Рус Бел Eng

Абразы, якія лечаць

Будзеце ў Краснапольскім раёне - абавязкова наведайце храм у гонар Дзмітрыя Растоўскага ў Выдранцы. Гэты помнік драўлянага дойлідства, пабудаваны без адзінага цвіка, сапраўды незвычайны, тут адчуваеш невымоўную лёгкасць і радасць. У яго намоленых сценах захоўваецца шмат цудадзейных ікон, у тым ліку і тая, што папярэдзіла аб чарнобыльскай катастрофе.

- Незадоўга да аварыі былы настаяцель храма заўважыў у правым куце іконы Серафіма Сароўскага воблака, якое невядома адкуль узнікла. З яго выступала вільгаць, - расказвае настаяцель храма айцец Віктар. - Потым вільгаць знікла, а вось воблака так і засталося. Ніхто тады не зразумеў, што гэта быў знак…

Гэта не адзін цудоўны абраз, які захоўваецца ў выдранскім храме. Ёсць тут ікона Мар’інагорскай Божай Маці, якая міраточыць ужо 5 гадоў. Раіць бацюшка падысці і да абраза Мікалая Цудатворцы - аднаго са старэйшых у храме. Каля яго адчуваецца асаблівая Божая ласка. Такое ўражанне, што святы стаіць побач і чытае твае думкі.

Святар звяртае ўвагу і на скляпенні, дзе па крузе намаляваны херувімы. Блакітная фарба крыху пацямнела ад часу, але між крылаў анёлаў (і сапраўды дзіўна!) дарожкі нябесна-блакітнага колеру. Нават копаць ад свечак іх не кранае.

На тэрыторыі храма знаходзіцца брацкая магіла. Падчас вайны нямецкі снайпер, які схаваўся ўнутры царквы, забіў 40 чырвонаармейцаў. Ворага знялі толькі пасля таго, як запалілі непадалёку хлеў і ў дыме ён страціў арыенцір. А савецкіх салдатаў пахавалі побач з храмам. Пра вайну тут нагадвае і звон, зроблены з абалонкі авіябомбы.

Айцец Віктар - ураджэнец гэтых мясцін, таму і лічыць сваім абавязкам вярнуць да жыцця тутэйшыя святыні. З яго ініцыятывы ачышчаны крыніцы ў Выдранцы і суседняй вёсцы Мхінічы. З існаваннем апошняй звязана цікавая гісторыя. Калісьці ў Мхінічах жылі набожныя муж з жонкай. Аднойчы яны прачнуліся раніцай і ўбачылі, што пасярод іх двара б’е крыніца. Узрадаваліся сужэнцы і, каб кожны чалавек змог прыйсці да крыніцы, перанеслі свой двор крыху далей. З тых часоў да святога месца ідуць паломнікі. Айцец Віктар гаворыць, што людзі не раз казалі яму пра цудоўныя вылячэнні. У кагосьці страўнік перастаў балець, у кагосьці галава. І ўсё дзякуючы цудадзейнай крынічцы. Не менш паломнікаў і да крыніцы ў Выдранцы. Людзі вераць, і Бог іх ратуе.

Дарэчы, храму ў гонар Дзмітрыя Растоўскага нядаўна споўнілася 110 гадоў. Ён быў пабудаваны з ініцыятывы мясцовай памешчыцы Марыі Бараноўскай. Паводле легенды, жанчына пакутавала на невылечную хваробу і дала абяцанне перад Богам, што пабудуе на гэтым месцы храм. І слова стрымала. «Яна сапраўды вылечылася, - сведчыць айцец Віктар. - І было ёй адкрыццё, што будуць храмы рушыць, а гэты не крануць. Так яно і адбылося».

“Звязда”

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

21.05.2018 - 12:19 | Беларусь принимает мото-автопробег «Победа без границ»

На территории стран СНГ, в том числе и в Республике Беларусь, проходит Международный патриотический мото-автопробег «Победа без границ» памяти всех воинов, погибших в годы Великой Отечественной войны, по местам боевой славы Панфиловской дивизии.

15.05.2018 - 09:41 | Поисковый клуб «ВИККРУ» нашел точное место легендарной битвы при Головчине 1708 года

Вышел 11-й выпуск военно-исторического сборника «Могилевский поисковый вестник».

28.04.2018 - 13:03 | В Славгородском районе проходит краеведческая поисковая экспедиция «Днепровский рубеж»

Поисковая краеведческая экспедиция «Днепровский рубеж» работает в Славгородском районе. Здесь, на берегах Сожа в 1941 году мужественно сражались воины 20-го стрелкового и 25-го механизированного корпусов Красной Армии. При попытке вырваться из вражеского окружения и штурме немецких укреплений в Славгороде в июле 1941 года сотни красноармейцев и командиров погибли, тысячи пропали без вести, попали в плен.

11.04.2018 - 12:44 | 11 апреля по решению Организации Объединенных Наций отмечается Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

11 апреля по решению Организации Объединенных Наций отмечается Международный день освобождения узников фашистских концлагерей.

23.03.2018 - 10:04 | Митинги-реквиемы к 75-летию трагедии Хатыни прошли на Могилевщине

Митинги-реквиемы к 75-летию трагедии Хатыни прошли 22 марта на Могилевщине.