RU BY EN 中文
Twitter Instagram

спорт Subscribe to RSS - спорт

09.02.2021 - 10:37

У Магілёве 12–13 лютага пройдзе галоўны ўнутраны экзамен зімы – адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні на прызы газеты «Спартыўная панарама». Пра гэта паведамілі ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

08.02.2021 - 11:05

У Ратамцы (Мінская вобласць) прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы і першынство Беларусі па конным спорце (выездцы).

Некалькі ўзнагарод заваявалі прадстаўнікі Магілёўскага цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор’і. У камандным першынстве Беларусі па выездцы Ева Аксанюк, Анастасія Ніканорава, Марыя Куляшова занялі другое месца, прапусціўшы наперад толькі каманду Мінскай вобласці.

04.02.2021 - 10:17

На працягу трох дзён на базе біятлоннага комплексу ў Чавусах праходзілі абласныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер». За права прадставіць вобласць на рэспубліканскім этапе змагаліся найлепшыя лыжнікі Магілёўшчыны. Спускі і ўздымы, стральба з вінтоўкі і эстафета, снегапад і мароз – усе гэтыя выпрабаванні юныя спартсмены вытрымалі годна. Прыйшла пара адзначыць найлепшых кубкамі і медалямі.

04.02.2021 - 09:42

У Магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» прайшоў чэмпіянат Беларусі па эстафетным бегу 4х400 метраў сярод жанчын і мужчын. У турніры прынялі ўдзел каманды з усіх абласцей краіны, а таксама эстафетныя чацвёркі нацыянальнай зборнай Рэспублікі. У эстафетах і ў жанчын, і ў мужчын нацыянальныя каманды сталі першымі.

У мужчынскай эстафеце каманда Магілёўскай вобласці ў складзе Уладзіслава Аляксандрава, Сяргея Карпава, Ягора Хаўратовіча і Рамана Валодзькіна заняла трэцяе месца.

03.02.2021 - 12:15

Лыжаролерная траса ў Чавусах 1 лютага сабрала хлопчыкаў і дзяўчынак з розных куткоў вобласці. Тут быў дадзены старт абласных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

26.01.2021 - 12:18

На базе Наваполацкага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву (Віцебская вобласць) прайшоў трэці этап Кубка Беларускай федэрацыі біятлона, які сабраў каля 170 юных біятланістаў з усіх рэгіёнаў краіны. У праграму спаборніцтваў уваходзілі гонкі з масавым стартам і змешаныя эстафеты. Юнакі спаборнічалі ў 4 узроставых групах.

13.01.2021 - 10:15

Зборная Магілёўскай вобласці выйграла ў камандным заліку чэмпіянат Беларусі па жаночай барацьбе, які завяршыўся ў сталічным Палацы спорту.

Спартсменкі з Магілёўскай вобласці ў выніку набралі 235 ачкоў, апярэдзіўшы каманды Гомельскай (157 пунктаў) і Гродзенскай (140) абласцей.

30.12.2020 - 11:51

У Магілёўскай вобласці вызначылі найлепшую дзясятку спартсменаў па выніках выступленняў на афіцыйных міжнародных спаборніцтвах у 2020 года. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама.

«Гэта прадстаўнікі розных відаў спорту, параўноўваць вынікі ў якіх складана, таму тут няма размеркавання месцаў з першага па апошняе – усе вартыя і расстаўленыя не па сабраным медальным ураджаі, а па алфавіце», – удакладнілі суразмоўцы.

21.12.2020 - 12:59

Беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава займае пятае месца ў агульным заліку Кубка свету пасля чатырох праведзеных этапаў.

Перад стартам чацвёртага кубкавага этапу ў аўстрыйскім Хохфільцэне яна была другой, але пасля яго завяршэння не здолела ўтрымацца ў тройцы лідараў. У Аўстрыі Дзінара Алімбекава выступіла няўдала: у спрынтарскай гонцы на 7,5 км заняла толькі 31-е месца, у гонцы пераследу фінішавала на 11-й пазіцыі, а ў мас-старце аказалася на 20-м радку выніковага пратакола.

21.12.2020 - 10:19

Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі атрымала трэцюю перамогу запар у XIV рэспубліканскіх спаборніцтвах па хакеі з шайбай сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

16.12.2020 - 09:45

Ураджэнка Магілёўскай вобласці Ірына Курачкіна стала пераможцай асабістага КС па жаночай барацьбе ў Бялградзе (Сербія).

У фінальнай сутычцы якая выступае ў вагавой катэгорыі 55 кг. Ірына Курачкіна атрымала вікторыю над Анеке Вендле з Германіі. Зарабіўшы перавагу ў два балы на старце вырашальнага паядынку, беларуска спакойна кантралявала сітуацыю на дыване да фінальнага свістка, які зафіксаваў перамогу бабруйчанкі – 9:0.

11.12.2020 - 15:06

Беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава выйграла спрынтарскую гонку на трэцім этапе Кубка свету ў Хохфільцэне (Аўстрыя), які стартаваў сёння.

Дыстанцыю ў 7,5 км з двума агнявымі рубяжамі і без промахаў беларуска пераадолела за 20 мін 12,3 сек.

08.12.2020 - 10:56

У лёгкаатлетычным манежы Брэста прайшлі першыя буйныя спаборніцтвы зімовага сезона па лёгкай атлетыцы – міжнародны турнір памяці Героя Савецкага Саюза Дзмітрыя Карбышава. У ім прынялі ўдзел наймацнейшыя спартсмены дзвюх узроставых катэгорый: юнакі і дзяўчаты 2004–2005, а таксама 2006–2007 гадоў нараджэння з усіх рэгіёнаў Беларусі.

08.12.2020 - 10:12

Гонкі ў Кантыялахці паднялі Дзінару Алімбекаву на рэкордную пазіцыю ў заліку Кубка свету. З такім аптымізмам беларускія біятланісты сезон не пачыналі ўжо даўно.

07.12.2020 - 09:22

Беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава заняла чацвёртае месца ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету ў Кантыялахці (Фінляндыя).

Спартсменка дапусціла два промахі, пераадолеўшы 10 км з чатырма агнявымі рубяжамі з адставаннем ад пераможцы на 55 сек. Гэта найлепшы вынік беларускі ў асабістых гонках за ўсю кар’еру.

04.12.2020 - 12:17

Магілёўцаў запрашаюць прыняць удзел у акцыі «#ЗарадкадляДзедаМароза». Пра гэта паведамілі ў аддзеле спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама.

Як расказалі суразмоўцы, для гэтага неабходна з 5 па 27 снежня зафіксаваць з дапамогай відэа ці фота сваё любімае фізічнае практыкаванне (прысяданні, аджыманні, бег, набіванне мяча і інш.) і размясціць відэаролік ці серыю фатаграфій на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках (Instagram, VK) з хэштэгам #ЗарадкадляДзедаМароза.

30.11.2020 - 16:38

У фінскім Кантыялахці завяршыўся першы этап Кубка свету па біятлоне. Яго праграма была кароткай: спартсмены разыгралі медалі ў індывідуальных гонках і спрынтах.

Дзінара Алімбекава паказаланай лепшы вынік у кар’еры – яна заняла 6-е месца. Алімпійская чэмпіёнка цяпер 4-я ў агульным заліку Кубка свету, як паведамляецца на сайце Беларускай федэрацыі біятлона.

30.11.2020 - 11:01

У мінскім Палацы спорту прайшоў Міжнародны турнір па боксе памяці Героя Савецкага Саюза Віктара Лівенцава. Ён праходзіў у фармаце матчавых сустрэч з удзелам каманд Беларусі, Іспаніі, Францыі і Украіны.

Баі ішлі ў алімпійскіх вагавых катэгорыях – пяці ў жанчын і васьмі ў мужчын. Беларускія баксёры сталі пераможцамі турніру, набраўшы 60 ачкоў. На другім месцы каманда Украіны (46), трэцяе месца падзялілі каманды Іспаніі і Францыі.

27.11.2020 - 16:49

У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі падвялі вынікі рэспубліканскага конкурсу «Алімпійскі агонь запальвае сэрцы». Пра гэта паведамляецца на сайце НАК.

У фінальнай стадыі былі прадстаўлены работы, прысвечаныя II Еўрапейскім гульням у Мінску і маючым адбыцца гульням XXX Алімпіяды ў Токіа. Аўтары пастараліся адлюстраваць у сваіх малюнках віды спорту, найбольш папулярныя ў Беларусі: мастацкая гімнастыка, лёгкая атлетыка, баскетбол, веласпорт, каратэ, барацьба і іншыя віды.

23.11.2020 - 10:06

У заключнай частцы сезона-2020 у другой лізе магілёўскі «Днепр» абыграў футбольны клуб «Маладзечна-2018» у выязным матчы з лікам 2:0. У клуба вызначыліся Кірыл Гусеў і Красімір Капаў. У наступным сезоне каманда Ігара Чумачэнкі згуляе ў першай лізе.

А футбалісты «Асіповічаў» у выязным матчы абыгралі «Баранавічы» з лікам 5:3. Перамога дазволіла асіповіцкаму клубу заняць 5-е месца ў чэмпіянаце другой лігі.