Вверх

Вы здесь

22 студзеня на плошчы каля Шклоўскага раённага Дома культуры адбудзецца свята “Зімовы карагод”

22 студзеня на плошчы каля Шклоўскага раённага Дома культуры адбудзецца свята “Зімовы карагод”. У яго праграме: выстава сельскагаспадарчай і прамысловай прадукцыі, вырабаў народных умельцаў, спартыўныя спаборніцтвы і конкурсы, катанне на конных экіпажах.

Акрамя таго, будуць працаваць беларускія гасцёўні, падворкі, гандлёвыя рады і кожны жадаючы, за пэўную плату, зможа паласавацца гарачымі блінамі, духмянымі шашлыкамі, печанай бульбай і іншымі прысмакамі. А самадзейныя артысты з устаноў культуры раёна парадуюць прысутных сваім майстэрствам.

Гаспадароў лепшага падворка, а таксама коннага экіпажа, гасцёўні, самага лоўкага ўдзельніка свята чакаюць спецыяльныя прызы ад арганізатараў.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения