Галоўнае кантрольна-аналітычнае ўпраўленне Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта з’яўляецца структурным падраздзяленнем Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (далей – аблвыканкам), падпарадкоўваецца аблвыканкаму.
Паштовы адрас: 212030, горад Магілёў, вуліца Першамайская, 71.
Адрас электроннай пошты: gkau@mogilev.by
Тэл: 8 (0222) 75 01 08; 8 (0222) 32 20 86 ("гарачая лінія")
Факс: (код 8 0222) 27 36 74, 74 14 17
Рэжым працы: пачатак працоўнага дня ў 08.00, заканчэнне працоўнага дня ў 17.00, перапынак на абед з 13.00 да 14.00.
Працоўныя дні: панядзелак – пятніца
Выхадныя дні: субота, нядзеля.
|
Начальнік галоўнага ўпраўлення Дземенкавец Алег Мікалаевіч |
(80222) 33 31 24 |
|
Прешы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Гардзеева Ала Аляксандраўна |
(80222) 74 14 17 |
|
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Падзіракін Эдуард Вячаслававіч |
(80222) 33 31 88 |
Асноўнымі задачамі галоўнага ўпраўлення з’яўляюцца:
• забеспячэнне кантролю за адпаведнасцю патрабаванням заканадаўства дзейнасці падведамасных арганізацый;
• своечасовае папярэджанне, выяўленне і спыненне парушэнняў заканадаўства;
• прыняцце мер па выніках праверак, накіраваных на забеспячэнне захаванасці, мэтавага і эфектыўнага выкарыстання маёмасці падведамасных арганізацый;
• выяўленне рэзерваў павышэння эфектыўнасці дзейнасці падведамасных арганізацый.
Асноўнымі функцыямі галоўнага ўпраўлення з’яўляюцца:
1. Арганізацыя і правядзенне:
• планавых праверак фінансава-гаспадарчай дзейнасці падведамасных арганізацый;
• пазапланавых праверак падведамасных арганізацый па даручэннях органаў крымінальнага праследвання па ўзбуджаных крымінальных справах, кіраўнікоў органаў крымінальнага праследавання і судоў па справах (матэрыялах), якія знаходзяцца ў іх вытворчасці;
• камеральных праверак;
• мерапрыемстваў па назіранні, аналізе, ацэнцы, устанаўленні прычынна-выніковых сувязяў і прагназаванні фактараў, якія ўплываюць на вынікі дзейнасці падведамасных арганізацый (маніторынг);
2. Аказанне метадалагічнай дапамогі падведамасным арганізацыям у мэтах павышэння эфектыўнасці іх дзейнасці;
3. Забеспячэнне кантролю за ліквідацыяй падведамаснымі арганізацыямі выяўленых у ходзе праверак парушэнняў, уліку праведзеных праверак у падведамасных арганізацыях і іх вынікаў;
4. Правядзенне аналізу прымянення падведамаснымі арганізацыямі актаў заканадаўства і ўнясенне ва ўстаноўленым парадку прапаноў аб іх удасканаленні;
5. Каардынацыя дзейнасціпадведамасных арганізацый, якія прымаюць удзел у ажыццяўленні ведамаснага кантролю;
6. Распрацоўка мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне захаванасці дзяржаўнай уласнасці, уласнасці падведамасных арганізацый;
7. Распрацоўка планаў правядзення праверак фінансава-гаспадарчай дзейнасці падведамасных арганізацый;
8. Забеспячэнне ў ходзе праверак кантролю за арганізацыяй, вядзеннем бухгалтарскага ўліку, дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці;
9. Складанне справаздач аб кантрольна-рэвізійнай працы і своечасовае іх прадстаўленне;
10. Разгляд зваротаў грамадзян, а таксама юрыдычных асоб па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі галоўнага ўпраўлення, прыняцце мер па ўдасканаленні работы са зваротамі;
11. Ажыццяўленне іншых функцый, прадугледжаных заканадаўствам.
ГРАФІК правядзення асабістых прыёмаў грамадзян
|
Начальнік галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення аблвыканкама Дземенкавец Алег Мікалаевіч |
другі панядзелак кожнага месяца |
08.00–13.00 |
Папярэдняе кансультаванне і запіс на прыём да спецыялістаў галоўнага ўпраўлення ажыццяўляе начальнік аддзела Смалякова С.В. штодня з 08.00 да 17.00 у каб. 344 або па тэл. 27 36 74.
Тэлефон гарачай лініі – (8 0222) 33 31 88, 74 14 17.
Электронныя звароты грамадзян, юрыдычных асоб у галоўнае кантрольна-аналітычнае ўпраўленне аблвыканкама падаюцца шляхам размяшчэння ў спецыяльнай рубрыцы «Электронныя звароты» на афіцыйным сайце аблвыканкама ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт www.mogilev-region.gov.by. Электронныя звароты, накіраваныя ў галоўнае кантрольна-аналітычнае ўпраўленне аблвыканкама іншымі спосабамі, не падлягаюць прыёму і рэгістрацыі.