Рус Бел Eng 中文

Круглянскі раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва: праект «Дарога ў свет роўных магчымасцяў»

  1. Назва праекта: «Дарога ў свет роўных магчымасцей»
  1. Тэрмін рэалізацыі праекта: 2019–2020 гг
  1. Арганізацыя-заяўнік, якая прапаноўвае праект: Установа «Круглянскі раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»
  1. Мэты праекта: Забеспячэнне інвалідам-калясачнікам і маламабільным адзінокім пажылым грамадзянам роўнага доступу да ўдзелу ў жыцці грамадства і атрымання неабходных паслуг, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем названай катэгорыі грамадзян.

У межах рэалізацыі праекта будзе арганізаваны падвоз інвалідаў і маламабільных адзінокіх пажылых грамадзян да аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры, у тым ліку ва ўстанову «Круглянскі раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» для рэгулярнага наведвання аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага ўзросту, удзелу ў культурна-масавых і адукацыйных мерапрыемствах, забяспечаны ахоп мэтавай групы рэабілітацыйнымі і іншымі паслугамі.

  1. Задачы, запланаваныя да выканання ў межах рэалізацыі праекта:

Інтэграцыя інвалідаў і маламабільных адзінокіх пажылых грамадзян у актыўнае грамадскае жыццё, іх інтэлектуальнае і эмацыйнае развіццё, рэалізацыя патрэбы ў зносінах, пашырэнне кругагляду, арганізацыя вольнага часу.

  1. Целевая группа: Інваліды, маламабільныя адзінокія пажылыя грамадзяне
  1. Кароткае апісанне мерапрыемстваў у межах праекта:

1) размяшчэнне прапановы працэдуры закупкі на гандлёвай пляцоўцы;

2) набыццё транспартнага сродку з пад’ёмнай прыладай;

3) пастаноўка транспартнага сродку на ўлік у ДАІ;

4) афармленне страхавога поліса грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў;

5) праходжанне тэхнічнага агляду транспартнага сродку;

6) выплата дзяржаўнай пошліны за допуск транспартнага сродку да дарожнага руху;

7) прэзентацыя праекта.

  1. Агульны аб’ём фінансавання (у доларах ЗША):36000$

Крыніца фінансавання

Аб’ём фінансавання

(у доларах ЗША)

Сродкі донара

33500

Сафінансаванне

2500

8. Месца рэалізацыі праекта (вобласць/раён, горад): Магілёўская вобласць/Круглянскі раён, горад Круглае

9. Кантактная асоба:

Вольга Сяргееўна Холюсева, спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту, +375223470524, krugloe13c@gmail.com; Алена Алегаўна Івашнёва, юрысконсульт, +375223472040, krugloe13c@gmail.com

ініцыялы, прозвішча, пасада, тэлефон, адрас электроннай пошты