Вверх

Вы здесь

Аца­лі мя­не, кры­ніч­ка

Да славутых ма­гі­лёў­скіх кры­ніц у слаў­га­рад­скай ад­се­ле­най вёс­цы Клі­ны і клі­ма­віц­кай Но­вы Дзе­дзін на Ма­каўе прый­шлі ты­ся­чы па­лом­ні­каў.

Слаў­га­рад­скія мі­лі­цы­я­не­ры ледзь па­спя­ва­лі пра­пус­каць праз пан­тон­ны мост це­раз рэч­ку Сож ма­шы­ны, якія на­кі­роў­ва­лі­ся да Бла­кіт­най кры­ні­цы. Не­ка­то­рым прый­шло­ся ча­каць у чар­зе ка­ля га­дзі­ны, каб на­рэш­це да­кра­нуц­ца да га­ю­чай ва­ды. На аў­та­ста­ян­цы, якую яшчэ на­пя­рэ­дад­ні свя­та пад­рых­та­ва­лі су­пра­цоў­ні­кі ДАІ, не бы­ло воль­на­га мес­ца. Акра­мя аса­біс­та­га транс­пар­ту, у гэ­ты дзень амаль праз кож­ныя паў­га­дзі­ны па­між Слаў­га­ра­дам і Бла­кіт­най кры­ні­цай кур­сі­ра­ваў аў­то­бус. Па пры­бліз­ных пад­лі­ках, у гэ­ты дзень тут па­бы­ва­ла ка­ля 30 ты­сяч ча­ла­век з Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі і на­ват Тур­цыі.

Па пад­ан­нях, з Бла­кіт­най кры­ні­цы па­ча­ло­ся хры­шчэн­не ра­дзі­мі­чаў, ка­лі ў 984 го­дзе вой­ска Ула­дзі­мі­ра Крас­нае Со­ней­ка па­бі­ла іх на ра­цэ Пяс­чан­ка ў не­каль­кіх кі­ла­мет­рах ад гэ­та­га мес­ца. Да­гэ­туль тут ад­бы­ва­лі­ся языч­ніц­кія аб­ра­ды. Ва­да ў кры­ні­цы лі­чыц­ца га­ю­чай, ба­га­тай на мік­ра­эле­мен­ты. У на­ро­дзе шмат га­во­раць пра вы­пад­кі цу­доў­на­га аца­лен­ня. Кож­ны год на Ма­каўе тут ад­бы­ва­ец­ца на­ба­жэн­ства і хры­шчэн­не ўсіх ах­вот­ных. На вя­лі­кім лу­зе ка­ля ма­ляў­ні­ча­га кры­ніч­на­га азяр­ца гу­дзіць вя­сё­лы кір­маш, дзе мож­на на­быць усё, што ду­ша па­жа­дае. Асаб­лі­ва шмат тут мё­ду ад мяс­цо­вых і пры­ез­джых пча­ля­роў. Упер­шы­ню ў рам­ках ме­ра­пры­ем­ства ад­бы­ло­ся І рэ­гі­я­наль­нае свя­та-кон­курс «Спас — уся­му час». Удзел у ім пры­ма­лі твор­чыя ка­лек­ты­вы Ма­гі­лёў­шчы­ны і Го­мель­шчы­ны, якія за­хоў­ва­юць на­род­ныя і фальк­лор­ныя тра­ды­цыі на­шых прод­каў.

Пя­ты раз ад­зна­ча­лі сё­ле­та Ма­каўе і ка­ля кры­ніч­кі «Бяз­дон­ны ка­ло­дзеж» у Но­вым Дзе­дзі­не Клі­ма­віц­ка­га ра­ё­на. Па ле­ген­дзе, ме­на­ві­та тут апус­ці­ла­ся пад ва­ду ра­зам з пры­ха­джа­на­мі царк­ва, а на яе мес­цы ўтва­ры­ла­ся бяз­дон­ная кры­ні­ца. Мяс­цо­выя жы­ха­ры доў­гі час чу­лі звон, які ішоў з-пад зям­лі. Ста­ла ўжо тра­ды­цы­яй пры­хо­дзіць сю­ды на Мя­до­вы Спас хрэс­ным хо­дам, каб ра­зам па­ма­ліц­ца і на­піц­ца га­ю­чай ва­ды. А за­ад­но на­быць мёд сё­лет­ня­га ўра­джаю і па­слу­хаць на­род­ныя спе­вы. Ся­род ах­вот­ні­каў да­кра­нуц­ца да вы­то­каў сла­вян­скай куль­ту­ры быў на­ват эт­ног­раф з Санкт-Пе­цяр­бур­га Ігар Сце­сеў, які пры­ехаў зняць фільм для фальк­лор­на-эт­на­гра­фіч­на­га цэнт­ра імя А.М. Мех­ня­цо­ва Санкт-Пе­цяр­бург­скай кан­сер­ва­то­рыі.

Нэ­лі Зiгуля, “Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения