Вверх

Вы здесь

23 верасня Магілёўскі абласны драмтэатр пачынае 121 сезон

23 верасня з бенефіса актрысы Галіны Угначовай пачнецца новы, 121-ы тэатральны сезон у Магілёўскім абласным драматычным тэатры. На прэс-канферэнцыі творчымі планамі на новы сезон з журналістамі падзяліўся дырэктар тэатра Андрэй Новікаў.

У чаканні новага тэатральнага сезону Магілёўскі абласны драматычны тэатр акунуўся ў фестывальнае жыццё. Толькі-толькі вярнуўшыся з фэсту ў Екацярынбурзе, на гэтым тыдзень акцёры адправіліся у Крым адразу на 2 фестывалі: “Крымскі каўчэг” і «Тэатр. Чэхаў. Ялта». “Падобныя фэсты - гэта добрая школа, абмен вопытам і меркаваннямі, - адзначыў Андрэй Новікаў. Ёсць магчымасць убачыць новыя пастаноўкі, цудоўныя работы, запрасіць рэжысёраў і тэатры да сябе”.

У новым сезоне ў тэатры рыхтуецца некалькі прэм'ер. Адметным абяцае стаць спектакль па аповесці Васіля Быкава "Кар'ер". Спектакль прысвячаецца 65-годдзю вызвалення Беларусі і 65-годдзю Перамогі ў Вялікай айчыннай вайне і выйдзе пад назвай “…І Вера”, жанр – балада. Яго пастаноўкай займаецца Віктар Куржалаў, які і напісаў саму п’есу. Сценаграфіяй спектакля займаецца галоўны мастак смаленскага тэатра Святлана Архіпава. Для Магілёўскага аблдрамтэатра гэта будзе першая пастаноўка па творы Васіля Быкава.

Для дзяцей таксама рыхтуецца прэм’ера – “Калядныя прыгоды восліка”. Спектакль будзе прымеркаваны да творчага юбілею драматурга Сяргея Кавалёва, які з’яўляецца аўтарам казкі “Дарога на Віфліем”, па якой ставіцца спектакль. Між іншым, у навагодні перыяд у тэатры каля 40 раз гуляецца дзіцячы спектакль.

Таксама да новага года плануецца выпусціць два спектаклі малой формы, - паведаміў Андрэй Новікаў. Уладзімір Пятровіч працуе над спектаклем па п’есе маладога расійскага драматурга Максіма Курачкіна «Истребитель класса «Медея». Малады акцёр драмтэатра Аляксандр Палкін літаральна “захварэў” апошняй п’есай Людмілы Уліцкай “Мой унук Веніямін” і зараз актыўна рыхтуе па ёй спектакль.

Пасля новага года ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры будзе весціся работа над двума вялікімі праектамі. У студзені-сакавіку ў тэатры будуць працаваць госці з Літвы. Знакаміты літоўскі рэжысёр Саулюс Варнас збіраецца паставіць на магілёўскай сцэне спектакль па п’есе Аляксандра Сухава-Кабыліна “Смерць Тарэлкіна”. “Сур’ёзная п’еса для сур’ёзных людзей”, - падкрэсліў дырэктар аблдрамтэатра.

Пасля гасцей з Вільнюса ў Магілёў завітаюць госці з Піцера. Рэжысёр Барыс Гурэвіч (ён ставіў у нас спектакль “Жаніцьба Фігаро”) зоймецца пастаноўкай спектакля па п’есе Аляксандра Астроўскага “Граза”.

Сёлета у Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра аднавіўся і сайт у Інтэрнэце – www.mogdt.ru. На ім будзе размяшчацца не толькі інфармацыя пра прэм’еры і тэатр, але і форум. На форуме можна будзе выказаць свае меркаванні і пажаданні. Усе яны будуць пачутымі, - адзначыў дырэктар драмтэатра.

Новы тэатральны сезон будзе складаным, але цікавым для гледача, -падкрэсліў Андрэй Новікаў. Чакаць засталося нядоўга.

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения