Рус Бел Eng 中文

Іранская дэлегацыя наведала СВК “Рассвет”

Днямі ў Беларусь прыбыла рабочая група Міністэрства сельскай гаспадаркі Ісламскай Рэспублікі Іран з мэтай пашырэння і паглыблення гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. У праграме знаходжання іранскай дэлегацыі на беларускай зямлі — азнаямленне з работай мясцовых сельскагаспадарчых арганізацый і прадпрыемстваў.

Госці наведалі СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Кіраўскага раёна, дзе азнаёміліся з тэхналогіямі вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі. На цяплічным камбінаце цікавіліся тэхналогіяй вырошчвання і апрацоўкі таматаў, умовамі работы калектыву.

Работнікі Мышкавіцкага сельскага Дома культуры падрыхтавалі для замежных гасцей невялікую канцэртную праграму і экскурсію. Дэлегацыя наведала таксама санаторый імя К.П.Арлоўскага. Прадстаўнікі іранскай рабочай групы адзначылі, што засталіся вельмі задаволенымі гасцінным прыёмам, аказаным ім на кіраўскай зямлі.

“Кіравец”

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна