На сайте проводятся технические работы. Возможны перебои в работе сайта.

Приносим извинения за доставленные неудобства.

Рус Бел Eng 中文

рэгіёны

Выдатны савецкі біятланіст Аляксандр Ціханаў падарыў бібліятэцы БДСГА больш за 200 каштоўных кніг

Чатырохразовы алімпійскі чэмпіён і адзінаццаціразовы чэмпіён свету па біятлоне Аляксандр Ціханаў падарыў бібліятэцы БДСГА 212 каштоўных кніг рознай тэматыкі. На кожнай вядомы савецкі спартсмен пакінуў свой аўтограф, паведамляецца на сайце ВНУ.

Найлепшых работніц АПК Магілёўскай вобласці ўшаноўвалі ў Круглянскім раёне

Найлепшых работніц аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці ўшаноўвалі сёння ў экатуркомплексе «Мікалаеўскія пруды» Круглянскага раёна. Мерапрыемства прымеркавалі да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.

Каля 300 дзікіх жывёл насяляюць заалагічны саду Магілёўскім раёне. Фота

Заалагічны сад створаны ў 2004 годзе ў Магілёўскім раёне на базе Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага для падрыхтоўкі навучэнцаў. Ён з’яўляецца вучэбнай Лабараторыяй па падрыхтоўцы егераў і леснікоў. Адначасова заасад стаў зонай адпачынку для магілёўцаў.

У Магілёўскім раёне на пажары загінуў мужчына

У Магілёўскім раёне на пажары загінуў мужчына. Трагедыя адбылася сёння каля 5.00, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

У снежні ў Чавускім раёне плануюць завяршыць рэалізацыю праекта па ўзвядзенні завода будаўнічых сумесяў

У снежні ў Чавускім раёне плануюць завяршыць рэалізацыю інвестыцыйнага праекта «Будаўніцтва вытворчай базы з арганізацыяй вытворчасцяў па выпуску будаўнічых сумесяў, таварных бетонаў і раствораў, вытворчасці жалезабетонных вырабаў, усталяванні дарожных пакрыццяў з бетону ў горадзе Чавусы Магілёўскай вобласці».

Увесь лістапад на падрыўной пляцоўцы палігона «Асіповіцкі» вайсковай часці 12147 праводзяцца планавыя падрыўныя працы

Увесь лістапад у працоўныя дні з 7.00 да 16.00 на падрыўной пляцоўцы палігона «Асіповіцкі» вайсковай часці 12147 будуць праводзіцца планавыя падрыўныя працы.

У Клімавічах на кацельні па вул. Пралетарская запушчана новае абсталяванне

Напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Клімавічах на кацельні па вул. Пралетарская ва ўрачыстай абстаноўцы запушчана новае абсталяванне. З уводам з эксплуатацыю двух катлоў магутнасцю 1 МВт кожны, якія працуюць на мясцовых відах паліва, тут завяршылася другая чарга рэканструкцыі аб’екта.

Установы культуры Хоцімскага раёна атрымалі ў падарунак новы мікрааўтобус

Сустракаць Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі працоўнымі падарункамі ў Беларусі ўжо стала традыцыяй. Гэта ініцыятыва кіраўніка дзяржавы ў нашай краіне прыжылася і ўмацавалася. Штогод яе падтрымліваюць і на Хоцімшчыне.

Выязныя прыёмы грамадзян пройдуць 9 лістапада ў Быхаўскім і Касцюковіцкім райвыканкамах

Выязныя прыёмы грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб пройдуць 9 лістапада ў Быхаўскім і Касцюковіцкім райвыканкамах. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.

Электраманцёр з Чэрыкаўскага раёна стаў найлепшым у абласным конкурсе «Малады гаспадар»

Электраманцёр з Чэрыкаўскага раёна Ілля Макушкін стаў пераможцам II абласнога конкурсу «Малады гаспадар», які прайшоў у Бабруйскім раёне. На званне найлепшага прэтэндавала больш за 20 удзельнікаў – работнікі прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі рэгіёна ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, аднак удача ўсміхнулася менавіта 27-гадоваму спецыялісту КСУП «Язерскі».

Стратэгію барацьбы з жуком-караедам распрацавалі ў Краснапольскім раёне

Комплекс мер па дыягностыцы, маніторынгу, аднаўленні пашкоджаных дрэў і аднаўленні зямель, якія пацярпелі ад жука-караеда, выпрацаваны па праекце Праграмы малых грантаў Глабальнага экалагічнага фонду «Змякчэнне негатыўнага ўздзеяння змянення клімату шляхам ліквідацыі наступстваў эпідэміі жука-караеда ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці», паведаміла спецыяліс

На паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці з ліпеня 2015 года з’явіліся 152 новыя арганізацыі

На паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці з ліпеня 2015 года (калі пачалі дзейнічаць ільготы і прэферэнцыі для развіцця рэгіёна) з’явіліся 152 новыя арганізацыі. Увосень гэтага года ў 235-ы ўказ Прэзідэнта ўнесены змяненні і дапаўненні.

Школьнікі Чавускага раёна паўдзельнічалі у зарыбленні вадасховішча Рудэя

Вучні 4-10-х класаў Гарбавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа сталі ўдзельнікамі зарыблення вадасховішча Рудэя. Разам з прадстаўнікамі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў яны запусцілі ў ваду малькоў шчупака, прывезеных з рыбгаса «Свіслач».

Міністр па падатках і зборах Беларусі Сяргей Налівайка 24 кастрычніка сустрэнецца з калектывам фарэлевай гаспадаркі «Лахва»

Міністр па падатках і зборах Беларусі Сяргей Налівайка 24 кастрычніка сустрэнецца з калектывам фарэлевай гаспадаркі «Лахва» (Быхаўскі раён).

Праблемныя пытанні ў АПК і меры па іх вырашэнні абмяркуюць на семінары ў Горках

Рэспубліканскі семінар па выкананні арганізацыйна-тэхналагічных нарматываў пры вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі пройдзе 24 кастрычніка ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (Горкі), паведамілі ў пракуратуры Магілёўскай вобласці.

Драўляны аўтамабільны мост адкрылі ў вёсцы Крынка Асіповіцкага раёна

У вёсках Беларусі ваенныя інжынеры штогод узводзяць па 3-4 малыя масты. Пра гэта журналістам паведаміў камандзір 188-й гвардзейскай інжынернай брыгады палкоўнік Валерый Жураўлёў падчас адкрыцця драўлянага аўтамабільнага моста ў вёсцы Крынка Асіповіцкага раёна.

XII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інавацыі. Адукацыя. Энергаэфектыўнасць» адбудзецца 25-27 кастрычніка ў Круглянскім раёне

XII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інавацыі. Адукацыя. Энергаэфектыўнасць» адбудзецца 25-27 кастрычніка ў Круглянскім раёне. Мерапрыемства пройдзе на базе экатуркомплексу «Мікалаеўскія пруды» (в. Лыскаўшчына).

Міліцэйская сям’я Анікеевых з Асіповічаў прадставіць Магілёўскую вобласць у фінале рэспубліканскай акцыі МУС «Сям'я! Служым разам!»

Міліцэйская сям’я Анікеевых з Асіповічаў прадставіць Магілёўскую вобласць у фінале рэспубліканскай акцыі МУС «Сям'я! Служым разам!». Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Уладзімір Сінкевіч.

У ААТ «Новая Друць» Бялыніцкага раёна прыступілі да ўборкі першага ўраджаю жэньшэню

У адкрытым акцыянерным таварыстве «Новая Друць», што ў Бялыніцкім раёне, прыступілі да ўборкі ўраджаю жэньшэню. Выпадак у нашай краіне ўнікальны. «Корань жыцця» прыходзіцца выкопваць рукамі – лапатай можна абсекчы яго «рукі» і «ногі». Карэнішча жэньшэня нагадвае фігурку чалавека. Такое падабенства – адзін з параметраў высокай якасці лекавай расліны. Першай уборачнай у гаспадарцы папярэднічала сем гадоў карпатлівай працы і догляду.

У Кіраўскім раёне жонкам афіцэраў уручылі аднайменныя медалі

Афіцэр у форме сціскае ў руках далонь жонкі і пяшчотна глядзіць ёй у вочы. Унізе залацістага круга вянок і зорка, уверсе-рэльефны надпіс «Жонцы афіцэра». Такіх медалёў на днях былі ўдастоены некалькі жыхарак Кіраўскага раёна –Марыя Шахунова, Людміла Лагойка, Ларыса Караткевіч і Раіса Горбель.

Старонкі

Subscribe to RSS - рэгіёны