Вверх

Вы здесь

«Афрыканскія» страсці

Прафілактыка супраць чумы свіней закранула інтарэсы вяскоўцаў Мсціслаўскага раёна. Нагодай для камандзіроўкі ў гэты раён стаў зварот жыхароў аграгарадкоў Сялец і Падлужжа. Абуральныя парушэнні, пра якія паведамляў невядомы адрасант, існавалі, па яго словах, на адной са свінагадоўчых фермаў раёна. І гэта ў той час, калі ўсе навокал заклапочаны недапушчэннем распаўсюджвання афрыканскай чумы па свеце.

Факты і каментарыі

Пад прыцэл аўтара скаргі трапілі 2 мсціслаўскія гаспадаркі — «Сож-Агра» і імя Чапаева. І больш за ўсё дасталася першай, дзе знаходзіцца невялікая свінаферма. Паведамлялася, што там адсутнічае біялагічная абарона, няма санпрапускнікоў, транспарт бесперашкодна заязджае і выязджае на тэрыторыю. А на малочнатаварнай ферме СВК імя Чапаева — бруд і антысанітарыя.

Старшыня райвыканкама Васіль Віцюноў у адказ на гэтыя абвінавачанні запрашае паглядзець усё на свае вочы. Нават з яго кабінета. У мінулым лістападзе на МТФ усталявалі сістэму відэаназірання, і цяпер ёсць магчымасць сачыць за ўсім, што там адбываецца, не толькі ў райвыканкаме, але і ў аблвыканкаме. Гляджу на экран манітора. Вось пад’езд да фермы, памяшканні для жывёлы, відаць, як людзі займаюцца прыборкай. «Гэта тая ферма, дзе, як напісана ў лісце, каровы ў гноі патанаюць, — іранізуе кіраўнік раёна і дадае: — Як там ідуць справы, лепей паглядзім на месцы».

Па дарозе ў Сялец, дзе знаходзіцца МТФ, заязджаем на свінаферму «Сож-Агра» ў аграгарадок Падлужжа. На жаль, трапіць туды ні карэспандэнту, ні нават кантралёрам не пашчасціла — пропуск на свінакомплекс ажыццяўляецца толькі з дазволу дзяржаўнага ветэрынарнага інспектара. На ўездзе бачым папераджальную таблічку: пабочным асобам уваход забаронены. Звонку ўсё выглядае прыстойна.

Раённы ветурач Міхаіл Касцянкоў звяртае ўвагу на тое, што санпрапускнікі ёсць — гэта «вунь той драўляны навес каля мураванага будынка». Вакол чыста. У тое, што ўнутры таксама парадак, прыходзіцца верыць на слова: на свінаферме відэакамер няма. Невядомы заяўнік між тым сцвярджае, што свінні галадаюць, а падзеж жывёлы перавышае норму.

— Сутачная патрэба — 3 тоны камбікармоў, — рэагуе на абвінавачанні кіраўнік СВК «Сож-Агра» Мікалай Мацкевіч. — Бяром грануляваны корм на Клімавіцкім КХП, ёсць накладныя, якія пацвярджаюць, што ён завозіцца ў поўным аб’ёме. Рабочы дзень з 8.00 да 17.00, свіней кормяць раніцай і каля 16.00. На ферме працуе сістэма вентыляцыі, праведзена ацяпленне, для работнікаў функцыянуюць мужчынская і жаночая душавыя.

— А праўда, што заробак тут складае ўсяго 300-700 тысяч рублёў? — цікаўлюся я.

— На ферме працуе 12 чалавек, — кажа кіраўнік. — Сярэдні заробак складае 2,3 мільёна. Мы жывём у часы рыначных адносін: тое, што вырабілі, тое і атрымалі.

— Рацыён вытрымліваецца, падзеж жывёлы невялікі, па рэалізацыі таксама няма пытанняў, — дадае галоўны спецыяліст КДК Магілёўскай вобласці Антаніна Лонская, якая разам з кале-гам Сяргеем Парцянкіным паспела азнаёміцца з «бухгалтэрыяй» гаспадаркі. — Дзве жанчыны сапраўды атрымалі на рукі невялікія грошы — у межах 300-400 тысяч рублёў. Гэта пры тым, што адной было налічана 2,1 мільёна рублёў, другой 2,7 мільёна. Але з іх заробкаў адлічваюцца сродкі на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на выхаванні ў дзяржавы. Акрамя гэта-га, за невыкананне службовых абавязкаў яны заплацілі за тутэйшае харчаванне ў 100-працэнтным памеры.

Заложнікі «афрыканскай чумы»

Не трэба быць вялікім псіхолагам, каб зразумець, што невядомы аўтар скаргі дзесьці згусціў фарбы, каб пераканаць сваіх адрасатаў у тым, што «Сож-Агра» трэба закрыць. Навошта? Каб зноў завесці сваіх парсючкоў. Бо пакуль існуе канкурэнт, гэта нерэальна, таму што ў краіне існуе забарона на ўтрыманне гэтых жывёл у радыусе 5 кіламетраў ад свінафермаў. А аграгарадкі Сялец і Падлужжа якраз трапляюць у гэтую зону. У лісце нават ёсць «парада»: свінаферму трэба закрыць, а жывёл перадаць двум больш буйным раённым СВК — «Віхра» і «Мазалаўскі». Ці магчыма такое? Раённыя ўлады сцвярджаюць, што не.

— У нас ёсць іншая пагражальная зона — ад Хіславіцкага, Шумячыцкага і Красенскага раёнаў Смаленскай вобласці, — кажа раённы ветурач Міхаіл Касцянкоў. — Ніякага руху свіней, згодна з Пастановай Саўміна № 728, не павінна адбывацца. Мы не можам харчовую праграму ўсёй краіны падвяргаць небяспецы.

Пагроза і насамрэч існуе. Усходнеафрыканская чума для чалавека небяспекі не ўяўляе, але свінні ад яе гінуць сотнямі. У Расіі зафіксавана некалькі сотняў выпадкаў захворвання, эканамічныя страты перавысілі дзясяткі мільярдаў рублёў. У мінулым чэрвені ў Смаленскай вобласці пры лабараторным даследаванні проб ад двух дзікоў, якія загінулі на тэрыторыі паляўнічай гаспадаркі, быў атрыманы станоўчы вынік на афрыканскую чуму. А гэта менавіта тая вобласць, якую ад аграгарадка Падлужжа аддзяляе толькі рака.

— У нас расіяне нават маніторынг праводзілі, каб даведацца, ці можна нашу прадукцыю экспартаваць у іх краіну, — кажа Міхаіл Касцянкоў. — А на СВК «Сож-Агра» былі правяральшчыкі з Магілёўскага мясакамбіната, куды завозіцца наша свініна. Ніякіх парушэнняў не знайшлі.

Калі свіней нельга перамяшчаць па тэрыторыі раёна, дык што — ліквідаваць пагалоўе? Але ж гэта эканамічна не апраўдана. Акрамя таго, што прыйдзецца пусціць пад нож болей за 2000 свіней, дык яшчэ і закапаць у зямлю вялікія крэдытныя сродкі.

— Каля 10 гадоў ферма «Сож-Агра» прастойвала без пагалоўя, але ў 2010-м на рэканструк-цыю фермы было ўзята 30 мільярдаў рублёў, — удакладняе Васіль Віцюноў. — Ужо адноўлены матачнае аддзяленне, цэх адкорму і дагадоўвання свіней. У хуткім часе збіраемся адрамантаваць і іншыя памяшканні. Пакуль пагалоўе невялікае, але яно будзе павялічвацца.

Рэквіем па свіннях

Калі заробак на той жа ферме складае крыху болей за 2 мільёны, без асабістай падсобнай гаспадаркі, вядома, не абысціся. Менавіта свінагадоўля і была для жыхароў дадатковым заробкам. На 353 жыхары Падлужжа яшчэ ў мінулым верасні ў прыватных гаспадарках прыпадала 150 свіней. Згодна з 758-й Пастановай Саўміна ўсе яны былі ліквідаваны. Старшыня Краснагорскага сельвыканкама Людміла Кавалёва ўспамінае, што насельніцтва на просьбу пазбавіцца ад свіней рэагавала па-рознаму.

— На тэрыторыі сельсавета 7 з 13 населеных пунктаў трапілі ў 5-кіламетровую зону, — кажа яна. — Людзі, зразумела, прызвычаіліся трымаць свіней, але што рабіць, калі склалася іншая жыццёвая неабходнасць. Асабіста хадзіла па дварах, угаворвала людзей, нават складала спісы тых, у каго свінні засталіся. Некалькі месяцаў давялося праводзіць гэтую работу, каб людзі, нарэшце, далі згоду адмовіцца.

Ці ёсць альтэрнатыва?

Ад прафілактычных дзеянняў па недапушчэнні афрыканскай чумы свіней у Мсціслаўскім раёне пацярпелі не толькі жыхары Сяльца і Падлужжа. Але насельніцтва іншых вёсак — тых, што трапляюць у 5-кіламетровую зону гаспадарак «Віхра» і «Мазалаўскі» — паставілася да праблемы з разуменнем. Для іх свет клінам на адных свіннях не сышоўся.

— Ну што рабіць, калі іх нельга трымаць? — разважае Міхаіл Касцянкоў. — Але ж ніхто не забараняе вырошчваць іншую жыўнасць. Мы нават рэкамендуем: заводзьце бычкоў, прыходзьце, выпішам усім ахвотным. На тых кармах, што з’есць парася, можна выгадаваць 2 бычкоў. На сходах неаднойчы пра гэта казалі насельніцтву. Калі бычкі не падыходзяць, кароўку трымайце, малако ж таксама можна прадаваць. Курэй заводзьце, качак, авечак…

Тым, хто, акрамя свіней, нічога іншага трымаць не хоча, кіраўніцтва раёна прапаноўвае заводзіць гаспадарку за межамі тэрыторый, дзе гэта забаронена. «Ёсць нават спецыяльныя жывёлагадоўчыя памяшканні, якія пустуюць, — бяры за 1 базавую і зарабляй грошы», — раіць Васіль Віцюноў.

Кампетэнтна

Галоўны спецыяліст Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці Сяргей Парцянкін:

— Тых парушэнняў, якія былі пазначаны ў звароце, мы не знайшлі. Неабходнасці ў тым, каб зачыняць гэтую ферму, таксама няма. Пакуль яна не вельмі рэнтабельная, гэта праўда: за мі-нулы год на СВК «Сож-Агра» было каля 600 мільёнаў рублёў страт. Адбілася тое, што тут бралі крэдыты, і гэта лягло на сабекошт. Але кіраўніцтва збіраецца адрамантаваць яшчэ 3 памяшканні і павялічыць пагалоўе да 4-5 тысяч жывёл. Гэта дасць магчымасць падняць заработную плату і стварыць новыя працоўныя месцы.

Што датычыцца СВК імя Чапаева, то там мы таксама вялікіх парушэнняў не знайшлі. Так, па дробязях. Напрыклад, у малочным блоку трэба падрамантаваць падлогу.

Начальнік упраўлення КДК Магілёўскай вобласці Вячаслаў Асмалоўскі:

— Гэта не першы зварот з Мсціслаўскага раёна за апошні год. Сітуацыя зразумелая. Людзі трымалі свіней дзесяцігоддзямі, прызвычаіліся да гэтага, і тыя жорсткія захады, якія існуюць у нашай краіне па барацьбе з афрыканскай чумой, выклікалі незадаволенасць. Але вяскоўцы павінны разумець: рашэнне прынята на высокім узроўні, трэба яго выконваць. На месцах павінна весціся тлумачальная работа. Магчыма, улада тут дзесьці недапрацавала.

Быў прыклад у гэтым жа раёне, калі жыхары вёскі Ходасы прапанавалі раённаму кіраўніцтву дазволіць ім пакінуць свіней, а ферму СВК «Мазалаўскі» на 1000 галоў зачыніць: там не вытрымліваліся неабходныя санітарныя ўмовы. Сабралі сход, абмеркавалі ўсё і вырашылі пытанне на карысць насельніцтва. У СВК «Сож-Агра» іншая сітуацыя. Ферма ў добрым стане, больш за тое, кіраўніцтва гаспадаркі бачыць перспектывы. Калі ветнагляд іх падтрымае, насельніцтву давядзецца змірыцца і выконваць прынятае дзяржавай рашэнне.

Такія скаргі часцей за ўсё ананімныя. Але няма дыму без агню. Кіраўніцтву раёна трэба пра-цаваць над тым, каб заробак вяскоўцаў быў большым. Сёння 2 мільёны — вельмі малыя гро-шы, каб на іх пражыць самому і пракарміць сям’ю. Вось калі даходы павялічацца, ніхто не бу-дзе скардзіцца на тое, што нельга трымаць свіней.

Нэлі ЗІГУЛЯ, газета «Звязда»


Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

06.12.2017 - 15:27 | Кооперация позволяет предприятиям достичь высокой эффективности производства - Руслан Страхар

На современном этапе развития кооперация представляет собой действенный и современный метод, позволяющий предприятиям достичь высокой эффективности производства благодаря рациональному использованию установленных мощностей и имеющихся ресурсов. Такое мнение высказал сегодня на межрегиональной конференции «Кооперация производства, бизнеса и науки в промышленности: успехи, проблемы, перспективы» председатель комитета экономики Могилевского облисполкома Руслан Страхар.

13.11.2017 - 10:03 | Повышать престиж науки и образования нужно за счет экономического стимулирования ученых - мнение

Повышать престиж науки и образования нужно в том числе за счет экономического стимулирования ученых с учетом их эффективности. Такое мнение высказал корреспонденту делегат II Съезда ученых Беларуси, заведующий кафедрой «Безопасность жизнедеятельности» доцент Белорусско-Российского университета Александр Щур.

04.11.2017 - 09:26 | Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы - мнение

Приемы граждан министрами помогают действенно решать наболевшие вопросы. Такое мнение высказали супруги Непес и Ольга после приема, который провел в Совете Министров руководитель Министерства здравоохранения Валерий Малашко.

26.10.2017 - 09:17 | Фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен - Ирина Дрига

Республиканский фестиваль национальной драматургии им. В.Дунина-Марцинкевича будет содействовать открытию новых имен, сообщила на пресс-конференции первый заместитель министра культуры Беларуси Ирина Дрига.

25.10.2017 - 16:37 | Презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами - дипломат

Комплексные презентации регионов Беларуси в России способствуют росту товарооборота между странами.

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения