Рус Бел Eng 中文

рэгіёны

У Бялыніцкім раёне арганізавана харчаванне для механізатараў, якія працуюць на жніве

Магілёўшчына пакуль прыбрала менш за ўсіх хлеба. Па аператыўнай інфармацыі Мінсельгасхарча, на ўчарашні дзень у рэгіёне збожжавыя былі абмалочаны крыху больш чым на 16% ад усёй плошчы. Такое адставанне ад іншых рэгіёнаў тлумачыцца проста: надвор’е падвяло.

Работнік МНС выратаваў на вадаёме ў Клімавічах школьніцу і яе маці

Работнік МНС у вольны ад нясення службы час выратаваў на вадаёме ў Клімавічах 8-класніцу і яе маці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.

На Блакітнай крыніцы ў Слаўгарадскім раёне 14 жніўня адсвяткуюць Мядовы Спас

Фестываль «Макавей» адбудзецца 14 жніўня ля помніка прыроды рэспубліканскага значэння «Блакітная крыніца» ў Слаўгарадскім раёне. Пра гэта паведамілі ў раённым выканаўчым камітэце.

Калектыву Круглянскай ПМК-266 прадстаўлены новы кіраўнік

Па ўзгадненні з Магілёўскім аблвыканкамам прызначаны новы дырэктар ДУКДБП «Круглянская ПМК-266». Ім стаў Віталь Шумейка, які раней працаваў галоўным інжынерам камунальнага ўнітарнага даччынага прадпрыемства «Упраўленне капітальным будаўніцтвам г. Магілёва».

ВУ Чавусах Паслу Малдовы ў Беларусі перададзена зямля з воінскіх пахаванняў

Чавусы наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь Віктар Сарачан.

Расійскі тэлеканал НТВ здымае ў Хоцімску сцэны серыяла «Чарнобыль»

Расійскі тэлеканал НТВ прыступіў да здымак асобных сцэн фільма «Чарнобыль» у Хоцімску.

У Бабруйскім раёне рыбалка каля ЛЭП скончылася для мужчыны рэанімацыяй

У Бабруйскім раёне рыбак трапіў у рэанімацыю з электратраўмай, атрыманай пры плаванні каля лініі электраперадачы, паведаміў начальнік інфармацыйна-аналітычнага аддзела ДВА «Белэнерга» Аляксандр Малькоў.

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і сялянска-фермерская гаспадарка Касцюковіцкага раёна набылі новую тэхніку для нарыхтоўкі кармоў і збожжа

У Касцюковіцкі раён паступіла новая сельскагаспадарчая тэхніка. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню райвыканкама Аляксандр Амельчанка.

У трэці раз выберуць каралеву «Вялікай бард-рыбалкі»

Каралеву «Вялікай бард-рыбалкі» ў трэці раз выберуць на аднайменным ужо дзявятым Міжнародным музычна-спартыўным свяце, якое пройдзе 27-29 ліпеня ў пасёлку Грудзічына (Чыгірынскае вадасховішча) Быхаўскага раёна.

Барыс Бурда прыгатуе стэйкі для гасцей «Вялікай бард-рыбалкі»

Папулярны тэлевядучы, бард, знаўца гульні «Што? Дзе? Калі?», журналіст і пісьменнік Барыс Бурда ўзначаліць журы адкрытага чэмпіянату па падрыхтоўцы юшкі на «Вялікай бард-рыбалцы».

У Год малой радзімы «Тэлекампанія Шклоў» пачала новы праект «Малая радзіма малымі вачыма»

У Год малой радзімы «Тэлекампанія Шклоў» пачала новы праект «Малая радзіма малымі вачыма». Хлопчыкі і дзяўчынкі Шклоўшчыны распавядаюць пра месца, дзе нарадзіліся, багатую гісторыю і прыгажосць роднага краю, аб працавітых і знакамітых земляках. Дзеці шчыра дзеляцца ўражаннямі і эмоцыямі.

Узровень вады ў Чыгірынскім вадасховішчы панізяць на паўметра з-за рамонту дамбы ГЭС

Узровень вады ў Чыгірынскім вадасховішчы ў жніўні панізяць на паўметра з-за рамонту дамбы каля мясцовай гідраэлектрастанцыі ў в. Чыгірынка Кіраўскага раёна. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер Бабруйскіх электрычных сетак (філіял РУП «Магілёўэнерга») Ігар Страх.

Падсобная гаспадарка Клімавіцкага ЛВЗ атрымала ў падарунак трактар «Беларус МТЗ-3522»

Трактар «Беларус МТЗ-3522» атрымала ў падарунак падсобная гаспадарка Клімавіцкага ЛВЗ ад ААТ «Мінск крышталь» – кіруючая кампанія холдынгу «МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП».

Кабінет па асновах бяспекі адкрыўся на базе Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў Клімавічах

Кабінет па асновах бяспекі адкрыўся на базе Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў Клімавічах. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.

У Дрыбіне 23 ліпеня правядзе прыём грамадзян першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Чыкіда

Асабісты прыём грамадзян прывядзе 23 ліпеня ў Дрыбінскім раённым выканаўчым камітэце (г.п. Дрыбін, вул. Леніна, д.35, 3-ці паверх, каб. №62) першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Іванавіч Чыкіда. З 15.00 да 16.00 ён адкажа на пытанні жыхароў рэгіёну.

У Хоцімскім раёне абвешчаны штогадовы агляд-конкурс на лепшае добраўпарадкаванне тэрыторый

У Хоцімскім раёне абвешчаны штогадовы агляд-конкурс на лепшае добраўпарадкаванне тэрыторый. Пра гэта паведамілі ў райвыканкаме.

Грыбы шыітаке пачалі масава вырошчваць у Крычаўскім раёне

Грыбы шыітаке пачалі масава вырошчваць у Крычаўскім раёне. Гэта буйны кітайскі інвестыцыйны праект.

Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Інфэн» (літаральна азначае «ўдалы ўраджай») размясцілася на тэрыторыі старой вайсковай часці каля вёскі Чырвоная Буда.

Вулічнае асвятленне на сонечных батарэях ўсталявалі ў Бярозкаўскім сельсавеце Хоцімскага раёна

Вулічнае асвятленне на сонечных батарэях ўсталявалі ў Бярозкаўскім сельсавеце Хоцімскага раёна. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў.

У Горках для аматараў прыроды адкрыты для наведвання дэндрапарк Беларускай сельгасакадэміі

Выдатны адпачынак – гэта прагулка на свежым паветры па маляўнічых месцах. У іх ліку – дэндрарый батанічнага саду, размешчаны ў Горках на тэрыторыі Беларускай сельгасакадэміі. Сёння парк, які быў закладзены ў 1847 годзе, уваходзіць у спіс помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння.

Як вырашаецца праблема занятасці ў Мсціслаўскім раёне

Прыгранічнае становішча раёна, дзе да ўмоўнага падзелу з Расіяй усяго з дзясятак кіламетраў, міжволіўплывае на рынак працы. Прывабныя прапановы працы ў аграрнай сферы ў краіне-суседцы спараджаюць скрытую міграцыю, рабочай сілы становіцца менш. Абстаноўка, кажуць у раёне, няпростая. Але ўсё ж упраўляемая.

Subscribe to RSS - рэгіёны