Рус Бел Eng 中文

Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ЛЕАНІД КАНСТАНЦІНАВІЧ ЗАЯЦ

ЛЕАНІД КАНСТАНЦІНАВІЧ ЗАЯЦ

Нарадзіўся ў 1958 годзе ў д.Гацук Слуцкага раёна Мінскай вобласці. У 1976-1978 гадах праходзіў тэрміновую службу ва Узброеных Сілах СССР. У 1989-м скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. У 1979 -1989 гадах працаваў трактарыстам, начальнікам вытворчага ўчастка, брыгадзірам, спецыялістам па кормавытворчасці, галоўным аграномам саўгаса «50 гадоў БССР» Слуцкага раёна. З 1989 па 1991 гады - галоўны аграном саўгаса «Слуцк», з 1991-га па 1998-ы - старшыня калгаса «Беларусь» Слуцкага раёна. У 1998-1999 гадах з'яўляўся дырэктарам Слуцкага камбіната хлебапрадуктаў. З 1999 года працаваў на пасадзе старшыні Маладзечанскага райвыканкама, з 2001 года - намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама. З 2008-га - генеральны дырэктар ААТ «Агракамбінат«Дзяржынскі». Са жніўня 2012 года па сакавік 2019 года - міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

З красавіка 2019 года з'яўляецца старшынёй Магілёўскага аблвыканкама.

 

Тэлефон прыёмнага пакоя: 8 (0222)-32-80-59

"Гарачая лінія" Магілёўскага аблвыканкама (даведачна-кансультатыўнага характару): 8 (0222) 23-02-55.

Аддзяленне справаводства дакументазвароту службы справаводства і кантролю за выкананнем дакументаў аблвыканкама: 8 (0222) 32-67-91

 

Абавязкі

Ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю аблвыканкама, тэрытарыяльнай і грамадзянскай абаронай вобласці, мабілізацыйнай падрыхтоўкай і арганізацыяй аховы дзяржаўных сакрэтаў.

 

Каардынуе пытанні ўзаемадзеяння з:

  •     Упраўленнем Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці, пракуратурай вобласці, абласным судом;
  •     Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  •     Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;
  •     Камітэтам дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці;
  •     Упраўленнем Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Магілёўскай вобласці;
  •     Галоўным упраўленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці;
  •     Інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці;
  •     Магілёўскім абласным ваенным камісарыятам, вайсковымі часцямі і іншымі арганізацыямі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, размешчанымі на тэрыторыі вобласці;
  •     Упраўленнем Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці;
  •     Галоўным упраўленнем Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці;
  •     Абласным Саветам дэпутатаў.

Курыруе:

  • пытанні рэалізацыі ў Магілёўскай вобласці дзяржаўнай кадравай палітыкі, бюджэту, фінансаў, падаткаў, унутраных спраў, юстыцыі;
  • дзейнасць гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў і мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах Бабруйску і Магілёве.

 

Структурныя падраздзяленні аблвыканкама:

 

Графік штотыднёвага (па суботах) правядзення «прамых тэлефонных ліній» у Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце

ГРАФІК выязных асабістых прыёмаў грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у раёнах кіраўніцтвам Магілёўскага аблвыканкама