RU BY EN 中文
Twitter Instagram

рэгіёны Subscribe to RSS - рэгіёны

27.03.2024 - 15:24

Міністэрства прамысловасці пачало фінальную стадыю рэалізацыі пілотных праектаў па забеспячэнні электратранспартам рэгіёнаў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Пілотныя праекты рэалізуюцца ў Жодзіне і Шклоўскім раёне з удзелам двух айчынных вытворцаў пасажырскага электратранспарту: МАЗ і BKM HOLDING (раней «Белкамунмаш»).

У прэс-службе дадалі, што 27-28 сакавіка адбудуцца ўрачыстыя цырымоніі перадачы электратранспарту з удзелам высокіх гасцей.

26.03.2024 - 16:38

Тэмпы палявых работ у вобласці з кожным днём растуць. Як паведамілі ў аблсельгасхарчы, на ўчарашні дзень раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры пасеяны на 3714 гектарах, або 3 працэнты ад запланаваных плошчаў у цэлым па вобласці.
 

26.03.2024 - 16:27

Чарговым рэгіёнам працы рэйдавай групы тэхнічнай інспекцыі працы Федэрацыі прафсаюзаў у Магілёўскай вобласці стаў Горацкі раён.

26.03.2024 - 09:20

Арганізаваў яго на адным з палёў ААТ «Круглянскае Рассвет» творчы калектыў працаўнікоў раённага Дома культуры.

25.03.2024 - 14:20

У рэгіёне развіваецца турыстычная галіна. Павелічэнне тэмпаў росту экспарту турыстычных паслуг - плюс 15% за 2023 год. Кіраўніцтва вобласці лічыць, што ў сувязі з гэтым мы недаацэньваем нашу культурную спадчыну. Каб зразумець, як яно цудоўна, цікава, займальна і прыгожа, трэба абавязкова пабываць у Асіповіцкім аграгарадку Вяззе.

25.03.2024 - 14:15

У Магілёўскай вобласці 15 раёнаў пачалі сяўбу ранніх яравых, збожжавых і зернебабовых культур. Аб гэтым расказалі ва ўпраўленні інтэнсіфікацыі раслінаводства і меліярацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.
 
На гэты момант пасеяна 2 тыс. га, што складае 2 працэнты ад запланаваных плошчаў.
 

22.03.2024 - 15:24

Паводле звестак пракуратуры Магілёўскай вобласці, у гады Вялікай Айчыннай вайны ў рэгіёне часткова або поўнасцю спалены і знішчаны каля 1,7 тыс. населеных пунктаў, не менш як 17 з іх паўтарылі лёс Хатыні. У іх ліку вёска Стэфанава Бялыніцкага раёна. 22 снежня 1942 года карныя атрады СС спалілі вёску разам з жыхарамі.

22.03.2024 - 11:41

У гэтым годзе ў Асіповіцкім раёне чакаюць 170 маладых спецыялістаў, якія будуць працаваць у розных сферах. Прыкладна столькі ж было і летась - 175 чалавек. Прыбываюць у раён па размеркаванні і маладыя медыкі. Буйны сельскі раён з насельніцтвам у амаль 44 тысячы чалавек - добрае месца для працы і жыцця.

20.03.2024 - 12:10

Завяршыўся першы этап адкрытага Рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка «Нам мір завешчана берагчы», прысвечанага 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ініцыяванага Дрыбінскай раённай ветэранскай арганізацыяй.

Конкурс закліканы мастацкімі сродкамі малюнка прадоўжыць работу па захаванні і ўвекавечанні памяці, гераізму і мужнасці савецкіх воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама памяці аб ахвярах вайны і халакоста на тэрыторыі Беларусі.

20.03.2024 - 09:55

80 гадоў таму ў гэты дзень байцы Чырвонай Арміі вызвалілі больш за 33 тысячы вязняў нацысцкага лагера смерці Азарычы. Сярод іх была і маленькая Вера Кур'ян з сям'ёй, якія спаўна спазналі жахі, нягоды і гора вайны. Менавіта тады, 19 сакавіка 1944 года, ваенны карэспандэнт зрабіў фота дзяўчынкі.

19.03.2024 - 10:07

Летась Шклоўскаму раёну ўпершыню за многія гады не ўдалося пераадолець стотысячную мяжу па вале збожжа. Умовы надвор'я былі такія, што ні натуральная ўрадлівасць глебы, ні паўсюдна вытрыманая тэхналогія і майстэрства хлебаробаў сітуацыю выратаваць не змаглі: збожжа ў параўнанні з 2022 годам было атрымана на дваццаць працэнтаў менш.

15.03.2024 - 11:39

Напярэдадні святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь па ўсёй краіне праходзіць Усебеларуская патрыятычная акцыя «Мы - грамадзяне Беларусі!».

Юныя беларусы ва ўрачыстай абстаноўцы з рук прадстаўнікоў дзяржаўнай улады атрымліваюць пашпарты. Сёння васьмікласніца СШ №3 Кацярына Атрашэўская атрымала пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь з рук старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігара Карпенкі.

15.03.2024 - 11:15

Раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Сям'я года-2024» прайшоў у Слаўгарадзе.

За ганаровае званне змагаліся тры шматдзетныя сем'і, якія ўразілі членаў журы сваімі талентамі і творчасцю.

Нялёгкай аказалася задача пры выбары пераможцаў, бо ўсе сямейныя каманды выступалі на высокім узроўні.

У выніку месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца - сям'я Таццяны Чабатар і Эдуарда Бацэйка;

15.03.2024 - 08:38

Праца ў рэжыме нон-стоп. Гаспадаркі раёна ўносяць мінеральныя і арганічныя ўгнаенні: азот пад шматгадовую траву, калій пад вясновую ўзворванне глебы. Забяспечанасць угнаеннямі ў раёне - больш за 70%.

11.03.2024 - 09:53

У Магілёўскай вобласці сёлета плануюць завяршыць газіфікацыю двух аграгарадкоў, паведамілі ў галоўным упраўленні ЖКГ Магілёўскага аблвыканкама.

Сёлета РУП «Магілёўаблгаз» завершыць газіфікацыю аграгарадкоў Батвінаўка Крычаўскага раёна і Падлужжа Мсціслаўскага раёна. Таксама плануецца пачаць работы па газіфікацыі аграгарадка Міласлававічы Клімавіцкага раёна.

04.03.2024 - 14:58

Выязны асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных правядзе 6 сакавіка з 10.00 да 13.00 у Бялыніцкім райвыканкаме старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні асоб Міхаіл Іванавіч Русы.
 

29.02.2024 - 17:33

У час урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных адкрыццю рэспубліканскай акцыі «Бялынічы - культурная сталіца Беларусі 2024» першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч адзначыў важнасць гэтай падзеі для горада і яго жыхароў.

28.02.2024 - 17:54

Ключы ад пяці новых энерганасычаных трактароў перадалі гаспадаркам Чавускага раёна.

Ва ўрачыстай абстаноўцы ключы ад трактароў уручыў першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі. Ён нацэліў аграрыяў на сур'ёзную работу, беражлівыя адносіны да тэхнікі і дасягненне ўсіх пастаўленых перад галіной задач.

26.02.2024 - 15:49

25 лютага раніцай у службу МНС патэлефанавалі жыхары вёскі Новае Пашкова і паведамілі аб пажары. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, знайшлі ў задымленым памяшканні без прыкмет жыцця гаспадара дома. Загінулы пражываў адзін, працаваў. Па папярэдніх дадзеных пажар адбыўся з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.
 

26.02.2024 - 14:34

У Клімавічах плануюць рэканструяваць будынак краязнаўчага музея. Пра гэта расказала загадчыца сектара культуры Клімавіцкага райвыканкама Наталля Герасімава.

Як адзначыла Наталля Герасімава, сёлета Клімавічы будуць прымаць абласное свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2024», а таму ў горадзе пачынаецца падрыхтоўка да такога маштабнага свята.