Рус Бел Eng 中文

Вынікі «гарачай лініі» па вывучэнні меркавання насельніцтва аб якасці аказання паслуг установамі культуры і бібліятэкамі ў Магілёўскай вобласці

Упраўленне па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама паведамляе, што аблвыканкамам 30 ліпеня 2019 г. было праведзена вывучэнне меркавання насельніцтва па пытанні задаволенасці якасцю аказання паслуг установамі культуры і бібліятэчнай сеткі, а менавіта: дзейнасць устаноў культуры (правядзенне канцэртаў, масавых мерапрыемстваў і інш.) і праца бібліятэчнай сеткі, у тым ліку нестацыянарнай (бібліябусы), падчас якой жыхары Магілёўскай вобласці мелі магчымасць паведаміць аб фактах няякаснага аказання паслуг, а таксама выказаць прапановы па ўдасканаленні работы па названай сферы.

Падчас правядзення «гарачай лініі» ў аблвыканкам паступіла 16 званкоў па вышэйназванай тэматыцы ад жыхароў Магілёўскай вобласці. Найбольш актыўнымі ў правядзенні апытання былі жыхары г. Шклова і Шклоўскага раёна – 12 званкоў, па адным званку паступіла ад жыхароў г. Касцюковічы і г. п. Краснаполле, а таксама Быхаўскага і Крычаўскага раёнаў. З 16 зваротаў, якія паступілі на «гарачую лінію» – 14 грамадзян выказвалі падзяку і былі задаволены працай устаноў культуры і бібліятэчнай сеткі, у тым ліку бібліябусаў.

Разам з тым, некаторыя жыхары прапаноўвалі павялічыць колькасць мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця і ўмацаванне сямейных каштоўнасцей, на пашырэнне асартыменту перыядычных выданняў і арганізацыі вольнага часу насельніцтва шляхам стварэння гурткоў (курсаў) па інтарэсах, у тым ліку па навучанні працы на камп’ютары.

Усе пастаўленыя пытанні па даручэнні кіраўніцтва аблвыканкама былі накіраваны на разгляд па кампетэнцыі. Кожнае пытанне было разгледжана, па асобных з іх прыняты меры па павышэнні якасці паслуг.

 

Інфармацыя па выніках разгляду зваротаў, якія паступілі на «гарачую лінію» аблвыканкама

30.07.2019 г.

Паводле інфармацыі Быхаўскага райвыканкама

Па пытанні жыхара пас. Гадылёва Быхаўскага раёна аб недастатковай разнастайнасці перыядычных выданняў, неабходнасці пашырэння асартыменту перыёдыкі, арганізацыі гурткоў па інтарэсах.

Вывучана меркаванне жыхароў пас. Гадылёва аб рабоце сельскай бібліятэкі і клубнай установы. Для жыхароў пенсійнага ўзросту, якія жадаюць навучыцца працы на камп’ютары, з верасня 2019 года пры бібліятэцы арганізавана аб’яднанне па інтарэсах. Для грамадзян, якія маюць праблемы са слыхам, будзе праводзіцца навучанне ў індывідуальным парадку.

У сельскую бібліятэку ў пас. Гадылёва ў бягучым годзе паступае 7 найменняў перыядычных выданняў. Падпіска ажыццёўлена з улікам інтарэсаў чытачоў і наяўнага фінансавання. З мэтай змены ў 4-ым квартале бягучага года асартыменту перыёдыкі праведзена дадатковае апытанне сярод чытачоў, па выніках якога выпісаны часопісы «Кудесница»і «Гаспадар».

Таксама сярод жыхароў пас.Гадылёва праведзена анкетаванне з мэтай выяўлення інтарэсаў да культурна-масавай працы і стварэння новых клубных фарміраванняў. Прапанавана адкрыць клубнае фарміраванне тэатральнай накіраванасці і клуб па інтарэсах па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.

Па выніках анкетавання ўстаноўлена, што нараканняў на працу сельскага дома культуры ў пас. Гадылёва не маецца. Ад прапаноў па адкрыцці новых клубных фарміраванняў жыхары адмовіліся.

У сельскім доме культуры ў пас. Гадылёва працуе 8 клубных фарміраванняў па розных жанрах дзейнасці, з іх 4 –для дарослага насельніцтва і 4 – для дзяцей.

За 7 месяцаў 2019 года на пляцоўцы канцэртна-тэатральнага абслугоўвання праведзена 2 канцэрты з удзелам гурта «Тэт-а-тэт» КК «Магілёўская абласная філармонія», народнага фальклорнага ансамбля «Багатуха» раённага цэнтра культуры г.Быхава.

Традыцыйна ў сельскім доме культуры праходзяць тэатральныя святы і абрады «Каляды», «Гуканне Вясны», «Камаедзіца».

У чэрвені 2019 года праведзена свята вёскі Гадылёва: канцэрт, выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, арганізаваны выязны гандаль і розныя атракцыёны.

У план асноўных мерапрыемстваў на верасень-снежань 2019 года ўнесены змены, якія ўключаюць больш шырокі выбар культурна-масавых мерапрыемстваў для розных катэгорый жыхароў вёскі, напрыклад, такія, як народнае свята «Прыйшоўбагач – народ вельмі рады», музычна-спартыўнае свята «Умацоўвай здароўе, падвышай імунітэт», музычная гасцёўня «Раства чароўныя імгненні» і іншыя.

 

Паводле інфармацыі Касцюковіцкага райвыканкама

Што датычыць пытання жыхара г. Касцюковічы аб недастатковасці мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця, сямейных каштоўнасцей, то ў бягучым годзе такія мерапрыемствы праводзіліся толькі ў музеі.

Цэнтральная раённая бібліятэка імя І. Чыгрынава праводзіць мерапрыемствы згодна з планам работы, у тым ліку вядзе пастаянную працу сярод моладзі і падлеткаў па фарміраванні здаровага ладу жыцця, негатыўнага стаўлення да наркотыкаў, алкаголю і курэння, прапагандзе сямейных каштоўнасцей. Афішы мерапрыемстваў размяшчаюцца на сайце бібліятэчнай сеткі, а таксама на інфармацыйных стэндах устаноў адукацыі і культуры горада Касцюковічы, на старонках раённай газеты «Голас Касцюкоўшчыны».

Усяго за студзень-ліпень 2019 года Касцюковіцкай Цэнтральнай бібліятэкай было праведзена 40 мерапрыемстваў па розных напрамках, з іх – 11 па здаровым ладзе жыцця і прапагандзе сямейных каштоўнасцей. З інфармацыяй аб правядзенні названых мерапрыемстваў можна азнаёміцца на сайце ДУК «Бібліятэчная сетка Касцюковіцкага раёна».

 

Паводле інфармацыі Краснапольскага райвыканкама

Па пытанні жыхара г. Краснаполле аб невысокай наведвальнасці насельніцтвам раёна культурна-масавых мерапрыемстваў.

З мэтай прыцягнення большай колькасці насельніцтва да ўдзелу ў культурна-масавых мерапрыемствах іх арганізатары праводзяць своечасовае апавяшчэнне насельніцтва, адміністрацый прадпрыемстваў (арганізацый) усіх формаў уласнасці, грамадскіх, моладзевых, ветэранскіх і іншых арганізацый з дапамогай рэкламы: выраб і распаўсюджванне рэкламных афіш, буклетаў і лістовак. Гэта інфармацыя таксама размяшчаецца ў мясцовых СМІ, глабальнай камп’ютарнай сетцы інтэрнэт, сацыяльных сетках з улікам патрабаванняў заканадаўства аб рэкламе.