Вверх

Вы здесь

Акцёр Папанаў заплакаў, калі пачуў, як ён загінуў

А галоўны герой вядомага фільма «Беларускі вакзал» атрымаў яго імя і нават быў «пахаваны» ў яго ж магіле.

Магчыма, большасці прозвішча гэтага чалавека мала пра што паведаміць. Тым не менш, ён асабіста быў знаёмы з Гагарыным і меў усе шанцы першым паляцець на Месяц.

Наогул, за свае кароткія 34 гады Валянцін Даніловіч паспеў зрабіць многае. Ён з маленства трызніў небам, канструяваў мадэлі самалётаў, займаўся планерызмам. Пасля школы скончыў авіяцыйны інстытут і першым у свеце ўстанавіў рэкорд па скачках з парашутам на дакладнасць прызямлення. У канцы 50-х ён набыў вядомасць дзякуючы непараўнальным здымкам нябеснай стыхіі. З замацаваным на шлеме фотаапаратам скакаў у блакітную бездань і на вышыні некалькіх тысяч метраў над зямлёй рабіў унікальныя кадры. Некаторыя з іх можна ўбачыць у школе №2 у Асіповічах, дзе ў свой час вучыўся Валянцін Даніловіч. Будучы заваёўнік паветранай стыхіі нарадзіўся ў Мінскай вобласці. У Асіповічы ж сям’ю закінуў ваенны лёс яго бацькі, які быў афіцэрам-артылерыстам.

У школьным музеі, дзе шмат экспанатаў аб былых вучнях, Даніловічу прысвечаны цэлы куток. Кіраўніца музея Наталля Шчарбачэня дэманструе фота, дзе Валянцін стаіць побач з Юрыем Гагарыным. Яшчэ на адным здымку Даніловіч з калегамі шчыльна абступілі касмічнага першапраходца. Абодва фота датаваны 1963 годам і былі зроблены ў тым самым Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў, намеснікам начальніка якога працаваў тады Юрый Гагарын.

А яшчэ шмат здымкаў неба і кветак. Той самай стыхіі, якой жыў гэты чалавек. Копіі ўнікальных здымкаў музею перадаў Віталь Дашанкоў, прафесар Белдзяржуніверсітэта радыёэлектронікі і інфарматыкі, былы вучань школы. Яны вучыліся ў розных класах, але іх бацькі вельмі цесна сябравалі. На жаль, фота — адзінае, што засталося школе на памяць аб гэтым чалавеку. Музей адкрыўся толькі ў 1994 годзе, праз 24 гады пасля таго, як Валянцін Даніловіч трагічна загінуў. У Асіповічах нікога з яго радні не знайшлося, і куток, прысвечаны яму, існуе менавіта дзякуючы Віталю Дашанкову.

Лёс Валянціна Даніловіча чымсьці падобны на гагарынскі: абодва працавалі ў зоне павышанай рызыкі, абодва былі выпрабавальнікамі, людзьмі выключнай мужнасці, якіх ва ўсім свеце адзінкі. У іх год жыцця ішоў за 2, таму, напэўна, яно і скончылася так рана. Юрый Гагарын загінуў у авіяцыйнай катастрофе, выконваючы навучальны палёт на самалёце МіГ. А для Валянціна Даніловіча трагічным стала выпрабаванне катапультнага крэсла… Яго не стала 20 мая 1970 года. Пахавалі ў Маскве на Увядзенскіх могілках. У праваслаўнай традыцыі для памерлага чалавека існуе магія лічбаў — 3, 9 і 40. Паводле царкоўных канонаў, непасрэдна па дзявяты дзень памерлы атрымлівае так званае «цела вечнасці». У гэты дзень сваякі памінаюць нябожчыка. Так склалася, што менавіта на дзявяты дзень пасля смерці Даніловіча рэжысёр Андрэй Смірноў, які здымаў фільм «Беларускі вакзал», прыехаў са здымачнай групай на Увядзенскія могілкі. Трэба было зняць эпізод пахавання афіцэра-дэсантніка. І тут іх увагу прыцягнула вялікая колькасць афіцэраў каля зусім свежай магілы. Гісторыя смерці выпрабавальніка катапультаў кранула рэжысёра і артыстаў. Кажуць, нават Папанаў не стрымаў слёз. Рашэнне ўзнікла імгненна. Галоўны герой стужкі атрымлівае імя Валянцін, а месцам яго пахавання становіцца магіла выпрабавальніка. Калі ў наступны раз будзеце глядзець гэты фільм, абавязкова звярніце ўвагу на пахавальную працэсію. На тых кадрах вы ўбачыце бацькоў Валянціна Даніловіча і яго саслужыўцаў.

Даведка

Валянцін Даніловіч — парашутыст-выпрабавальнік, старшы лейтэнант. Парашутным спортам захапляўся з 1955 года, у 1957-м стаў удзельнікам сусветнага парашутнага групавога рэкорда. У 1960 годзе падчас вучобы ў інстытуце зняўся ў стужцы Валерыя Гінзбурга пра воінаў-дэсантнікаў «Скачок на золку». На той час ніхто не мог выканаць у паветры тыя трукі, якія былі прадугледжаны сцэнарыем. На працягу жыцця зрабіў каля 1000 парашутных скачкоў, 6 спроб катапультавання, удзельнічаў ва ўстанаўленні 3 сусветных парашутных рэкордаў. І ўвесь час трызніў космасам. У чэрвені 1964 года ён напісаў заяву камандуючаму ВПС, галоўнаму маршалу авіяцыі Канстанціну Вершыніну: «Прашу ўключыць мяне для палёту ў космас у якасці інжынера і кінааператара». Не атрымалася. Была спроба трапіць у групу, якую рыхтавалі для палёту на Месяц, але ў 1969 годзе атрад расфарміравалі. Даніловіч прыступае да выпрабаванняў новага катапультнага крэсла, якія становяцца для яго апошнімі. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

08.12.2017 - 09:54 | Могилевская область 15 января отметит 80 лет со дня основания. По страницам истории

15 января 1938 года на карте огромной тогда страны - Советского Союза - появилась Могилевская область. Решение об ее образовании приняла первая сессия Верховного Совета СССР. Начался отсчет современной истории Приднепровского края.

07.12.2017 - 11:12 | В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси

В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси.

22.11.2017 - 10:53 | В Кировском районе поисковики обнаружили останки советских самолетов, сбитых летом 1941-го

В Кировском районе в ходе поисковой экспедиции могилевские историки и краеведы обнаружили фрагменты одного из советских самолетов, сбитых здесь фашистами летом 1941 года. Всего между деревнями Зеленая Роща и Забуднянские Хутора в самом начале Великой Отечественной немцы уничтожили 4 бомбардировщика СБ-2… Благодаря воспоминаниям очевидцев-старожилов поисковикам удалось установить уже несколько имен погибших летчиков.

14.11.2017 - 11:53 | Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года

Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года. Об этом сообщили в МГУ им. А.А. Кулешова.

10.11.2017 - 11:28 | Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова»

Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова». Мероприятие приурочено к 102-летию со дня рождения писателя, сообщили корреспонденту сайта в общественном объединении «Русское культурно-просветительское общество».

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения