Рус Бел Eng 中文

5 з 9 дыпломаў рэспубліканскага конкурсу сярод школьных музеяў баявой славы атрымала Магілёўская вобласць

Прызавыя месцы занялі музеі Кадзінскай і Раманавіцкай школ Магілёўскага раёна, Дараганаўскай Асіповіцкага раёна, а таксама Магілёўскага агралесатэхнічнага каледжа імя Арлоўскага. А пераможцам стала магілёўская сярэдняя школа №34 г. Магілёва.

— Гэта дзякуючы нашай інфарматызацыі, — упэўнена завуч гэтай школы і ідэйная натхняльніца музея Галіна Бяляева. — Усе нашы экспанаты алічбаваныя, і іх можна ўбачыць на школьным сайце. Дарэчы, апошні штодзённа наведвае каля 500-600 карыстальнікаў. Аднойчы нават быў пастаўлены своеасаблівы рэкорд — 9000 наведванняў. Прычым сярод нашых віртуальных гасцей хапае не толькі беларусаў, а яшчэ і расіян, украінцаў, немцаў. Цікавіліся нашымі знаходкамі карыстальнікі з ЗША, Канады, Чэхіі, Вялікабрытаніі і нават з Кітая і Чылі.

Музей насамрэч уражвае. У яго фондах захоўваецца каля 3000 экспанатаў. Але настаўнікі і дзеці не абмяжоўваюцца толькі вайной. Тут хапае каштоўных матэрыялаў па гісторыі Магілёва. Цікавасць да экспанатаў праяўляюць студэнты і нават выкладчыкі МДУ імя Куляшова. А навучэнцы, у тым ліку іншых школ, тут — пастаянныя госці.

Што датычыцца ваеннай тэматыкі, то маецца шмат чаго эксклюзіўнага. Напрыклад, асабістыя рэчы байцоў 290-й стралковай дывізіі. Адзін з былых салдатаў нават перадаў музею рарытэтныя часопісы часоў вайны («Красноармеец», «Огонёк») і пасляваенных («Савецкі воін»).

— Уяўляеце, ёсць асобнікі 1941 года з неразгаданымі да канца крыжаванкамі, — кажа Галіна Беляева. — Мы спецыяльна робім іх ксеракопіі і аддаём дзецям. Там хапае вельмі простых пытанняў без адказаў. Магчыма, баец не паспеў упісаць слова, таму што пачаўся бой.

Нядаўна музей расчыніў свае дзверы пасля рэканструкцыі. За апошнія два гады тут зроблена каласальная праца — адсканаваны і алічбаваны ўсе экспанаты, зроблены сучасны інтэр’ер. Падчас адкрыцця грамадская арганізацыя «Белая Русь» падаравала тэлевізар, які наведвальнікі могуць выкарыстоўваць у якасці манітора, працуючы з музейнымі матэрыяламі.

— Унікальнасць школьных музеяў у тым, што яны існуюць на голым энтузіязме настаўнікаў і іх вучняў, — кажа загадчыца аддзела краязнаўства і пошукавай працы Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці Святлана Хадоркіна. — Яны працягваюць хадзіць у экспедыцыі і пастаянна папаўняць свае фонды. Тут ідзе сапраўдная патрыятычна-выхаваўчая дзейнасць без усякага фальшу. Вучні нават пасля школы працягваюць адсочваць лёс калісьці знойдзеных імі экспанатаў. А самыя апантаныя паступаюць на гістфак, каб потым прафесійна заняцца музейнай справай і захапіць сваёй неабыякавасцю іншых.

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «культура»:

24.05.2018 - 09:54 | Чтимая копия чудотворной Жировичской иконы Божией Матери прибудет в Бобруйск и Могилев

По благословению Патриаршего Экзарха всея Беларуси митрополита Павла в связи с 550-летием явления иконы Божией Матери «Жировичская» чтимая копия этой святыни из Свято-Успенского Жировичского монастыря перевозится для поклонения по городам Беларуси.

23.05.2018 - 14:36 | Бесплатный фестиваль «БИ-2 FEST» пройдет 6 июля в Бобруйске

Бесплатный летний open-air «БИ-2 FEST» пройдет 6 июля в Бобруйске на площади перед «Бобруйск-Ареной». Хедлайнер мероприятия - группа «Би-2». Коллектив стал инициатором и идейным вдохновителем фестиваля. 

22.05.2018 - 12:26 | Лучшие купальские костюмы выберут на празднике «Александрия собирает друзей» в Шкловском районе

Конкурсно-тематическая программа-презентация купальского карнавального и ростового костюмов «Купаліш і Купалінка» пройдет 7 июля в агрогородке Александрия Шкловского района.

21.05.2018 - 15:26 | Премьеру спектакля «Дюймовочка» представит 26-27 мая Могилевский областной драмтеатр

Спектакль «Дюймовочка» по мотивам одноименной сказки Ганса Христиана Андерсена представит Могилевский областной драмтеатр. Премьерные показы пройдут 26-27 мая, сообщили в администрации учреждения культуры.

18.05.2018 - 21:03 | Могилевский областной драмтеатр отпраздновал 130-летие

Могилевский областной драматический театр сегодня отпраздновал свое 130-летие.