Свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у восьмы раз праходзіць у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна на беразе Дняпра. Тэма малой радзімы стала галоўнай на мерапрыемстве. У гэтым годзе ў Александрыю прыехалі госці з Расіі, Украіны, Эстоніі, Літвы, Латвіі, Польшчы і інш. Дэлегацыі краін прадставілі калектывы народнай творчасці і майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. На свяце задзейнічалі больш за 1,5 тыс. артыстаў і выканаўцаў. Працавала шмат тэматычных пляцовак. Каля 80 суб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання абслугоўвалі гасцей фестывалю. Агульная даўжыня гандлёвай экспазіцыі склала больш за 1 км, а гэта 139 розных гандлёвых пунктаў.
Фатаграфіі Галіны Радзьковай