Рус Бел Eng 中文

Аб мерах, якія прымаюцца па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2006 г. № 87 «Аб некаторых мерах па скарачэнні не завершаных будаўніцтвам незакансерваваных жылых дамоў, дач»

У мэтах скарачэння колькасці не завершаных будаўніцтвам незакансерваваных жылых дамоў, дач, эфектыўнага выкарыстання зямельных участкаў, прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.02.2006 №87 «Аб некаторых мерах па скарачэнні не завершаных будаўніцтвам незакансерваваных жылых дамоў, дач».

У межах мэтанакіраванай работы па навядзенні належнага парадку на падведамасных тэрыторыях, якая праводзіцца ў Рэспубліцы зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі, рэалізацыя гэтага Указа мае асаблівую актуальнасць. 

Галоўным упраўленнем землеўпарадкавання аблвыканкама і структурнымі падраздзяленнямі гаррайвыканкамаў, якія ажыццяўляюць на падведамасных тэрыторыях дзяржаўна ўладныя паўнамоцтвы, у галіне зямельных адносін праводзіцца ў межах паўнамоцтваў пэўная праца па рэалізацыі гэтага Указа.

Так, за 3 месяцы 2019 года структурнымі падраздзяленнямі гаррайвыканкамаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна ўладныя паўнамоцтвы ў галіне выкарыстання і аховы зямель, выяўлена 53 факты нясвоечасовага заняцця зямельных участкаў, раней прадастаўленых грамадзянам для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў, з якіх у г. Магілёве (16), у Бабруйскім (13) і Магілёўскім (11) раёнах. Да адміністрацыйнай адказнасці за невыкарыстанне зямельных участкаў ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны прыцягнута 34 фізічныя асобы, выдадзена 49 прадпісанняў аб неабходнасці заняцця раней прадастаўленых грамадзянам зямельных участкаў для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў, прынята 8 рашэнняў аб канфіскацыі зямельных участкаў у грамадзян, якія не прыступілі да іх заняцця ці іншага асваення ў адпаведнасці з мэтай і ўмовамі іх прадастаўлення.

У святле актывізацыі гаррайвыканкамамі прафілактычнай працы, накіраванай на прадухіленне парушэнняў зямельнага заканадаўства, правапарушэнняў у галіне зямельных адносін, зараз надаецца значная ўвага прафілактычным мерапрыемствам. Акцэнт робіцца на тлумачальную і папераджальную працу па тлумачэнні ў сродках масавай інфармацыі наступстваў парушэння зямельнага заканадаўства.

На сайце аблвыканкама апублікаваны адказы на найбольш частыя пытанні, якія тычацца тэрмінаў асваення прадастаўленых зямельных участкаў. Растлумачаны прававыя наступствы невыканання патрабаванняў заканадаўства.

У мінулым 2018 годзе ў Магілёўскай вобласці ўстаноўлена 203 факты несвоечасовага заняцця і асваення зямельных участкаў рознымі суб’ектамі гаспадарання. У выніку прынятых мер 151 землекарыстальнік прыступіў да выкарыстання зямельных участкаў у адпаведнасці з мэтамі і ўмовамі іх прадастаўлення.

Па стане на 1 студзеня 2019 г. сельвыканкамамі і гаррайвыканкамамі Магілёўскай вобласці ў 2018 годзе было прынята 46 рашэнняў аб канфіскацыі зямельных участкаў у суб’ектаў, якія не прыступілі да іх заняцця ці іншага асваення ў адпаведнасці з мэтамі і ўмовамі іх прадастаўлення ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны, у тым ліку 43 рашэнні аб канфіскацыі зямельных участкаў, раней прадастаўленых фізічным асобам (з іх – 12 у Бялыніцкім раёне, 11 – у Магілёўскім і 6 – у г. Магілёве), і 3 рашэнні аб спыненні правоў і скасаванні дагавораў арэнды зямельных участкаў, заключаных паміж гаррайвыканкамамі і юрыдычнымі асобамі.

У раённыя суды Магілёўскай вобласці гаррайвыканкамамі пададзена 9 іскавых заяў аб спыненні права прыватнай уласнасці на зямельныя ўчасткі, раней прадастаўленыя грамадзянам для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў, якія на сённяшні дзень задаволеныя.

Работа па рэалізацыі на тэрыторыі Магілёўскай вобласці Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 87 будзе працягнута.