Рус Бел Eng 中文

Пошукавы атрад «Абеліск», Бабруйск і Бабруйскі раён

Пошукавы атрад «Абеліск» створаны ў 1992 годзе на базе Дзіцяча-юнацкага цэнтра турызму, падарожжаў і краязнаўства «Бабраня» (зараз – ДУА “Цэнтр турызму, краязнаўства і экскурсій дзяцей і моладзі г. Бабруйска”). З 2010 года ўваходзіць у склад грамадскага аб’яднання «Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны пошукавы клуб “Віккру”».

Атрад складаецца з 9 чалавек: настаўнікі, педагогі дадатковай адукацыі і былыя выхаванцы Цэнтра, якія займаліся ў аб’яднанні па інтарэсах «Краязнаўцы-пошукавікі».

Асноўныя задачы:

  • пошук невядомых месцаў пахавання савецкіх воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, устанаўленне імёнаў і лёсаў загінуўшых;
  • догляд за воінскімі пахаваннямі, іх добраўпарадкаванне;
  • дапамога ветэранам вайны;
  • збор пошукава-краязнаўчага матэрыялу пра Вялікую Айчынную вайну.

З 2007 года атрад удзельнічае ў Вахце Памяці ў раёне Сінявінскіх вышынь і в. Тартолава на тэрыторыі Ленінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Штогод арганізуе Вахты Памяці і пошукавыя экспедыцыі на тэрыторыі Бабруйскага і прылеглых раёнаў, пошукавікі атрада рыхтуюць інфармацыйныя лісты аб мяркуемым месцы гібелі салдат або ахвяр вайны. Уся інфармацыя перадаецца ва Упраўленне па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны для ўключэння ў план работы 52-га адмысловага спецыялізаванага пошукавага батальёна Міністэрства абароны РБ.

У 2013 годзе па інфармацыі ПА «Абеліск» на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці 52-м АСПБ ў выніку раскопак падняты астанкі 455 ваеннапалонных, пры іх знойдена 58 медальёнаў і ордэн Чырвонага Сцяга, з іх прачытана 17 смяротных медальёнаў. Усе загінуўшыя – салдаты і малодшыя камандзіры РККА, ураджэнцы Расіі. У тым жа годзе прайшло ўрачыстае перапахаванне воінаў.

У 2014-15 гг. у мэтах патрыятычнага выхавання праведзена 14 пошукавых экспедыцый, праведзены 2 Вахты Памяці на тэрыторыі Бабруйскага раёна і ў Ленінградскай вобласці Расіі на Сінявінскіх вышынях.

На Бабруйшчыне праца праводзіліся сумесна з 52-м АСПБ паблізу вёскі Баравая, Казакова, Глебава Рудня, Обча, Вялічкава, Крапіўка, Рымаўцы. У выніку па 9 інфармацыйных лістах у Бабруйскім раёне былі выяўлены сем раней невядомых пахаванняў 63 абаронцаў Айчыны і 239 мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Пошукавы атрад «Абеліск» супрацоўнічае з гарадскім Саветам ветэранаў, раённым ваенным камісарыятам, расійскімі пошукавымі атрадамі.

Кіраўнік атрада – Поразаў Сяргей Аляксандравіч.

Адрас: 213880, Рэспубліка Беларусь, Магілёўская вобласць, г. Бабруйск, вул. 50 гадоў ВЛКСМ, в. 19, ДУА «ЦТКіЭ г. Бабруйск», пошукавы атрад «Абеліск».

Тэлефон: (8 0225) 72 46 33, +375 29 3411327 (Вэлком).

E-mail: Obelisk921@mail.ru