Рус Бел Eng

Акадэмікі са школьнай парты

На Магілёўшчыне рэалізуюць унікальны праект па падрыхтоўцы прафесіяналаў.

Размовы аб тым, што планка цэнтралізаванага тэсціравання па сілах далёка не ўсім школьнікам, вядуцца даўно. Як і пра тое, што студэнтамі ўніверсітэтаў нярэдка становяцца слабыя на веды юнакі і дзяўчаты. Як выправіць становішча? У Горках знайшлі рашэнне гэтай праблемы. Праект «Малая акадэмія», які тут рэалізуецца, дае магчымасць школьнікам не толькі палепшыць якасць адукацыі, але і больш свядома падысці да выбару будучай прафесіі. Вучні 9—11 класаў па асобнай праграме паглыблена вывучаюць хімію і біялогію ў школе і на базе Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Пакуль гэта адзіны ў краіне прыклад, калі школа так цесна супрацоўнічае з ВНУ.

Паступаем без рэпетытараў

Можна казаць, што ўсё пачалося з СШ №2. Да «Дажынак-2012» яна атрымала шчодры падарунак — двухпавярховы будынак, а разам з ім камп’ютарны клас, лінгафонныя кабінеты, інтэрактыўныя дошкі, сучасную спартыўную залу. Тагачасны прэм’ер-міністр краіны Міхаіл Мясніковіч, які прысутнічаў на адкрыцці абноўленай установы, сказаў, што пры такім аснашчэнні добра было б наладзіць супрацоўніцтва з мясцовай ВНУ. Раённыя ўлады ўзялі гэтую ідэю на заметку, і хутка з’явіўся сумесны з сельскагаспадарчай акадэміяй праект «Малая акадэмія». Падабралі кадры, распрацавалі план, правялі анкетаванне сярод школьнікаў, пагутарылі з іх бацькамі і пачалі працаваць. Праект існуе ўжо 2 гады — і водгукі толькі станоўчыя.

— Мы стварылі ўсе ўмовы для таго, каб выявіць творчыя здольнасці навучэнцаў і абудзіць у іх інтарэс да навуковай дзейнасці, — адзначае намеснік старшыні Горацкага райвыканкама Святлана Браніцкая. — Паглыбленае вывучэнне прадметаў спрыяе правядзенню інтэлектуальных спаборніцтваў, паспяховаму ўдзелу школьнікаў у алімпіядах. А галоўнае, мы дапамагаем дзецям яшчэ ў школе вызначыцца з будучай прафесіяй і адаптавацца да вучобы ў вышэйшых навучальных установах. Зразумела, што не ўсе дзеці па сваім узросце гатовы ўзяць на сябе адказнасць прымаць сур’ёзныя рашэнні, зрабіць выбар. Таму мы паклапаціліся аб псіхалагічнай падтрымцы ўсіх удзельнікаў гэтага праекта, пачынаючы ад навучэнцаў, заканчваючы іх роднымі. Не засталіся ўбаку і вясковыя школьнікі. Каб ім было зручней дабірацца, мы арганізавалі іх падвоз.

— Бацькі нашых выпускнікоў вельмі ўдзячныя за такі карысны праект, — дадае дырэктар СШ №2 Уладзімір Лебедзеў. — Не трэба шукаць рэпетытараў, плаціць вялікія грошы, каб падрыхтаваць дзіця для паступлення ва ўніверсітэт. Амаль 70% нашых школьнікаў атрымліваюць высокія балы на цэнтралізаваным тэсціраванні. Летась з 23 выпускнікоў «Малой акадэміі» 20 паступілі ў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію і медустановы краіны. Дарэчы, з новага навучальнага года ў праекце бяруць удзел звыш 60 вучняў 9—11 класаў.

Таму што цікава!

У «малых акадэмікаў» асаблівы статус. Па складзе свайго мыслення яны, вядома, яшчэ не студэнты, але ўжо і не школьнікі. Аляксей Алейнікаў — дзесяцікласнік, але школьных ведаў па хіміі і біялогіі яму ўжо не хапае. З малодшых класаў ён удзельнічае ў розных конкурсах і алімпіядах. Кажа, што гэта добрая магчымасць не толькі паказаць тое, што ён ведае, але і адкрыць для сябе нешта новае. Калі пачуў пра «Малую акадэмію», нават не сумняваўся ісці ці не. Спачатку крыху хваляваўся, што будзе цяжка займацца. Усё ж такі вышэйшая ўстанова, паглыбленае навучанне. Але пачаў наведваць заняткі і адчуў, што ён у сваім асяроддзі. Больш за ўсё Аляксею падабаецца працаваць у акадэмічнай лабараторыі, дзе школьнікі пад кіраўніцтвам выкладчыка праводзяць шмат розных вопытаў і даследаванняў. Асаблівую цікавасць у юнака выклікае падводны свет.

Да нядаўняга часу Аляксей марыў стаць урачом, але даведаўся, што ў акадэміі ёсць факультэт, звязаны з іхтыялогіяй, і цяпер ён перад выбарам. Не выключана, што праз паўтара года юнак стане яго студэнтам. Яшчэ адна ўдзельніца «Малой акадэміі» Ліза Кавалёва таксама пакуль выбірае паміж прафесіяй урача і агранома. Шанцы паступіць у яе высокія, бо паглыбленае вывучэнне хіміі і біялогіі дазваляе адчуваць сябе больш упэўнена. Дырэктар школы №2 Уладзімір Лебедзеў: «Мы гатовы падзяліцца вопытам».

«Трэба не расказваць, а паказваць…»

Так лічыць дацэнт кафедры сельгасмашын Горацкай акадэміі Аляксандр Дубоўскі, які курыруе яшчэ і прафарыентацыйную дзейнасць.

— Калі школьнікі ўбачаць нашу лабараторыю, матэрыяльна-тэхнічную базу, пройдуцца па тэрыторыі акадэмгарадка, ім, магчыма, захочацца тут і застацца,— мяркуе ён. — За апошні час у нас на экскурсіях пабывалі школьнікі ўсіх горацкіх школ і гімназіі. А што датычыцца «Малой акадэміі», то ў яе ўдзельнікаў ёсць добрая магчымасць працаваць з нашымі выкладчыкамі. Гэтыя дзеці — ужо патэнцыяльныя абітурыенты нашых факультэтаў біялагічнага профілю: агранамічнага, аграэкалагічнага і зааінжынернага.

Дыплом ВНУ дае магчымасць займаць прэстыжныя пасады на жывёлагадоўчых комплексах і прадпрыемствах па перапрацоўцы жывёлагадоўчай прадукцыі, метэастанцыях і ў прыродаахоўных установах, у санітарных і ветэрынарных службах. Спіс можна працягваць і далей, бо сёння няма такой сферы, куды б не пранікла хімія. А карысць ад «Малой акадэміі» для вясковых школьнікаў і наогул цяжка пераацаніць.

— У мінулым годзе на агранамічны факультэт паступілі 3 хлопцы з «Малой акадэміі» — усе выпускнікі вясковых школ, — адзначае дацэнт кафедры хіміі, кандыдат сельскагаспадарчых навук Вольга Паддубная, якая непасрэдна вядзе заняткі. — Для дзяцей з вёскі нашы ўрокі і кансультацыі — добрая магчымасць умацаваць свае веды і здаць тэсты на станоўчыя адзнакі.

Вучні СШ №2 Аляксей Алейнікаў і Ліза Кавалёва ганарацца, што яны «акадэмікі».

Ад малой акадэміі — да вялікай

Сельскагаспадарчая акадэмія — ВНУ з традыцыямі. Калісьці тут вучыліся прадстаўнікі больш як 50 дзяржаў свету. Быць студэнтам гэтай установы заўсёды лічылася прэстыжным. Дарэчы, сёлета ў ВНУ паступілі 7 чалавек з «Малой акадэміі». З іх ліку — выпускніца горацкай школы №1 Ліза Каржуева і Вольга Селіберава, якая скончыла СШ №3. Ліза кажа, што атрыманыя на занятках «Малой акадэміі» веды дазволілі б ёй паступіць у медінстытут, куды спачатку яна і збіралася. Але прывыкла да сцен роднай акадэміі і вырашыла звязаць лёс з ёй. Тым больш што не вельмі хацелася з’язджаць з роднага горада.

Вольга таксама спачатку выбірала паміж ветэрынарнай акадэміяй і сельскагаспадарчай. Як і Лізе, вызначыцца ёй дапамагла «Малая акадэмія».

Вольга Паддубная прызнаецца, што працаваць з моладдзю, якая па-сапраўднаму захапляецца хіміяй, заўсёды цікава. Менавіта з такіх тут было створана некалькі гадоў таму студэнцкае таварыства кампетэнтнага рашэння ўнікальных задач. Гэтых хлопцаў і дзяўчат можна смела лічыць будучымі рухавікамі беларускай навукі. І тое, што школьнікі маюць магчымасць працаваць побач з такімі апантанымі маладымі людзьмі, толькі на карысць справе. Нельга не заразіцца гэтай прагай ведаў.

— Нашы заняткі нагадваюць творчы працэс, калі можна смела выказваць свае думкі, эксперыментаваць, — кажа Вольга Уладзіміраўна. — Насамрэч праект «школа-ВНУ» атрымаўся карысным. Ён спрыяе таму, каб у дзяцей з’яўлялася жаданне быць запатрабаванымі на рынку працы. Мы вучым іх арыентавацца ў інфармацыйнай прасторы, дапамагаем выбраць прафесію, зразумець дух часу. І нават калі «малыя акадэмікі» не прыйдуць вучыцца менавіта да нас, можна быць упэўненымі: яны заўсёды знойдуць прымяненне атрыманым ведам.

Нэлі Зігуля, “Звязда”

У тэму

 

А нядаўна ў Горках пачалі рэалізоўваць яшчэ адзін цікавы праект. Свой «філіял» тут адкрыла Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Школьная «акадэмія» ў Горках стала трэцяй у краіне пасля Мінска і Маладзечна. З яе дапамогай плануецца шукаць сярод вучняў 8-11 класаў будучых лідараў. У лістападзе адбыўся першы набор у шэрагі слухачоў. Спецыяльныя пасведчанні атрымаў 41 навучэнец СШ №1 і гімназіі горада. Як адзначылі арганізатары, у праграме навучання прадугледжаны майстар-класы па лідарстве, эфектыўным кіраванні, стрэсаўстойлівасці, інфармацыйных тэхналогіях. Іх будуць праводзіць выкладчыкі Акадэміі кіравання і замежныя вучоныя.

 

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

26.04.2018 - 10:25 | Дмитрий Янков: консолидация общества - залог поступательного движения вперед во всех сферах

Консолидировать общество и все отрасли экономики, чтобы добиться поступательного и положительного движения вперед - один из основных посылов Послания Президента белорусскому народу и Национальному собранию.

28.03.2018 - 08:24 | Могилеву нужно активней работать по привлечению инвестиций – Михаил Мясникович

Могилеву нужно активней работать по привлечению инвестиций. Такое мнение высказал по итогам совещания членов Президиума Совета Республики, которое прошло в ОАО «Моготекс», председатель Совета Республики Михаил Мясникович.

21.03.2018 - 23:34 | Театральный форум «М@rt. контакт» стал символом творческого поиска - Василий Черник

Международный молодежный театральный форум «М@rt. контакт» стал символом настоящего творческого поиска и смелого художественного эксперимента. Об этом заявил сегодня на торжественном открытии мероприятия начальник главного управления культуры и аналитической работы Министерства культуры Беларуси Василий Черник.

05.03.2018 - 08:40 | Перспективы развития Могилевской области в наращивании инвестиционной активности – Виктор Некрашевич

Перспективы развития Могилевской области в наращивании инвестиционной активности, создании новых и модернизации действующих производств. Такое мнение высказал заместитель председателя Могилевского облисполкома Виктор Некрашевич, комментируя отчет правительства, Национального банка, облисполкомов и Минского горисполкома об итогах работы экономики за 2017 год и задачах по обеспечению устойчивого экономического роста.

23.02.2018 - 08:56 | Динара Алимбекова: мы готовились к этой эстафете и доказали, что лучшие

Спортсменка из Могилевской области Динара Алимбекова поделилась впечатлениями от выступления в эстафете, которая стала золотой для отечественных биатлонисток.