У Магілёве ўшаноўвалі работнікаў культуры і мастацтва рэгіёна. Урачыстае мерапрыемства прайшло 10 кастрычніка ў абласным тэатры лялек. Спецыялісты атрымалі ганаровыя граматы і падзякі Міністэрства культуры, Магілёўскага аблвыканкама, Савета дэпутатаў, галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.