Рус Бел Eng 中文

Агонь горшы за злодзея… Ён не пакідае нават кутоў

Хто б мог падумаць, што звычайны рэйд па горадзе абернецца сапраўдным дэтэктывам? Усё здарылася па дарозе на Грабянёва, дзе нам разам з галоўным спецыялістам Магілёўскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрыем Маісеевым і старшым інспектарам дзяржпажнагляду Уладзімірам Грышковым трэба было праверыць, як жыхары падрыхтавалі свае печкі да зімы. Убачыўшы над дахамі дамоў каля Святога возера падазроны дым, звярнулі паглядзець, што здарылася, і патрапілі ў самы эпіцэнтр падзей . Гарэла жылая пабудова ў завулку Лізы Чайкінай. Дамы — ледзь не ўпрытык адзін да аднаго. Калі агонь разбушуецца — бяды не абмінуць. Суседзі ўжо выклікалі пажарных, але ў палаючай хаце знаходзіўся чалавек.

Пачуўшы гэта, мае напарнікі стрымгалоў кінуліся да будынка, і не паспела вуліца напоўніцца гукамі сірэн, як яны ўжо вынеслі з дома мужчыну і газавы балон.

Суседзі, перамаўляючыся паміж сабой, папракалі пагарэльца за яго залежнасць ад гарэлкі. Маўляў, не раз жа казалі: дабром справа не скончыцца. І гарэў ужо аднойчы, але ж належных вывадаў не зрабіў.

Людзі і насамрэч бываюць вельмі бестурботнымі. Здаецца, што ўсе гэтыя прафілактычныя меры, папярэджанні аб пажарах — банальнае скалананне паветра. Каму, маўляў, патрэбны дакучлівы напамін: не паліце ў ложку, не пакідайце без нагляду ацяпляльныя прыборы, не перакаляйце печ… Але лепш вучыцца на чужых памылках, чым на ўласных. Падчас пажару, сведкамі якога мы сталі, усяго 10 хвілін хапіла, каб з любоўю адбудаваны дом ператварыўся ў кучу вугалёў. Шок, які зведалі дзеці выратаванага гаспадара, не перадаць словамі. Застацца без даху над галавой, калі на парозе зіма, страшна.

У яшчэ адзін дом, дзе мы пабывалі ў гэты дзень, бяда пакуль не прыйшла. Проста чакае зручнага моманту. Звонку — добрая цагляная пабудова, унутры — напаўразбураныя печы, праводка, якая звісае над галавой, цыгарэтныя недакуркі на падлозе. 80-гадовы гаспадар збудаваў «паходную печ» літаральна на падлозе, падклаўшы металічны ліст. Кажа, не ведаў, што для яе трэба было рабіць асобны падмурак. Дзверцы печы вось-вось адваляцца, даводзіцца іх падпіраць, каб паленцы незнарок не выскачылі. «Неізаляваныя правады, скруткі, «жучкі» замест электрычных пробак», — пералічвае Дзмітрый Маісееў парушэнні. Потым усё ж не вытрымлівае і павышае голас: «Вам што, жыццё надакучыла? Дык хоць пра суседзяў падумайце!».

Добра б стары, але і ў сына, які жыве ў другой палове дома, справы ідуць не лепш. 40-гадовы мужчына за лета так і не знайшоў часу, каб прывесці сваю печ у парадак. Пакуль Уладзімір Грышкоў складае адміністрацыйны пратакол, той жаласліва моліць: «Ну не карайце, калі ласка, мы ўсё выправім».

Людзей па-чалавечы шкада, але, па словах інспектара, гэтыя сцэны яму даводзіцца бачыць пастаянна. А варта выйсці за парог, як усе гэтыя слёзныя абяцанні і клятвы тут жа забываюцца. «Пра іх жа бяспеку клапоцімся, а ім напляваць, — кажа Дзмітрый Маісееў. — Бываюць такія, што яшчэ і з кулакамі кідаюцца, у дом не пускаюць. У п’яніц наогул інстынкт самазахавання атрафаваны: ім свайго жыцця не шкада, што ўжо пра іншых казаць»…

Горш за ўсё, што заложнікамі сваіх нядбайных бацькоў часта становяцца дзеці. У доме на вул. Лупалава на 2 сям’і — 4 печкі, і ні адна не адпавядае патрабаванням пажарнай бяспекі. Пры гэтым у адной сям’і чацвёра дзяцей і ў другой адзін. Па законе, дарослыя нясуць крымінальную адказнасць за пагрозу бяспецы сваіх непаўналетніх дзяцей. Калі з прычыны няспраўнай печкі загінула дзіця, то бацькам яшчэ і тэрмін пагражае: бо трагедыі можна было б пазбегнуць.

Набліжаецца зіма, і ў ратавальнікаў з’явіўся яшчэ адзін галаўны боль — нежылыя дамы, дзе любяць збірацца бамжы. Але хіба за ўсімі прасочыш? Нядаўна гарэў такі безгаспадарны дом на вуліцы 8-га Сакавіка ў Магілёве, на верандзе якога было знойдзена цела невядомага мужчыны. Па словах суседзяў, там напярэдадні пажару «гула» развясёлая кампанія. Вось калі б яны крыху раней паведамілі пра гэта ў міліцыю, магчыма, абышлося б і без пажару, і без ахвяр.

Дзякуючы працы ратавальнікаў людзі сталі радзей гінуць на пажарах. Але звесці колькасць трагедый да нулявой адзнакі не атрымліваецца. Па словах выконваючага абавязкі начальніка Магілёўскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргея Міхалапа, з пачатку года ў Магілёве адбылося 120 пажараў, на якіх загінулі 10 чалавек. Насцярожвае, што больш чым на 80% павялічылася колькасць пажараў з-за парушэнняў правілаў бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення.

— Праводзім сумесныя праверкі са сацслужбай, міліцыяй, — пералічвае меры прафілактыкі Сяргей Міхалап. — Даем паведамленні праз газеты, радыё, тэлебачанне, выпускаем лістоўкі, размяшчаем інфармацыю на білбордах. Хоць людзі пра гэта павінны ведаць і без напаміну. Артыкул 19 Закона «Аб пажарнай бяспецы» якраз кажа аб тым, што кожны грамадзянін абавязаны выконваць патрабаванні пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці. А ў Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях за невыкананне гэтых правілаў прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь, а калі парушэнні прывялі да пажару — ад 30 да 50. З агнём жарты не толькі дрэнныя, але яшчэ і не танныя.

Нэлі ЗІГУЛЯ, “Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

26.04.2018 - 10:25 | Дмитрий Янков: консолидация общества - залог поступательного движения вперед во всех сферах

Консолидировать общество и все отрасли экономики, чтобы добиться поступательного и положительного движения вперед - один из основных посылов Послания Президента белорусскому народу и Национальному собранию.

28.03.2018 - 08:24 | Могилеву нужно активней работать по привлечению инвестиций – Михаил Мясникович

Могилеву нужно активней работать по привлечению инвестиций. Такое мнение высказал по итогам совещания членов Президиума Совета Республики, которое прошло в ОАО «Моготекс», председатель Совета Республики Михаил Мясникович.

21.03.2018 - 23:34 | Театральный форум «М@rt. контакт» стал символом творческого поиска - Василий Черник

Международный молодежный театральный форум «М@rt. контакт» стал символом настоящего творческого поиска и смелого художественного эксперимента. Об этом заявил сегодня на торжественном открытии мероприятия начальник главного управления культуры и аналитической работы Министерства культуры Беларуси Василий Черник.

05.03.2018 - 08:40 | Перспективы развития Могилевской области в наращивании инвестиционной активности – Виктор Некрашевич

Перспективы развития Могилевской области в наращивании инвестиционной активности, создании новых и модернизации действующих производств. Такое мнение высказал заместитель председателя Могилевского облисполкома Виктор Некрашевич, комментируя отчет правительства, Национального банка, облисполкомов и Минского горисполкома об итогах работы экономики за 2017 год и задачах по обеспечению устойчивого экономического роста.

23.02.2018 - 08:56 | Динара Алимбекова: мы готовились к этой эстафете и доказали, что лучшие

Спортсменка из Могилевской области Динара Алимбекова поделилась впечатлениями от выступления в эстафете, которая стала золотой для отечественных биатлонисток.