Рус Бел Eng 中文

Пошукавая група «Свіслач», Асіповіцкі раён

Пошукавая група «Свіслач» створана ў 2010 годзе на базе Лапіцкай сярэдняй школы Асіповіцкага раёна пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі В. Козыравай. У тым жа годзе група пастаўлена на ўлік як структурнае падраздзяленне ГА «Магілёўскі ГГППК “Віккру”. За час існавання групы яе членамі праведзены дзясяткі краязнаўчых пошукавых экспедыцый на месцах баёў у 1941-1944 гг. у Асіповіцкім раёне. Акрамя пошукавай працы, рабяты ўдзельнічаюць у рэканструктарскіх баях Чырвонай Арміі па абароне і вызваленні раёна, некалькі разоў пашукавікі выязджалі на Лінію Сталіна для ўдзелу ў рэканструктарскіх мерапрыемствах.

У выніку пошукавых работ выяўлены 6 невядомых раней пахаванняў часоў вайны, падняты і ўрачыста перапахаваны астанкі 15 салдат, камандзіраў Чырвонай Арміі і грамадзянскага насельніцтва, устаноўлены імёны пяці з іх, падтрымліваецца сувязь з іх роднымі і блізкімі. З мэтай вывучэння баявых дзеянняў на тэрыторыі Асіповіцкага раёна і Магілёўшчыны члены групы ўвесь час працуюць ў дзяржаўным архіве г. Бабруйска, фондах Асіповіцкага раённага краязнаўчага музея. У выніку гэтай працы ўстаноўлены імёны двух абаронцаў Асіповіцкага раёна, якія лічыліся прапаўшымі без вестак, частка матэрыялаў перададзена для электроннай хранікальна-дакументальнай кнігі “Памяць”, у раённы ваенны камісарыят горада.

За актыўную пошукавую і ваенна-патрыятычную работу члены групы неаднаразова ўзнагароджваліся Асіповіцкім райвыканкам і райваенкаматам граматамі і медалямі.

Кіраўнік групы – Сцяпанаў Юрый Аляксандравіч.

Адрас: 213728, Магілёўская вобласць, Асіповіцкі раён, п / а Сасновы, в. Ручай, вул.Зялёная, 21.

Тэлефоны: (802235) 39 681; 39 684; факс +375 29 7439278 (МТС).

Е-mail: 7439278@mail.ru