Агульнагарадскі суботнік прайшоў 6 красавіка ў Магілёве. Прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый горада, а таксама навучальных устаноў, дэпутаты, жыхары мікразон сумеснымі намаганнямі рабілі горад чысцейшым. Так, у Пячэрскім лесапарку працавалі дэпутаты Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая