Цэрквы Чавускага раёна
У Чавусах знаходзіцца выдатны архітэктурны помнік XIX стагоддзя – Свята-Мікольская царква.
Сваю назву царква атрымала не выпадкова. Сяляне з вёскі Благавічы напісалі ліст імператару Мікалаю II аб тым, што драўляная царква знаходзіцца ў аварыйным стане і мае патрэбу ў рамонце. Была адбудавана мураваная царква, а назву сваю атрымала ў гонар Мікалая II. У сярэдзіне 60-х гадоў ХХ ст. яна была перабудавана і прыстасавана пад клуб. Сёння царква знаходзіцца на рэканструкцыі. Для таго каб вярнуць ёй ранейшы выгляд, вядуцца аздобныя працы.
![]() |
![]() |
А вось у вёсцы Благавічы Чавускага раёна можна ўбачыць яшчэ адну царкву, пабудаваную ў другой палове XIX ст. – царкву св. Мікалая. Эклектыка з элементамі позняга класіцызму і рэтраспектыўна-рускага стылю – вось кароткая характарыстыка гістарычнага помніка.
![]() |
![]() |
На жаль, многія з гістарычна каштоўных архітэктурных помнікаў у горадзе не захаваліся, аднак не так даўно з’явіліся новыя, даволі цікавыя для турыстаў і жыхароў раёна славутасці. Напрыклад, у 2005 годзе было скончана будаўніцтва касцёла Панны Марыі-Маці.
![]() |
![]() |
Ужо больш за 15 гадоў Чавусы могуць пахваліцца царквой Узнясення ...
![]() |
![]() |
У хуткім часе ў горадзе з’явіцца яшчэ адна царква ...
![]() |
![]() |
Помнікі прыроды мясцовага значэння
Акрамя цэркваў і касцёлаў, у Чавускім раёне знаходзяцца:
– гарадскі парк у г. Чавусы, закладзены ў 1884 г. Сёння ў парку знаходзіцца мемарыяльны комплекс з дзвюх брацкіх магіл савецкіх воінаў і рэўкомаўцаў, а побач алея Герояў Савецкага Саюза і Герояў Сацыялістычнай Працы – ураджэнцаў Чавускага раёна;
– гай ва ўрочышчы «Елавая». Гай аднесены да лясоў 1 групы. На тэрыторыі гаю насаджэнне мясцовых лесаўтваральных парод (бяроза, хвоя, алешына, рабіна, ліпа, дуб), якія ўяўляюць каштоўнасць для захавання мясцовага генафонду;
– валун паблізу вёскі Новааляксандраўка. Валун з’яўляецца ўнікальным геалагічным аб’ектам, шырыня яго – 1,8 м, даўжыня – 2 м, вышыня – 1,6 м, парода – цёмна-шэры граніт-рапаківі).
– дуб-велікан у вёсцы Рымінка. Узрост дуба – каля 300 гадоў, вышыня – каля 20 метраў, дыяметр ствала – 1,25 метра. Гэты дуб уяўляе сабой навуковую і эстэтычную каштоўнасць для захавання мясцовага генафонду.
– крыніцы «Байкава», якія знаходзяцца за 2,5 км ад вёскі Новаягораўка.