Рус Бел Eng 中文

Адразу два падарункі да Дня горада атрымалі медыцынскія работнікі і жыхары Магілева

Адразу два падарункі да Дня горада атрымалі медыцынскія работнікі і жыхары Магілева. Пасля капітальнага рамонту ва ўрачыстай абстаноўцы адкрыўся філіял №2 дзіцячай паліклінікі, што ў раёне аўтазавода імя Кірава. А гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі атрымала 6 новых аўтамабіляў.

Рамонт у філіяле №2 дзіцячай паліклінікі не праводзіўся на працягу амаль 20 гадоў. Доўгачаканыя працы будаўнікі завяршылі за адзін месяц. Абнаўленне медыцынскай установы абыйшлося ў Br700 млн. Акрамя новых вокнаў, мэблі, сучаснай медыцынскай апаратуры тут з’явіўся доўгачаканы хірургічны кабінет.

Старшыня Магілёўскага гарвыканкама Станіслаў Барадаўка, які прыняў удзел ва урачыстасцях, азнаёміўся з абноўленымі ў тэрмін памяшканнямі медыцынскай установы. Падчас урачыстага адкрыцця паліклінікі мэр таксама ўручыў ключы ад шасці новых аўтамабіляў гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі.

Па матэрыяле Радыё «Магілёў»

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна