Вверх

Вы здесь

ААТ “Новая Друць” пачало вырошчваюць жэньшэнь

Сёлета працаўнікі ААТ “Новая Друць”, у адрозненне ад мінулых гадоў, вырошчваюць не толькі зерневыя культуры, бульбу ды кукурузу, але і такую экзатычную для Рэспублікі Беларусь лячэбную расліну, як жэньшэнь.

Кіраўнік адкрытага акцыянернага таварыства Уладзімір Канавалаў з уласцівай яму прадпрымальнасцю першым у краіне адклікнуўся на ўнікальную распрацоўку расійскіх навукоўцаў, і на эканамічным савеце сельгасарганізацыі было прынята рашэнне наладзіць вытворчасць экзатычнага кораню на полі паблізу аграгарадка Цяхцін, дзе хіміка-фізічныя ўласцівасці глебы максімальна набліжаюцца да ўмоў Усурыйскай тайгі.

Намеснік дырэктара па эканоміцы Марына Цуцол асабіста распрацавала адпаведны бізнес-план на пяцігадовую перспектыву. “Сёлета жэньшэнь зойме толькі 0,33 гектара, — расказвае Марына Юр’еўна. – Затраты на закладку плантацыі складуць 530 мільёнаў рублёў. На наступны год плошчу яе падвоім, а ў 2013 годзе жэньшэневая плантацыя стабілізуецца на 1,16 гектара. Ужо сёння заключаем пагадненні на рэалізацыю сыравіны, якая, дарэчы, карыстаецца вялікім попытам”.

Для сельгасарганізацыі з плошчай сельгасугоддзяў у дванаццаць тысяч гектараў гэта, на першы погляд, мізэр, але ў даным канкрэтным выпадку справа тут не ў маштабе вытворчасці, а ў яе эфектыўнасці. Сёлета, напрыклад, прадпрыемства павінна атрымаць ад рэалізацыі ўсіх відаў прадукцыі 36 мільярдаў рублёў, а за наступныя чатыры гады прагназуецца падвоіць даход. Таму паступленні ў агульную скарбонку ад рэалізацыі кораня жэньшэню чакаюцца даволі істотнымі – не менш за два мільярды рублёў пры рэнтабельнасці ў восем працэнтаў. Але для гэтага неабходна яшчэ сабраць ураджай.

Плантацыя жэньшэню нагадвае велізарную цяпліцу, будаўніцтва якой працягваецца. “Адной з умоў праекта з’яўляецца як мага больш поўная імітацыя прыродных умоў, дзе “корань жыцця” расце ў дзікіх умовах, — тлумачыць галоўны тэхнолаг жэньшэневай плантацыі Сяргей Лапацентаў. – Таму цяпліцу, напрыклад, пакрываем поліэтыленавай плёнкай блакітна-зялёнага колеру тайгі” .

Глеба экзатычнай плантацыі атрымала збалансаваны комплекс мікраўгнаенняў. Пасевы рупліва даглядаюць лепшыя паляводы сельгаспрадпрыемства. А гэта з’яўляецца залогам паспяховага ажыццяўлення інавацыйнага бізнес-праекта.

zara.by

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «регионы»:

07.12.2017 - 12:31 | Горки 15-17 декабря примут открытые чемпионаты Могилевской области по пауэрлифтингу в троеборье и жиме штанги лежа

Горки 15-17 декабря примут VI открытый чемпионат Могилевской области по пауэрлифтингу в троеборье и IV открытый чемпионат Могилевской области по пауэрлифтингу в жиме штанги лежа. Турниры состоятся в спортивном комплексе БГСХА.

07.12.2017 - 12:08 | Международный турнир по гандболу среди мужских команд на приз маршала Советского Союза Ивана Якубовского состоится 9-10 декабря в Горках

Традиционный международный турнир по гандболу среди мужских команд на приз маршала СССР, дважды Героя Советского Союза Ивана Якубовского состоится 9-10 декабря в Горках. Состязания примет местная Ледовая арена.

07.12.2017 - 11:55 | На площадке полигона «Осиповичский» войсковой части 12147 проводятся плановые подрывные работы

На площадке полигона «Осиповичский» войсковой части 12147 до 29 декабря в рабочие дни с 10.00 до 18.00 проводятся плановые подрывные работы.

06.12.2017 - 16:12 | В Глуске после капремонта открылся бассейн

В Глуске после капремонта открылся плавательный бассейн. В торжественной церемонии приняли участие руководство облисполкома, райисполкома, представители трудовых коллективов, общественности и молодежь, сообщил начальник управления образования облисполкома Владимир Рыжков.

05.12.2017 - 09:40 | Животноводы Могилевской области наращивают объемы производства молока

Животноводы Могилевской области, как и планировали, наращивают объемы производства молока. Темпы роста нельзя назвать стремительными, но можно оправданно определить как стабильные. Валовый надой  выше  прошлогоднего показателя на 3,4%, суточный тоже больше на полкилограмма.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения