Рус Бел Eng 中文

рэгіёны

У Круглянскім раёне выратавалі заціснутую пад будаўнічымі канструкцыямі пенсіянерку

У Круглянскім раёне выратавалі заціснутую пад будаўнічымі канструкцыямі пенсіянерку. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Пераможцам абласной зімовай спартакіяды работнікаў АПК стала каманда Магілёўскага раёна

Пераможцай XI абласной зімовай спартакіяды работнікаў АПК стала каманда Магілёўскага раёна. Спаборніцтвы праходзілі ў Бялынічах.

Дружына стала найлепшай у спаборніцтвах па настольным тэнісе, у плаванні і шашках. Другія вынікі зборная паказала ў лыжным спорце і эстафеце.

Дваццатая міжрэгіянальная сустрэча воінаў-інтэрнацыяналістаў пройдзе 9 лютага ў Шклове

Дваццатая міжрэгіянальная сустрэча воінаў-інтэрнацыяналістаў Бялыніцкага, Круглянскага, Магілёўскага і Шклоўскага раёнаў, прысвечаная 29-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана, пройдзе 9 лютага ў Шклове. Пра гэта паведамілі ў райвыканкаме.

У Клічаве на пажары загінуў мужчына

Чатыры пажары адбылося за мінулыя суткі ў Магілёўскай вобласці. Адзін з іх скончыўся гібеллю мужчыны, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Трагічныя выхадныя ў Магілёўскай вобласці: на пажарах загінулі пяць чалавек, пяць шпіталізаваныя

Гарачымі і трагічнымі выдаліся субота і нядзеля ў Магілёўскай вобласці. Адбылося 12 пажараў, на якіх 5 чалавек загінула, 5 шпіталізавана, у тым ліку двое дзяцей. Пра гэт карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Дзіцячы дом сямейнага тыпу адкрыўся ў Магілёўскім раёне

Дзіцячы дом сямейнага тыпу адкрыўся ў Магілёўскім раёне. Сацыяльны аб’ект, які стаў трэцім у раёне і 57-м у вобласці, размясціўся ў новай забудове вёскі Мікалаеўка-2. Ключы ад жылля атрымала шматдзетная сям’я Святланы Марчанка і Аляксандра Нікіфарава.

У аграэкасядзібе «Усохі» Клічаўскага раёна адкрылі музей дрэва

У аграэкасядзібе «Усохі» Клічаўскага раёна адкрылі музей дрэва. Пра гэта паведамілі ў райвыканкаме.

Пажар у бытоўцы Круглянскага цаглянага завода забраў жыццё 58-гадовага мужчыны

У рэгіёне за суткі адбыўся адзін пажар, які забраў жыццё чалавека. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Да трэцяга квартала 2018 года расійская карпарацыя «Технониколь» плануе адкрыць завод палімернай цеплаізаляцыі ў Асіповічах

Да трэцяга кварталу 2018 года расійская карпарацыя «Технониколь» плануе адкрыць завод палімернай цеплаізаляцыі ў Асіповічах. Аб’ём інвестыцый складзе каля 840 млн. расійских рублёў, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

Суд аштрафаваў выканальніка абавязкаў галоўнага бухгалтара Крычаўскага прафесійнага агратэхнічнага каледжа на Br4,6 тыс.

Судом Крычаўскага раёна разгледжана крымінальная справа па абвінавачванні выканальніка абавязкаў галоўнага бухгалтара ўстановы адукацыі «Крычаўскі дзяржаўны прафесійны агратэхнічны каледж» у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі).

Аляксандр Кавальчук: Устанаўленне асобы Краснапольскага гвалтаўніка – гэта толькі пытанне часу

Устанаўленне асобы і затрыманне падазраваемага ў здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да непаўналетніх дзяўчынак у Краснапольскім раёне – гэта толькі пытанне часу. Такое меркаванне выказаў сёння ў час прэс-канферэнцыі начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Кавальчук.

Эксперымент па аб’яднанні функцый міліцыянераў у Глускім раёне дае станоўчыя вынікі – УУС

Эксперымент па аб’яднанні функцый міліцыянераў у Глускім раёне дае станоўчыя вынікі. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Кавальчук.

Ахвярай агню стаў 87-гадовы жыхар Круглянскага раёна

Чатыры пажары адбылося за выхадныя дні ў Магілёўскай вобласці. У ходзе аператыўнай работы ўдалося выратаваць два жылыя дамы, чатыры гаспадарчыя будынкі, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Выязны прыём грамадзян правядзе 25 студзеня ў Клічаўскім райвыканкаме Міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко

Выязны прыём грамадзян правядзе 25 студзеня з 11.00 да 13.00 у Клічаўскім райвыканкаме Міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Ігаравіч Шамко. Запіс на прыём па тэлефоне (8-0223) 6-79-297.

На палігоне «Асіповіцкі» з 20 студзеня па 30 чэрвеня будуць праходзіць баявыя стрэльбы артылерыйскіх падраздзяленняў Узброеных Сіл Беларусі

З 20 студзеня па 30 чэрвеня на палігоне «Асіповіцкі» будуць праходзіць баявыя стрэльбы артылерыйскіх падраздзяленняў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведаміў начальнік палігона вайсковай часці 12147 Андрэй Зацарынны.

Каля $ 10 млн інвестуюць у стварэнне вытворчасці мармеладу ў Слаўгарадзе

Вытворчасць мармеладу будзе створана ў найбліжэйшыя два гады ў Слаўгарадзе. Пра гэта паведаміў дырэктар ААТ «Чырвоны харчавік» Сяргей Анюхоўскі.

У Магілёўскім раёне асвяцілі капліцу з купеллю

У вёсцы Дубінка Магілёўскага раёна напярэдадні свята Хрышчэння Госпада асвяцілі капліцу з купеллю. Службу з гэтай нагоды правёў епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній.

Літоўская кампанія будзе вырабляць у Клімавіцкім раёне мяса індычкі

Літоўская кампанія будзе вырабляць у Клімавіцкім раёне мяса індычкі. Адпаведны дагавор па рэалізацыі інвестыцыйнага праекта завераны сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. Подпісы пад дакументам паставілі старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі і старшыня праўлення групы кампаній ARVI Відмантас Кучынскас.

Акцыя «Эстафета добрых спраў»: у аграгарадку Майскі Чэрыкаўскага раёна пасля рэканструкцыі адкрылася электракацельня

Чэрыкаўскі раён далучыўся да абласной акцыі «Эстафета добрых спраў», прысвечанай 80-годдзю Магілёўшчыны: у аграгарадку Майскі пасля рэканструкцыі адкрылася электракацельня.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі 20 студзеня правядзе выязны прыём грамадзян у Круглянскім райвыканкаме

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі 20 студзеня з 8.00 да 10.00 правядзе выязны прыём грамадзян у Круглянскім райвыканкаме (г.Круглае, вул.Савецкая, 34).

Старонкі

Subscribe to RSS - рэгіёны