Мітынг, прысвечаны Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, прайшоў 11 красавіка ў Магілёве. Ля помніка «Дзецям вайны» сабраліся прадстаўнікі гарадской і раённай улады, грамадскіх арганізацый, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, ветэраны вайны, моладзь. Яны ўшанавалі памяць загінулых, выказаліданіну павагі жывым, усклалі кветкі і вянкі да падножжа манумента.
Фотаздымкі - mogilevnews.by