Рус Бел Eng 中文

Праект Еўрапейскага Саюза і ПРААН праводзіць конкурс бізнес-ідэй

Конкурс бізнес-ідэй праводзіцца ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», зарэгістраванага Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь 21 студзеня 2019 года ў базе даных праектаў і праграм міжнароднай тэхнічнай дапамогі (МТП) за № 2/19/000968. Праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь. Тэрмін рэалізацыі праекта – 36 месяцаў, з 01 лютага 2019 года да 31 студзеня 2022 года.

МЭТА КОНКУРСУ – вызначэнне канцэптуальных падыходаў да падтрымкі развіцця прадпрымальніцтва на тэрыторыі пілотных раёнаў праекта.

Да ўдзелу ў конкурсе бізнес-ідэй запрашаюцца фізічныя і юрыдычныя асобы з тэрыторый пілотных раёнаў праекта: Браслаўскі і Аршанскі (Віцебская вобласць), Быхаўскі і Хоцімскі (Магілёўская вобласць), Брагінскі, Хойніцкі і Жлобінскі (Гомельская вобласць), Кобрынскі і Бярозаўскі (Брэсцкая вобласць), Лідскі (Гродзенская вобласць), Маладзечанскі і Барысаўскі (Мінская вобласць).

Прадстаўленыя на конкурс бізнес-ідэі лягуць у аснову аналізу патэнцыялу кожнага з пілотных раёнаў праекта і будуць разгледжаны на пасяджэнні раённых саветаў па развіцці прадпрымальніцтва з удзелам нацыянальных і міжнародных экспертаў. Найлепшыя з іх будуць прапанаваныя для ўключэння ў раённыя планы развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (РПР МСП).

Фінансаванне на дадзеным этапе конкурсу не прадугледжана. У далейшым ініцыятывам, уключаным у РПР МСП, будуць прадстаўлены дадатковыя перавагі ў конкурсах на атрыманне фінансавай падтрымкі ў межах праекта:

Падтрымка бізнес-інкубатараў (агульны індыкатыўны бюджэт конкурсу USD 1,200,000);

Падтрымка стартапаў і кластарных ініцыятыў (агульны індыкатыўны бюджэт конкурсу USD 4,165,000);

Падтрымка арганізацый, зацікаўленых стаць пастаўшчыкамі паслуг па мікрафінансаванні (агульны індыкатыўны бюджэт конкурсу USD360, 000);

Падтрымка прадпрыемстваў, накіраваных на вырашэнне сацыяльна значных праблем (агульны індыкатыўны бюджэт конкурсу USD 1,800,000).

Тэрмін падачы заявак: да 30 чэрвеня 2019 года. Анкету для ўдзелу ў конкурсе бізнес-ідэй можна запоўніць па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/1fLsypNfzGgV-ScVMmOG0eQA53-mGV9mANqKBG-D...