Вверх

Вы здесь

Адзін лёс на дваіх

Бы­лы ма­гі­лёў­скі на­стаў­нік Ула­дзі­мір Аладзь­еў уба­чыў у сла­ву­тым па­літ­ру­ку свай­го баць­ку

Гэ­ты зды­мак ва­ен­ных ча­соў, дзе па­літ­рук па­ды­мае ў бой сал­дат, Ула­дзі­мір Аладзь­еў ба­чыў і ра­ней. Але ка­лі на во­чы тра­піў апо­вед пра гэ­та­га ге­роя, як аг­нём апяк­ло: «Дык гэ­та ж пра май­го баць­ку — Ра­ма­на Паў­ла­ві­ча Аладзь­е­ва!»

— Доў­гі час пра ге­роя на здым­ку амаль ні­чо­га не бы­ло вя­до­ма, а тут пра яго рас­ка­за­лі сва­я­кі з Укра­і­ны, — тлу­ма­чыць наш чы­тач. — Гля­дзеў і не ве­рыў сва­ім ва­чам. У ма­лод­ша­га па­літ­ру­ка Аляк­сея Яро­мен­кі з фо­та і май­го баць­кі — адзін лёс на два­іх. Абод­ва пра­ца­ва­лі ў сель­скай гас­па­дар­цы, абод­ва з пер­шых дзён вай­ны аба­ра­ня­лі Ра­дзі­му, абод­ва бы­лі па­літ­ру­ка­мі. У іх на­ват адзін год на­ра­джэн­ня — 1906.

Ула­дзі­мір Аладзь­еў ка­жа, што баць­ка заў­сё­ды быў пры­кла­дам для яго і двух ста­рэй­шых бра­тоў. Ён на­ра­дзіў­ся ў пра­ца­ві­тай сям’і ў вёс­цы Пад­кня­жан­не Алек­санд­рый­ска­га сель­са­ве­та Шкло­ўска­га ра­ё­на. З дзя­цін­ства да­па­ма­гаў баць­ку па гас­па­дар­цы, ра­на спаз­наў ня­лёг­кую пра­цу хле­ба­ро­ба. Ка­лі ў 30-я га­ды ў вёс­цы за­сна­ва­лі пер­шы кал­гас, зем­ля­кі ад­на­га­лос­на аб­ра­лі яго стар­шы­нёй. Маў­ляў, ча­ла­век пісь­мен­ны, 7 кла­саў скон­чыў. А га­лоў­нае, пра­ца­ваць умее і з людзь­мі заў­сё­ды агуль­ную мо­ву мо­жа знай­сці. А па­коль­кі кал­га­сы спра­вай бы­лі но­вай, шу­ка­лі ча­ла­ве­ка, які б мог не­як пе­ра­ка­наць на­сель­ніц­тва, што агуль­нае не так ужо і дрэн­на. Дзе­ля гэ­та­га не шка­да пры­нес­ці ў ах­вя­ру аса­біс­тае. На жаль, не кож­ны мог з лёг­кім сэр­цам рас­стац­ца з тым, што яшчэ ўчо­ра на­ле­жа­ла ад­на­му яму. Пры­хо­дзі­ла­ся шу­каць ней­кія пе­ра­ка­наў­чыя ар­гу­мен­ты. І стар­шы­ня зна­хо­дзіў. Праў­да, ад­ной­чы, ка­лі яго вы­клі­ка­лі ў рай­кам пар­тыі, жы­ха­ры ху­цень­ка ра­за­бра­лі ка­роў па да­мах. Кі­раў­нік вяр­нуў­ся, а гас­па­дар­кі ня­ма. Прый­шло­ся зноў па­чы­наць з ну­ля. А ра­ён­нае кі­раў­ніц­тва зра­бі­ла яму вы­мо­ву за «па­лі­тыч­ную блі­за­ру­касць».

Зда­ра­лі­ся і вы­пад­ко­выя кан­фу­зы. За­ха­ва­ла­ся ся­мей­ная гіс­то­рыя пра тое, як ад­ной­чы вяс­ко­выя «гра­ма­цеі» ледзь не пад­вя­лі свай­го кал­гас­на­га стар­шы­ню пад тры­бу­нал. На ло­зун­гу за­мест «Раз­гор­нем удар­ніц­кі фронт» на­пі­са­лі па­мыл­ко­ва пра­ва­ка­цый­нае «Раз­го­нім удар­ніц­кі фронт». Доб­ра яшчэ, што Ра­ман Аладзь­еў свое­ча­со­ва ўба­чыў па­мыл­ку, і яе вы­пра­ві­лі.

Да вай­ны стар­шы­ня кал­га­са па­спеў ус­ту­піць у шэ­ра­гі пар­тыі і скон­чыць парт­шко­лу. Пра­ца­ваў стар­шы­нёй сель­са­ве­та, ін­струк­та­рам Круг­лян­ска­га рай­ка­ма пар­тыі. Ад­туль, да­рэ­чы, і пай­шоў на фронт па­літ­ру­ком ро­ты страл­ко­вай ды­ві­зіі. І так­са­ма са­ма­ад­да­на, як да­гэ­туль, агі­та­ваў на­род ус­ту­паць у кал­га­сы і пра­ца­ваць на ка­рысць дзяр­жа­вы, па­чаў ва­я­ваць. Пад Маск­вой, ка­лі за­гі­нуў ка­ман­дзір ро­ты, Ра­ман Аладзь­еў па­ды­маў у ата­ку бай­цоў. Як ле­ген­дар­ны Аляк­сей Яро­мен­ка на здым­ку.

— У тым баі пад На­ра­фа­мін­скам баць­ка быў па­ра­не­ны і тра­піў у шпі­таль, — рас­каз­вае Ула­дзі­мір Аладзь­еў. — Пас­ля зноў стаў у строй і дай­шоў да Эс­то­ніі. Там на­ват у Дзень Пе­ра­мо­гі пра­цяг­ва­лі­ся жорст­кія баі па раз­гро­ме Кур­лянд­скай гру­поў­кі во­ра­га. Да­до­му гвар­дыі ма­ёр Ра­ман Аладзь­еў вяр­нуў­ся ў 1946 го­дзе. На яго кі­це­лі блі­шчэ­лі ор­дэ­ны Чыр­во­най Зор­кі, Ай­чын­най вай­ны I і II сту­пе­няў, ме­да­лі за аба­ро­ну Маск­вы і Пе­ра­мо­гу над Гер­ма­ні­яй.

Пас­ля вай­ны бы­лы фран­та­вік па­ды­маў на­род­ную гас­па­дар­ку, пра­ца­ваў на роз­ных пар­тый­ных па­са­дах. Ка­лі мі­ністр сель­скай гас­па­дар­кі БССР Сяр­гей Сі­кор­скі на­кі­роў­ваў яго ў Аст­ра­вец­кі ра­ён (та­ды яшчэ Ма­ла­дзе­чан­скай воб­лас­ці) на па­са­ду на­мес­ні­ка на­чаль­ні­ка па­літ­ад­дзе­ла Ва­ра­нян­скай МТС, Аладзь­еў вы­ка­заў га­тоў­насць узяць на ся­бе і боль­шую ад­каз­насць. Мі­ністр кры­тыч­на гля­нуў на яго і… даў «да­бро» ўзна­ча­ліць па­літ­ад­дзел. У па­чат­ку 50-х Аладзь­еў у лі­ку леп­шых ра­бот­ні­каў узор­най па ўсіх па­каз­чы­ках МТС па­бы­ваў на ВДНГ у Маск­ве. Са ста­лі­цы ён пры­вёз жон­цы Ма­рыі Ада­маў­не пры­го­жую хуст­ку і ка­шу­лю, а дзе­цям ша­ка­лад­ныя цу­кер­кі. Іх смак Ула­дзі­мір Ра­ма­на­віч згад­вае да­гэ­туль.

Не­ка­то­ры час бы­лы па­літ­рук пра­ца­ваў у ле­ген­дар­ным кал­га­се Ма­гі­лёў­шчы­ны «За­ра». Ад­ной­чы тут ад­быў­ся страш­ны па­жар, па не­да­гля­дзе вар­таў­ні­ка зга­рэ­ла цэ­лая фер­ма ра­зам з ка­ро­ва­мі. Гэ­та па­кі­ну­ла цяж­кі ад­бі­так на яго ду­шы. Сын ус­па­мі­нае, што доў­гі час сло­ва «па­жар» вы­клі­ка­ла ў баць­кі са­праўд­ны жах. У вёс­цы, дзе яны та­ды жы­лі, па су­сед­стве быў клуб — там па ве­ча­рах кру­ці­лі кі­но. Дзе­ці ча­ка­лі мо­ман­ту, ка­лі ў вок­нах за­па­ляць свят­ло, каб бег­чы хут­чэй са сва­і­мі зэ­длі­ка­мі на кі­на­пра­гляд. Ад­ной­чы ча­кан­не за­цяг­ну­ла­ся аж да 11-й га­дзі­ны ве­ча­ра. На­рэш­це з акна свай­го до­ма бра­ты ўба­чы­лі, што ў клу­бе ўклю­чы­лі свет і ра­дас­на за­кры­ча­лі: «Га­рыць!» Баць­ка, як уку­ша­ны, пад­ха­піў­ся з лож­ка і з кры­кам: «Дзе га­рыць?» кі­нуў­ся да дзвя­рэй. Сы­ны ледзь па­спе­лі яго пе­ра­ха­піць, каб не па­бег шу­каць, ка­го ра­та­ваць.

— Ён ні­ко­лі не жыў на­паў­сі­лы, га­то­вы быў уся­го ся­бе ад­даць за спра­ву, — ка­жа Ула­дзі­мір Ра­ма­на­віч.

Каб ад­даць да­ні­ну па­ва­гі свай­му баць­ку, ён ства­рыў ра­да­слоў­ную, дзе пе­ра­пі­саў прод­каў аж да шос­та­га ка­ле­на. Асоб­на вы­лу­чыў за­слу­гі сва­іх баць­коў, якія вы­ха­ва­лі трох сы­ноў са­праўд­ны­мі па­тры­ё­та­мі. Ста­рэй­шы Мі­ка­лай за сваю са­ма­ад­да­ную пра­цу быў ад­зна­ча­ны пра­цоў­ны­мі ўзна­га­ро­да­мі і га­на­ро­вым зван­нем «Удар­нік ка­му­ніс­тыч­най пра­цы». Ся­рэд­ні Ге­ор­гій пай­шоў па баць­коў­скіх сля­дах у сель­скую гас­па­дар­ку, пра­ца­ваў га­лоў­ным аг­ра­но­мам, на роз­ных па­са­дах у Ма­гі­лёў­скім абл­вы­кан­ка­ме. Пра ся­бе Ула­дзі­мір Ра­ма­на­віч сціп­ла ад­зна­чыў: «Пра­ца­ваў пас­ля пе­дінс­ты­ту­та на­стаў­ні­кам бія­ло­гіі і хі­міі. Імк­нуў­ся се­яць ра­зум­нае, доб­рае, веч­нае».

Ад­ной­чы, па­чуў­шы пра кон­курс «За­зір­ні­це ў ся­мей­ны аль­бом», які пра­во­дзі­ла Цэнт­раль­ная га­рад­ская біб­лі­я­тэ­ка Ма­гі­лё­ва імя К.Марк­са, зра­біў фо­та­ка­лаж у го­нар свай­го баць­кі. Тыя фо­та­здым­кі на стэн­дзе з ге­ра­іч­ным над­пі­сам «Лёс ча­ла­ве­ка — у лё­се Ма­гі­лёў­шчы­ны» ўба­чы­лі шмат ма­гі­ляў­чан.

— Баць­ка вель­мі га­на­рыў­ся тым, што быў ка­му­ніс­там, — ка­жа яго сын. — Ця­пер мо­ладзь скеп­тыч­на ста­віц­ца да гэ­та­га сло­ва. Але сэнс не ў сло­ве, а ў тым, як ча­ла­век ста­віў­ся да спра­вы. А за сваю бія­гра­фію ні яму, ні яго дзе­цям со­рам­на ні­ко­лі не бы­ло. Пер­шым заў­сё­ды цяж­ка, але гэ­та яго не пу­жа­ла. І ў на­шай з бра­та­мі па­мя­ці ён за­стаў­ся ўзо­рам, як трэ­ба жыць і пра­ца­ваць.

Нэ­лі Зігуля,“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

08.12.2017 - 09:54 | Могилевская область 15 января отметит 80 лет со дня основания. По страницам истории

15 января 1938 года на карте огромной тогда страны - Советского Союза - появилась Могилевская область. Решение об ее образовании приняла первая сессия Верховного Совета СССР. Начался отсчет современной истории Приднепровского края.

07.12.2017 - 11:12 | В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси

В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси.

22.11.2017 - 10:53 | В Кировском районе поисковики обнаружили останки советских самолетов, сбитых летом 1941-го

В Кировском районе в ходе поисковой экспедиции могилевские историки и краеведы обнаружили фрагменты одного из советских самолетов, сбитых здесь фашистами летом 1941 года. Всего между деревнями Зеленая Роща и Забуднянские Хутора в самом начале Великой Отечественной немцы уничтожили 4 бомбардировщика СБ-2… Благодаря воспоминаниям очевидцев-старожилов поисковикам удалось установить уже несколько имен погибших летчиков.

14.11.2017 - 11:53 | Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года

Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года. Об этом сообщили в МГУ им. А.А. Кулешова.

10.11.2017 - 11:28 | Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова»

Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова». Мероприятие приурочено к 102-летию со дня рождения писателя, сообщили корреспонденту сайта в общественном объединении «Русское культурно-просветительское общество».

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения