Вверх

Вы здесь

12 снежня ў Магілёве адбудзецца першы адборачны этап конкурсу “Зорка ўзышла над Беларуссю”

Больш за тыдзень ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці (акрамя горада Магілёва) цягнуліся першыя адборачныя этапы рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”.

Як паведамілі карэспандэнту сайта ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкама, усяго ў першым этапе прынялі ўдзел 454 чалавекі і 37 калектываў.

У склад экспертных камісій занальных праслухоўванняў уваходзілі аўтарытэтныя дзеячы культуры і мастацтва, кіраўнікі вядучых каллектываў вобласці, спецыялісты устаноў культуры і адукацыі.

3 снежня ў Бабруйску адбыўся першы занальны тур другога этапа конкурсу, у якім спаборнічалі лепшыя канкурсанты і калектывы з Асіповіцкага, Бабруйскага, Глускага, Кіраўскага, Клічаўскага і інш. раёнаў Магілеўшчыны.

12 снежня ў Магілёве таксама пройдзе першы адборачны этап конкурсу. У ім прымуць удзел канкурсанты і калектывы ўстаноў культуры і адукацыі горада, выкладчыкі, студэнты і навучэнцы сярэдніх прафесійна-тэхнічных і вышэйшых навучальных устаноў.

Інфармацыя аб правядзенні першых адборачных эпатаў на 27.11.09 г.

Інфармацыя аб правядзенні першых адборачных эпатаў на 30.11.09 г.

Інфармацыя аб правядзенні першых адборачных эпатаў на 06.12.09 г.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения