Лозапляценне, як адзін з найбольш распаўсюджаных на Магілёўшчыне відаў народнага рамяства, у апошні час перажывае сапраўднае адраджэнне, піша газета ”Магілёўскія ведамасці”.
У мэтах далейшага распаўсюджвання гэтага майстэрства ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы адбыўся абласны семінар-практыкум па лозапляценні з удзелам народнага майстра Рэспублікі Беларусь Таццяны Фяськовай.
У нашай вобласці славяцца цудоўныя вырабы з гнуткай лазы майстроў Галіны Сцепаньковай і Тамары Багдановіч з Горацкага раёна, Мікалая Белазора з Клічаўшчыны, Аляксея Месніка з глускай вёскі Заеліца і іншых.
Але яшчэ есць шмат жадаючых асвоіць працаёмкае, але дзіўнае майстэрства. Таму на семінар з’ехаліся з раёнаў 18 спецыялістаў Дамоў рамёстваў, дзіцячых школ мастацкіх рамёстваў, кіраўнікоў студый і гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Таццяна Міхайлаўна першым чынам вучыла ўдзельнікаў практыкуму плесці донца вырабу – з заданнем справіліся ўсе прысутныя. Больш таго, асобныя здолелі самастойна зрабіць свае першыя вырабы – хлебніцы, сухарніцы, кошыкі.
Будучыя лозапляцельшчыкі прасілі, каб падобныя семінары праводзіліся і ў будучым. Дарэчы, у гэтым годзе ў абласным метадычным цэнтры адбыліся тры семінары-практыкумы па ткацтве ў рамках дзеючай студыі «Чароўны куфэрак», а таксама – па кераміцы. У бліжэйшы час пройдзе яшчэ адзін – па ткацтве і карункавязанні.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
04.03.2021 - 10:26
В могилевском кинотеатре «Ветразь» организуют просмотр театральных проектов в записи
03.03.2021 - 16:02
Сведения о народных умельцах Могилевщины вошли в новое издание «Народныя майстры Беларусі»
03.03.2021 - 09:51
01.03.2021 - 15:32