RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Рыгоравіч Гарошкін

Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў – Аляксандр Рыгоравіч Гарошкін

Адрас: 212030, г. Магілёў, вул. Першамайская, 71, каб. 338

Прыёмная: 8 (0222) 32-67-25

Рэжым працы: 8.00-17.00 (з 13.00 да 14.00 – абед)

 

Асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Рыгоравіч Гарошкін ажыццяўляе ў трэцюю сераду месяца з 8.00 да 13.00 у каб. 338.

Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляе галоўны спецыяліст абласнога Савета дэпутатаў пры звароце грамадзяніна, яго прадстаўніка, прадстаўніка юрыдычнай асобы асабіста альбо па тэлефоне 8 (0222) 32-67‑67.

 

Галоўны спецыяліст:

 

тэл. 8 (0222) 32-67-67

e-mail: mosd@mogilev-region.gov.by

Падаць электронны зварот у Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў можна, запоўніўшы форму на сайце Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, альбо накіраваўшы яго на e-mail: mosd@mogilev-region.gov.by

 

Старшыня Савета ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам:

узначальвае савет, кіруе яго працай, забяспечвае ўзаемадзеянне з адпаведным выканкамам;

прадстаўляе Савет ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і грамадзянамі;

зацвярджае штатны расклад адпаведнага Савета;

склікае сесіі Савета, арганізоўвае працу па падрыхтоўцы сесій Савета, вядзе пасяджэнні Савета;

арганізуе кантроль за выкананнем рашэнняў Савета;

прызначае на пасады і вызваляе ад пасадаў работнікаў апарату Савета, заключае (працягвае, скасоўвае) з імі працоўныя дагаворы (кантракты), прымяняе да іх меры заахвочвання, дысцыплінарнага спагнання;

запрашае на пасяджэнні Савета прадстаўнікоў іншых саветаў, выканаўчых і распарадчых органаў, іншых арганізацый, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, а таксама грамадзян;

накіроўвае на заключэнне пастаянных камісій праекты рашэнняў Савета, дае даручэнні старшыням пастаянных камісій;

падпісвае рашэнні, пратаколы пасяджэнняў Савета, выдае распараджэнні;

арганізоўвае разгляд запытаў дэпутатаў Савета;

арганізоўвае працу Савета па разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, вядзенні кнігі заўваг і прапаноў, ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Пры неабходнасці ўносіць прапановы па такіх зваротах на разгляд сесіі Савета;

ажыццяўляе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб;

дакладвае Савету аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі і па іншых пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі, склікае сесіі Савета па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз на год справаздачы аб сваёй дзейнасці, а таксама інфармуе грамадзян аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі;

ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства.

 

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў таксама:

уносіць на разгляд Савета прапановы аб адмене неадпаведных заканадаўству распараджэнняў старшыні адпаведнага выканкама, рашэнняў выканкама, ніжэйстаячага Савета, распараджэнняў старшыні ніжэйстаячага Савета;

узначальвае прэзідыум Савета, арганізоўвае працу па падрыхтоўцы яго пасяджэнняў, вядзе пасяджэнні, падпісвае рашэнні, пратаколы пасяджэнняў прэзідыума Савета;

склікае сесіі Савета па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз на год справаздачы аб дзейнасці Прэзідыума Савета

 

Графік штотыднёвага (па суботах) правядзення «прамых тэлефонных ліній» у Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце

 

ГРАФІК выязных асабістых прыёмаў грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у раёнах кіраўніцтвам Магілёўскага аблвыканкама