RU BY EN 中文
Twitter Instagram

здароўе Subscribe to RSS - здароўе

18.03.2024 - 10:03

Навыкі, якія дае праект «Запусці сэрца», які стартаваў па ўсёй краіне, могуць спатрэбіцца кожнаму, і гэта разумеюць старшакласнікі, якія сталі яго ўдзельнікамі. Такой думкай падзялілася намеснік начальніка аддзела аховы мацярынства, дзяцінства і па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Таццяна Каняева.

12.03.2024 - 09:39

Начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Cтаравойтаў: «Жыхарам рэгіёнаў, вёскі стала бліжэй высокатэхналагічная дапамога»

Рамонт клінік і сямі раённых бальніц, машыны хуткай дапамогі не старэйшыя за пяць гадоў, перасовачныя комплексы, закупка сучаснага абсталявання — у вобласці планамерна перафарматуюць трохузроўневую сістэму аказання медыцынскай дапамогі

21.02.2024 - 12:53

Міністэрства аховы здароўя адкрывае эксперыментальную віртуальную прыёмную, паведамілі ў прэс-службе ведамства.

На ўсе абгрунтаваныя канкрэтныя заявы грамадзян па пытаннях аказання экстранай медыцынскай дапамогі, якія датычацца выратавання жыцця пацыента ў бальніцы або ў паліклініцы, якія паступілі ў чат-бот @by_minzdrav_bot, абяцаюць аператыўна адрэагаваць.

Чат-бот даступны кругласутачна ў мэсэнджэры Telegram: дасылаць можна відэапаведамленне, фота ці тэкст.

06.02.2024 - 09:56

Нацыянальная акрэдытацыя, закупка лекаў па-за фармулярам - што змянілася ў абноўленым Законе «Аб ахове здароўя»

2 лютага ўступіў у сілу Закон «Аб змене законаў па пытаннях аховы здароўя». Навацыі абумоўлены развіццём сусветнай і айчыннай практыкі па паляпшэнні арганізацыі меддапамогі.

02.02.2024 - 11:51

Абноўленае заканадаўства па пытаннях аховы здароўя 2 лютага набыло моц.

З сённяшняга дня ўступіў у сілу закон нумар 308-З «Аб змяненні законаў па пытаннях аховы здароўя» ад 25 кастрычніка 2023 года.

26.01.2024 - 12:38

Абсталяванне для яго пастаўлена ў рамках праекта Белінвестбанка «Здароўе ў кожны рэгіён»

У цэнтральнай раённай бальніцы Шклова адкрыўся эндаскапічны кабінет. Ён абсталяваны дыягнастычным комплексам Sonoscape HD-500 кітайскай вытворчасці. З закупкай апарата дапамог Белінвестбанк у рамках праекта «Здароўе ў кожны рэгіён».

17.01.2024 - 09:40

У Беларусі ўдакладнены пералік медпаслуг, якія аказваюцца пры санаторна-курортным лячэнні. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 28 лістапада 2023 года №180, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнет-партал.

Паслугі ў пераліку падзяляюцца ў адпаведнасці з медыцынскімі профілямі для накіравання грамадзян на санаторна-курортнае лячэнне. Колькасць працэдур прызначаецца ў залежнасці ад тэрміна санаторна-курортнага лячэння, віду тэрапіі (сумяшчальнасці працэдур).

08.01.2024 - 11:03

На базе ўстаноў адукацыі падчас зімовых канікулаў працавалі 280 лагераў з дзённым знаходжаннем, у якіх аздаравіліся больш за 7,5 тысячы дзяцей. Каля 700 школьнікаў праходзілі аздараўленне на базе спартыўных устаноў.

29.12.2023 - 11:39

У Беларусі завершаны клінічныя выпрабаванні айчыннай вакцыны супраць COVID-19, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

«Сёння рэалізаваны значны для Беларусі праект, вынікам якога стала стварэнне айчыннай інактываванай цэльнавірыённай вакцыны для медыцынскай прафілактыкі COVID-19. РУП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» Міністэрства аховы здароўя вакцына зарэгістраваная ў Рэспубліцы Беларусь», - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

19.12.2023 - 12:18

З 2024 года пачынаюць дзейнічаць новыя правілы правядзенні дыспансерызацыі насельніцтва. У прыватнасці, зменамі заканадаўства прадугледжана, што калі работнік ідзе на дыспансерызацыю - гэты дзень афіцыйна будзе свабодным ад працы, пры гэтым захоўваецца сярэдні заробак. Абноўлены патрабаванні і да перыядычнасці праходжання дыспансерызацыі. Аб гэтых і іншых новаўвядзеннях - у сюжэце.

15.12.2023 - 09:19

Саветам Міністраў 12 снежня прынята пастанова нумар 877, згодна з якой тэрмін рэалізацыі новага парадку назначэння дапамог па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах (бальнічных) пераносіцца з 1 студзеня 2024 года на 1 ліпеня 2024 года. Пра гэта паведамляе са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнет-партал.

Таксама дакумент уводзіць дадатковыя нормы рэгулявання парадку выплаты па бальнічных лістках.

14.12.2023 - 12:45

У Магілёўскай вобласці завершаны рамонтныя работы на 348 аб'ектах аховы здароўя. У тым ліку, адрамантаваны 240 ФАПаў і 92 амбулаторыі ўрачоў агульнай практыкі. Да канца года, плануецца завяршыць работы яшчэ на трох аб'ектах - участковых бальніцах. Сёлета рамонт зрабілі ў амбулаторыі ўрача агульнай практыкі ў вёсцы Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна. Кіруе ёй малады доктар Раман Антанюк.

07.12.2023 - 09:33

Пачынаючы з 21 лістапада па 7 снежня ў Магілёўскай вобласці зарэгістраваны – 700 пацярпелых ад галалёдных і халадовых траўм. Шпіталізаваны – 75 пацыентаў (за мінулыя суткі 5). У 678 дыягнаставана галалёдная траўма, у 22 – халадовая.

Патэнцыйна траўманебяспечныя месцы ў перыяд галалёду: прыступкі, прыпынкі грамадскага транспарту, горкі, у тым ліку дзіцячыя.

Калі траўмы пазбегнуць не атрымалася - звернецеся ў бліжэйшы траўмапункт.

29.11.2023 - 11:42

Мадэрнізацыю аптэчных устаноў рэгіёну працягвае РУП «Фармацыя». За гэты год адбыліся вялікія змяненні ў Магілёўскай аптэцы № 1. На думку спецыялістаў, цяпер гэта адзін з самых удалых у рэспубліцы прыкладаў арганізацыі работы такіх устаноў.

29.11.2023 - 10:24

Беларусь прымае медыцынскі форум «Дні аховы здароўя і медыцынскай адукацыі Узбекістан — Беларусь». У яго межах госці з Узбекістана знаёмяцца з арганізацыяй трохузроўневай сістэмы меддапамогі на Магілёўшчыне.

28.11.2023 - 17:47

З 27 па 30 лістапада ў Рэспубліцы Беларусь праходзіць Форум «Дні аховы здароўя і медыцынскай адукацыі Узбекістан-Беларусь». Сёння дэлегацыя Рэспублікі Узбекістан наведала Магілёўскую вобласць. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па ахове здароўя аблвыканкама.

28.11.2023 - 09:49

Магілёўшчына лідзіруе па колькасці аперацый па замене суставаў сярод рэгіёнаў. Аб'ёмы нарошчваюць і ліст чакання імкнуцца скараціць. Усё дзеля таго, каб гэтую дапамогу зрабіць больш даступнай. Напрыклад, у Магілёўскай абласной бальніцы робяць штодзень каля 4 аперацый па эндапратэзаванні.

24.11.2023 - 10:00

На базе Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай меддапамогі плануюць арганізаваць гарадскі цэнтр траўматалогіі. Задача - зрабіць яшчэ даступней аперацыі па замене суставаў і скараціць ліст чакання. У лякарню прыехаў лекар з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра для перадачы досведу. Цяпер у РНПЦ асвойваюць беларускія пратэзы і распаўсюджваюць веды па рэгіёнах.

24.11.2023 - 09:35

10 урачоў і 15 работнікаў сярэдняга медыцынскага персаналу папоўнілі рады калектыву Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.
 

23.11.2023 - 16:48

Прышчэпачная кампанія супраць грыпу на Магілёўшчыне выйшла на фінішную прамую, адзначылі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
 
У рэгіёне ўжо прышчэплена больш за 213 тысяч чалавек, у тым ліку каля 43,5 тысяч дзяцей. Вакцынавацца можна да канца лістапада. Усяго ж сёлета прафілактычнай імунізацыяй супраць грыпу плануецца ахапіць каля 40% насельніцтва вобласці, ці больш за 388 тысяч чалавек.