Рус Бел Eng 中文

Ад Алеі Славы ў Кіраўску стартуе аўтамотапрабег па месцах баявой славы раёна

6 мая ад Алеі Славы ў Кіраўску ў рамках маладзёжнай патрыятычнай акцыі «Моладзь — ветэранам» стартуе аўтамотапрабег па месцах баявой славы раёна. У ім прымуць удзел ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, вайны ў Афганістане, прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Бабруйскі мота-клуб «Начныя ваўкі», моладзь, грамадскасць.

Аўтамотапрабег пройдзе па маршруце: Кіраўск — Хвайніца — Залітобічы — Стайкі — Чыгірынка — Боркі — Баравіца — Пацава Слабада — Казулічы — Любонічы. У гэтых населеных пунктах будуць праводзіцца мітынгі, да воінскіх пахаванняў удзельнікі ускладуць кветкі.

“Кіравец”

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна