Свята «Веснавы карагод Магілёўшчыны» адбудзецца 20 красавіка ў абласным центры. Мерапрыемства з’яўляецца працягам рэгіянальнага фестывалю фальклорнага мастацтва «Скарбніца Падняпроўя». Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.
У свяце прымуць удзел выканаўцы, калектывы, майстры Дрыбінскага, Кіраўскага, Клічаўскага, Касцюковіцкага, Асіповіцкага раёнаў.
Распачнецца акцыя ў 17.00 гульнёва-забаўляльнай праграмай «Вясна-красна на ўвесь свет» на пляцоўцы каля будынка метадычнага цэнтра. У фае першага паверха гасцей будзе чакаць фальклорная экспазіцыя «Веснавы куфэрак», якая ўключае дэгустацыю-прэзентацыю традыцыйных страў пасхальнага тыдня, дэманстрацыю спектакляў аматарскіх батлеечных тэатраў, выставу вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, майстар-класы па відах рамёстваў.
У 18.00 у канцэртнай зале «Магілёў» адбудзецца тэатралізаванае прадстаўленне «Веснавыя карункі народнай творчасці», дзе выступяць фальклорныя калектывы, выканаўцы раёнаў-удзельнікаў.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45