Вверх

Вы здесь

Акунуцца ў падзеі Першай сусветнай вайны можна ў Магілёўскім мастацкім музеі імя Масленікава

На палотнах героі Першай сусветнай вайны, закранутыя чорным крылом агульнай бяды. Удзельнікі пленэра міжнароднага культурна-асветніцкага праекта грамадскага аб’яднання «Беларускі зялёны крыж» і Мінкультуры «Пераклічка стагоддзяў: Першая сусветная вайна і сусвет сёння» ўвасобілі ў гэтых работах свае ўяўленні пра падзеі стагадовай даўніны. І іх творы сапраўды кранаюць сэрца. Перад вачыма своеасаблівы дыптых. Знізу, на зямлі — пастаральны пейзаж з дзяўчынай і юнаком на ўзгорку, зверху, у небе — калючы дрот і змораныя хлопцы з суровымі тварамі і аўтаматамі наперавес. Той страшны сусвет нібы навіс над такім нетрывалым мірным і цісне на яго са злавеснай сілай.

— Мы пабывалі ў мясцінах, праз якія праходзіла лінія руска-нямецкага фронту — Вілейцы, Смаргоні, Крэве, іншых гарадах, — расказвае мастацкі кіраўнік пленэра Дзмітрый Пухоўскі. — Адбылося шмат розных сустрэч, экскурсій на тэму мінулай вайны. І вельмі запомніўся факт, які расказаў гісторык са Смаргоні. На іх тэрыторыі засталося шмат нямецкіх дотаў, і неяк на месцы аднаго з іх дзеці расклалі вогнішча і падарваліся. Потым знайшлі снарады Першай сусветнай, завезлі іх у кар’ер і ўзарвалі. У паветры паплыў нейкі незразумелы дым. І адразу ўспомнілася, што пад Смаргонню немцы неаднаразова рабілі газавыя атакі. Пасля іх яны ішлі з дубцамі, на канцах якіх знаходзіліся шыпы (так званыя «моргэн штэрн» — ранішняя зорка), і дабівалі салдат.

Праект, які закліканы ўзгадаць пра мінулыя трагічныя падзеі, аб’яднаў творчых людзей з Беларусі, Расіі, Украіны. Адметна, што ўдзел у пленэры прымалі як ужо масцітыя мастакі, так і пачаткоўцы. Моладзь мела магчымасць пераняць вопыт у старэйшых і зразумець, чаму так важна ў сваёй рабоце не сказіць праўду пра вайну. Шмат чаго цікавага яны пачулі падчас працы ў Магілёве, горадзе, дзе ў гады Першай сусветнай знаходзілася Стаўка апошняга цара Расійскай імперыі Мікалая ІІ.

— Наколькі важныя такія праекты, як гэты? Яны ж тычацца падзей даўно мінулых дзён… — цікаўлюся ў Дзмітрыя Пухоўскага.

— Ведаеце, адзін з нямецкіх военачальнікаў пасля паразы Германіі ў Першай сусветнай вайне сказаў з надзеяй на рэванш: «Мы яшчэ вернемся сюды гадоў праз 20». Менавіта столькі часу трэба, каб вырасла новае пакаленне. Той, хто бачыў жахі вайны, ніколі не возьмецца за зброю. А вось маладыя, калі іх правільна ідэалагічна апрацаваць, пойдуць ваяваць. Таму выхаванне маладога пакалення, вяртанне яго ў мінулы час — наша першасная задача. Нельга дапусціць разрыву з гісторыяй.

Нэлі Зігуля,“Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «история»:

08.12.2017 - 09:54 | Могилевская область 15 января отметит 80 лет со дня основания. По страницам истории

15 января 1938 года на карте огромной тогда страны - Советского Союза - появилась Могилевская область. Решение об ее образовании приняла первая сессия Верховного Совета СССР. Начался отсчет современной истории Приднепровского края.

07.12.2017 - 11:12 | В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси

В Могилеве отметят 100-летие со дня образования органов ЗАГС Беларуси.

22.11.2017 - 10:53 | В Кировском районе поисковики обнаружили останки советских самолетов, сбитых летом 1941-го

В Кировском районе в ходе поисковой экспедиции могилевские историки и краеведы обнаружили фрагменты одного из советских самолетов, сбитых здесь фашистами летом 1941 года. Всего между деревнями Зеленая Роща и Забуднянские Хутора в самом начале Великой Отечественной немцы уничтожили 4 бомбардировщика СБ-2… Благодаря воспоминаниям очевидцев-старожилов поисковикам удалось установить уже несколько имен погибших летчиков.

14.11.2017 - 11:53 | Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года

Мемориальную доску в честь известного ученого-краеведа Петра Лярского установят в Могилеве в январе 2018 года. Об этом сообщили в МГУ им. А.А. Кулешова.

10.11.2017 - 11:28 | Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова»

Могилевчан приглашают принять участие в викторине «Жизнь и творчество К.М. Симонова». Мероприятие приурочено к 102-летию со дня рождения писателя, сообщили корреспонденту сайта в общественном объединении «Русское культурно-просветительское общество».

Рубрики

Работа с обращениями граждан и юридических лиц
Электронные обращения