Вверх

Вы здесь

Упраўленне аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама

Начальнік упраўлення аховы здароўя – Жылін Аляксандр Дзмітрыевіч

Першы намеснік начальніка ўпраўлення аховы здароўя – Масюк Марына Юр’еўна

Намеснік начальніка ўпраўлення – Батоўскі Сяргей Аляксеевіч

Графік

правядзення «прамых тэлефонных ліній» кіраўніцтвам упраўлення аховы здароўя аблвыканкама

П І І

Пасада

Дата і час правядзення

№ тэлефона

 

Жылін Аляксандр Дзмітрыевіч

 

начальнік упраўлення

другая пятніца трэцяга месяца квартала

 8.00-9.00

32-66-77

 

Масюк

Марына

 Юр’еўна

першы намеснік  начальніка ўпраўлення

першы аўторак другога месяца квартала

 14.00 - 15.00

27-36-29

 

Батоўскі Сяргей Аляксеевіч

 

намеснік начальніка ўпраўлення

Трэці чацвер першага месяца квартала.

 14.00 - 15.00

28-73-37

Графік

прыёму грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб кіраўніцтвам упраўлення аховы здароўя аблвыканкама

П І І

Пасада

Дата і час прыёму

кабінета

 

Жылін Аляксандр Дзмітрыевіч

 

начальнік упраўлення

першая  пятніца месяца

08.00-13.00

237

 

Масюк

Марына

 Юр’еўна

першы намеснік  начальніка ўпраўлення

другі аўторак  месяца

14.00-17.00

 

237

 

 

Батоўскі Сяргей Аляксеевіч

 

намеснік начальніка ўпраўлення

чацвёрты чацвер  месяца

14.00-17.00

 

238

 

Папярэдні запіс на прыём да начальніка ўпраўлення аховы здароўя ажыццяўляе ў каб. 244 галоўны спецыяліст па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аддзела па ахове мацярынства, дзяцінства і па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб упраўлення аховы здароўя Філіповіч М.М., рабочы тэлефон (8 -0222) 50-18-95.

Тэлефон “гарачай лініі”: 8-0222-27-36-42, рэжым працы: панядзелак-пятніца з 08.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Паштовы адрас: г. Магілёў, вул. Першамайская, 71, 212030.

e-mail: uzo_let@mogilev.by.

Асноўнымі задачамі ўпраўлення з’яўляюцца:

7.1. Рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы здароўя насельніцтва і ажыццяўленне кіраўніцтва аховай здароўя Магілёўскай вобласці (далей – вобласць);

7.2. Забеспячэнне насельніцтва неабходнай медыцынскай дапамогай, уключаючы бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных установах аховы здароўя;

7.3. Фарміраванне здаровага ладу жыцця насельніцтва;

7.3-1. Арганізацыя забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва;

(Пп. 7.3-1 уведзены рашэннем Магілёўскага аблвыканкама ад 25.06.2009 N 13-18)

7.4. Распрацоўка і рэалізацыя рэгіянальных медыцынскіх праграм па развіцці аховы здароўя;

7.5. Арганізацыя, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, каардынацыя і метадычнае забеспячэнне дзейнасцi падведамных арганiзацый аховы здароўя вобласці, стварэнне неабходных вытворча-эканамічных і арганізацыйна-прававых умоў для іх эфектыўнага функцыянавання;

7.6. Выкананне іншых задач, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Функцыямі ўпраўлення з’яўляюцца:

8.1. Вывучэнне стану здароўя насельніцтва;

8.2. Распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў па прадухіленні захворванняў, зніжэння захворвання з часовай стратай працаздольнасці, першаснай інваліднасці і смяротнасці, павелічэнні працягласці жыцця насельніцтва;

8.3. Правядзенне мерапрыемстваў па ахове і ўмацаванні здароўя жанчын і дзяцей;

8.4. Арганізацыя медыка-сацыяльнай экспертызы і медыцынскай рэабілітацыі;

8.5. Удзел у размеркаванні маладых спецыялістаў, арганізацыя ўліку ўкамплектаванасці арганізацый аховы здароўя вобласці медыцынскімі і фармацэўтычнымі работнікамі;

8.6. Каардынацыя фінансавага забеспячэння дзейнасці падведамных арганiзацый аховы здароўя за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў;

8.7. Кіраванне падведамнымі арганізацыямі аховы здароўя;

8.8. Арганізацыя аказання медыцынскай дапамогі пацярпелым пры надзвычайных сітуацыях;

8.9. Арганізацыя супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый;

8.10. Забеспячэнне кантролю за выкананнем у падведамных арганізацыях аховы здароўя заканадаўства аб ахове працы, прамысловай і пажарнай бяспекі;

8.11. Узаемадзеянне з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ў вырашэнні санітарна-эпідэміялагічных, эканамічных, сацыяльных і іншых пытанняў функцыянавання арганізацый аховы здароўя;

8.12. Ажыццяўленне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя;

8.13. Арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў па павышэнні ўзроўню гігіенічнага выхавання і навучання насельніцтва;

8.14. Ажыццяўленне кантролю за вядзеннем першаснага і бухгалтарскага ўліку ў падведамных арганізацыях аховы здароўя вобласці, атрыманне ад іх ва ўстаноўленым парадку аператыўнай статыстычнай і бухгалтарскай справаздачнасці, складанне зводных статыстычных і бухгалтарскіх справаздач, забеспячэнне своечасовага іх прадстаўлення ў адпаведныя органы;

8.15. Распрацоўка і прадстаўленне ва ўстаноўленым парадку ў аблвыканкам праектаў рашэнняў і распараджэнняў старшыні аблвыканкама па пытаннях аховы здароўя;

8.16. Разгляд зваротаў грамадзян у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, прыняцце мер па ўдасканаленні гэтай працы, вядзенне прыёму грамадзян па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыі ўпраўлення;

8.17. Ажыццяўленне дзяржаўнай кадравай палітыкі, накіраванай на камплектаванне апарата кіравання, падведамных арганізацый аховы здароўя вобласці высокакваліфікаванымі спецыялістамі, фарміраванне рэзерву кіраўнічых кадраў, а таксама кантроль за падрыхтоўкай і павышэннем кваліфікацыі медыцынскіх і фармацэўтычных работнікаў і кіраўнікоў падведамных арганізацый аховы здароўя вобласці;

8.18. Арганізацыя атэстацыі работнікаў апарата кіравання і кіраўнікоў падведамных арганізацый аховы здароўя;

8.19. Укараненне новых арганізацыйных формаў аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву, распаўсюджванне перадавога вопыту работы арганізацый аховы здароўя;

8.20. Прадастаўленне аблвыканкаму і фінансавым органам справаздач аб выкананні каштарысаў расходаў і іншай інфармацыі аб дзейнасці падведамных арганізацый аховы здароўя;

8.21. Ажыццяўленне кантролю за парадкам прадастаўлення платных медыцынскіх паслуг насельніцтву і захаваннем санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства ў падведамных арганізацыях аховы здароўя;

8.22. Забеспячэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам правядзення рэвізій і праверак фінансава-гаспадарчай дзейнасці падведамных арганізацый аховы здароўя, ажыццяўленне мерапрыемстваў па захаванні дзяржаўнай уласнасці;

8.22-1. Апека і папячыцельства асоб, прызнаных ва ўстаноўленым парадку недзеяздольнымі, а таксама асоб, прызнаных абмежавана дзеяздольнымi з прычыны злоўжывання спіртнымі напоямі, наркатычнымі сродкамі або псіхатропнымі рэчывамі;

(Пп. 8.22-1 уведзены рашэннем Магілёўскага аблвыканкама ад 25.06.2009 N 13-18)

8.22-2. Ажыццяўленне ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, кантролю за дзейнасцю юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць медыцынскую і фармацэўтычную дзейнасць на тэрыторыі вобласці;

(Пп. 8.22-2 уведзены рашэннем Магілёўскага аблвыканкама ад 25.06.2009 N 13-18)

8.23. Выкананне іншых функцый, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Вышэйстаячы дзяржаўны орган:

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Адрас: вул. Мяснікова, 39, г. Мінск,

220048, Рэспубліка Беларусь

e-mail: minzdrav@mailgov.by

guomp@belcmt.by

Інтэрнэт-сайт: www.minzdrav.gov.by

Рэжым працы:

• Пачатак працы – 9.00

• Абедзенны перапынак – 13.00 - 14.00

• Заканчэнне работы – 18.00

• Выхадныя дні: субота, нядзеля.

«Гарачая лінія» – 8-017-222-70-80

Упраўленнем аховы здароўя адміністрацыйныя працэдуры не ажыццяўляюцца.

Электронны зварот на адрас кіраўніцтва упраўлення аховы здароўя аблвыканкама падаецца шляхам размяшчэння ў спецыяльнай рубрыцы “Электронныя звароты” на афіцыйным сайце аблвыканкама ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт mogilev-region.gov.by

Рубрики

 
Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения