікам сумеснай даследчай працы пошукавай групы “Мемарыял” і пошукавай групы «Патрыёт» ДУА «Старасельскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Шклоўскага раёна» ў 2016 стала ўстанаўленне імені героя, які загінуў пры вызваленні Стараселля. Імя ўстаноўлена па нумары ордэна Чырвонай Зоркі, які быў знойдзены ў полі на месцы бою. Паводле папярэдніх дадзеных, гэта гвардыі малодшы лейтэнант Брадзіхін Мікалай Іванавіч, 1919 года нараджэння. Ордэнам Чырвонай Зоркі ўзнагароджаны ў студзені 1944 года, загінуў пры вызваленні Стараселля ў чэрвені 1944 года.

Члены групы вядуць сістэматычную працу з насельніцтвам па выяўленні месцаў адзіночных і брацкіх пахаванняў салдат, удакладняючы ў архівах, на пошукавых сайтах звесткі аб загінуўшых. За час працы групы ўстаноўлена 6 невядомых раней месцаў пахаванняў воінаў, якія загінулі ў Шклоўскім раёне; па архіўных дадзеных ўстаноўлены імёны больш за 100 салдат і камандзіраў Чырвонай Арміі, якія лічыліся прапаўшымі без вестак. Дадзеныя перадаюцца ў раённы гісторыка-краязнаўчы музей, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

Вынікам супрацоўніцтва пошукавай групы “Мемарыял” і Расійскай грамадскай міжрэгіянальнай гісторыка-патрыятычнай пошукавай арганізацыі «Доблесць» стала паступленне ў фонд раённага музея прадметаў, якія належалі нашаму земляку, чырвонаармейцу Салодкаму Дзмітрыю Іванавічу, які загінуў ў 1942 годе вобласці падчас абароны горада Ленінграда.

Сярод найлепшых удзельнікаў пошукава-краязнаўчай работы – Вольга Якаўлева, Віктар Ясечка, Рыта Мішына, Анатоль Турбінскі, Юрый Махорын, Аляксандр Грудзіна.

Члены групы «Мемарыял» удзельнічаюць у раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, канферэнцыях, праектах: акцыях «Бяссмертны полк», краязнаўчых віктарынах ГА «Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны пошукавы клуб “Віккру”», Сіманаўскіх чытаннях, Міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 75-годдзю абароны горада Магілёва.

Пошукава-краязнаўчая работа групы “Мемарыял” рэгулярна асвятляецца ў раённай газеце «Ударны фронт», на радыё і мясцовым тэлебачанні.

Кіраўнік групы – Гапеева Ірына Уладзіміраўна.

Адрас: 213010, г. Шклоў, вул. Савецкая, 46, Шклоўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей, пошукавая група “Мемарыял”.

Тэлефон: +375 2239 31005, 32200

E-mail: muzeyshklov@gmail.com