Рус Бел Eng 中文

Даведка аб сацыяльна-эканамічным развіцці Магілёўскай вобласці за студзень-чэрвень 2018 года

У студзені-чэрвені 2018 г. у вобласці забяспечана выкананне пяці з шасці ключавых паказчыкаў эфектыўнасці працы:

– валавы рэгіянальны прадукт (далей ВРП) – 103,7 працэнта ў супастаўных цэнах да студзеня-чэрвеня 2017 г., пры заданні на 1-е паўгоддзе 2018 г. – 103,0 працэнта;

– прадукцыйнасць працы па ВРП – 104,9 працэнта ў супастаўных цэнах да студзеня-чэрвеня 2017 г., пры заданні на 1-е паўгоддзе 2018 г. – 103,6 працэнта;

– тэмп росту экспарту тавараў без уліку арганізацый, падначаленых рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, а таксама без нафты і нафтапрадуктаў, – 104,6 працэнта да студзеня-чэрвеня 2017 г., пры заданні на 1-е паўгоддзе 2018 г. – 102,6 працэнта;

– аб’ём прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі) за студзень-чэрвень 2018 г. склаў 71 686,2 тыс. долараў ЗША, пры заданні на 1-е паўгоддзе 2018 г. – 50 000,0 тыс. долараў ЗША;

– колькасць працаўладкаваных грамадзян на зноў створаныя працоўныя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцей і прадпрыемстваў склала 2 574 чалавека, пры заданні на 1-е паўгоддзе 2018 г. – 2 200 чалавек.

Не забяспечана выкананне задання па тэмпе росту экспарту паслуг без уліку арганізацый, падначаленых рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, які склаў за студзень-чэрвень 2018 г 98,6 працэнта, пры заданні на 1-е паўгоддзе – 104,5 працэнта, што абумоўлена высокай базай 2017 года, звязанай з буйной разавай здзелкай ТАА «Авем», якое ў студзені-чэрвені аказала паслуг на 5,7 млн. долараў ЗША.

У бягучым годзе ў вобласці працягваецца рост аб’ёмаў прамысловай вытворчасці. У студзені-чэрвені 2018 г. індэкс прамысловай вытворчасці склаў 105 працэнтаў, што забяспечыла ўклад у фарміраванне тэмпу росту ВРП у памеры 1,9 працэнта.

У рамках Плана мерапрыемстваў па імпартазамяшчэнні Магілёўскай вобласці на 2018 год аб’ём вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі па арганізацыях, падпарадкаваных мясцовым выканаўчым і распарадчым органам і арганізацыях без ведамаснай падпарадкаванасці, за студзень-чэрвень склаў 337, 6 млн. долараў ЗША, або 62 працэнты да гадавога задання. З агульнага аб’ёму вырабленай імпартазамяшчальнай прадукцыі пастаўкі на экспарт склалі 141,2 млн. долараў ЗША.

Арганізацыямі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва выраблена імпартазамяшчальнай прадукцыі на суму 248 млн. долараў ЗША, або 73,5 працэнта ад агульнага аб’ёму вобласці, экспартавана – на суму 117,5 млн. долараў ЗША.

Запасы гатовай прадукцыі на 1 ліпеня 2018 г. у цэлым па вобласці склалі 395,9 млн. рублёў, або 68 працэнтаў да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці.

За студзень-чэрвень 2018 г. тэмп росту вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый склаў 98,7 працэнта, у сельскагаспадарчых арганізацыях – 99 працэнтаў.

У студзені-чэрвені 2018 г. сельскагаспадарчымі арганізацыямі вобласці выраблена 355,1 тыс. тон малака, або 96,2 працэнта да аналагічнага перыяду 2017 года.

Вытворчасць (вырошчванне) буйной рагатай жывёлы склала 31,3 тыс. тон (86,0%), свіней – 15,0 тыс. тон (97,4 працэнта), птушкі – 58,2 тыс. тон (108,1 працэнта), яек – 129,4 млн. штук (100,2 працэнта).

Таварнасць малака склала 87,2 працэнта (студзень-чэрвень 2017 г. – 89,3 працэнта).

Сярэдні надой малака ад каровы склаў 2 078 кілаграмаў («мінус» 80 кілаграмаў да аналагічнага перыяду мінулага года); сярэднясутачныя прывагі па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы – 455 грамаў («мінус» 70 грамаў), свіней – 489 грамаў («мінус» 29 грамаў).

Па стане на 1 ліпеня 2018 г. пагалоўе свіней у вобласці знізілася на 0,9 працэнта (да 258,6 тыс. галоў), колькасць буйной рагатай жывёлы знізілася на 1,3 працэнта (да 541,8 тыс. галоў), у тым ліку кароў узрасла на 0,3 працэнта (да 175,7 тыс. галоў), колькасць птушкі ўзрасла на 12 працэнтаў (да 7168,4 тыс. галоў).

У 1-м паўгоддзі 2018 г. знешнеэканамічная дзейнасць засноўвалася на прынцыпе шматвектарнасці, пра што сведчаць гандлёвыя сувязі са 110 краінамі свету. Экспартныя пастаўкі ажыццяўляліся ў 84 краіны.

Экспарт тавараў у студзені-чэрвені 2018 г. склаў 1 030,0 млн. долараў ЗША, тэмп росту – 104,8 працэнта, без уліку арганізацый, падначаленых рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, а таксама нафты і нафтапрадуктаў, – 552,7 млн. долараў ЗША, або 104,6 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года, пры заданні на 1-е паўгоддзе 2018 г. – 102,6 працэнта.

Сальда знешняга гандлю таварамі ў цэлым па вобласці склалася станоўчым у памеры 381,7 млн. долараў ЗША, без уліку арганізацый, падначаленых рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, а таксама нафты і нафтапрадуктаў, – станоўчым у памеры 180,6 млн. долараў ЗША.

У параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года арганізацыямі вобласці тавары дадаткова экспартаваліся ў 12 краін (Алжыр, Бразілію, Конга, Зімбабвэ, Кенію, Паўднёвую Карэю, Люксембург, Мадагаскар, Непал, Нігерыю, Аман, Саудаўскую Аравію).

Экспарт паслуг у студзені-чэрвені 2018 г. склаў 41,8 млн. долараў ЗША, або 85,8 працэнта да адпаведнага перыяду 2017 года. Экспарт паслуг без уліку арганізацый, падначаленых рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, за студзень-чэрвень 2018 г. склаў 28,1 млн. долараў ЗША, або 98,6 працэнта, пры заданні на 1-е паўгоддзе – 104,5 працэнта.

Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася станоўчым у памеры 19 млн. долараў ЗША, без уліку арганізацый, падначаленых рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, – станоўчым у суме 10,4 млн. долараў ЗША.

Прыярытэтная ўвага ў сацыяльна-эканамічным развіцці вобласці надаецца інвестыцыйнай дзейнасці.

У студзені-чэрвені 2018 г. на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы вобласці за кошт усіх крыніц фінансавання выкарыстана 716,9 млн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал, што ў супастаўных цэнах склала 123,9 працэнта да ўзроўню студзеня-чэрвеня 2017 г.

Будаўніча-мантажныя работы (уключаючы работы па мантажы абсталявання) за студзень-чэрвень 2018 г. выкананы на 347,0 млн. рублёў, або 121,2 працэнта да студзеня-чэрвеня 2017 г. Удзельная вага выдаткаў на выкананне будаўніча-мантажных работ у агульным аб’ёме інвестыцый у асноўны капітал склала 48,4 працэнта.

За студзень-чэрвень 2018 г. у вобласці за кошт усіх крыніц фінансавання ўведзена ў эксплуатацыю 120,7 тыс. квадратных метраў жылля, у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай – 34,6 тыс. квадратных метраў, або 40,3 працэнта гадавога задання (85,8 тыс. квадратных метраў).

Рознічны тавараабарот гандлю праз усе каналы рэалізацыі за студзень-чэрвень 2018 г. склаў 1 839,2 млн. рублёў, або 109,5 працэнта да ўзроўню адпаведнага перыяду мінулага года, пры заданні на студзень-чэрвень 2018 г. – 105,0 працэнта.

Па выніках працы за студзень-чэрвень 2018 г. намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата па вобласці склала 765,0 рубля, у чэрвені – 808,1 рубля (403,8 долара ЗША). Тэмп яе росту да адпаведных перыядаў 2017 года складаў 117,5 працэнта і 115,0 працэнта адпаведна.

Тэмп росту рэальнай заработнай платы па вобласці ў студзені-чэрвені 2018 г. склаў 112,2 працэнта, у чэрвені – 115,0 працэнта.

Па выніках працы за студзень-чэрвень 2018 г. у вобласці атрыманы чысты прыбытак у суме 102,2 млн. рублёў, што ў 1,5 разы больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года. Колькасць стратных арганізацый на 1 ліпеня 2018 г. знізілася да аналагічнага перыяду мінулага года на 10 суб’ектаў і склала 129 арганізацый (17,4 працэнта да агульнай колькасці арганізацый), сума іх чыстых стратаў склалася ў памеры 165,9 млн. рублёў.

У студзені-чэрвені 2018 г рэнтабельнасць продажаў склала 4,7 працэнта (за студзень-чэрвень 2017 г. – 5,1 працэнта), рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг – 5,5 працэнта (за студзень-чэрвень 2017 г. – 6,1 працэнта).

У вобласці застаецца стабільнай сітуацыя на рынку працы. На 1 ліпеня 2018 года ўзровень рэгіструемага беспрацоўя склаў 0,5 працэнта да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва. Каэфіцыент напружанасці на рынку працы – 0,3.