На жаль, у саміх Касцюковічах гістарычна каштоўных месцаў вельмі мала: у горадзе можна ўбачыць забудовы XIX – пачатку XX стст.
![]() |
А вось у ваколіцах – процьма разбураных (што вельмі сумна) збудаванняў, якія захоўваюць адбітак часу. Напрыклад, у вёсцы Канічы знаходзяцца руіны:
– бровара 1914 года;
![]() |
![]() |
– касцёла, пабудаванага ў пачатку XX стагоддзя;
![]() |
![]() |
– драўлянай царквы другой паловы XIX стагоддзя.
![]() |
![]() |
У сяле Забычанне – царква канца XIX – пачатку XX стагоддзя.
![]() |
![]() |
У вёсцы Гаўрыленка таксама можна ўбачыць рэшткі царквы XIX стагоддзя, як, дарэчы, і ў сяле Самацевічы дагэтуль захавалася царква таго ж стагоддзя...
![]() |
![]() |
Яшчэ адна славутасць Касцюкоўшчыны – Студзянецкая Святая крыніца. Вядомая сотні гадоў сваімі гаючымі ўласцівасцямі, сёння крыніца ператварылася ў сучасны добраўпарадкаваны комплекс з хрысцільняй, драўляным зрубам, памятным знакам.
