Рус Бел Eng 中文

Алея без шкодных звычак

У Клічаве, што на Магілёўшчыне, умовы для заняткаў спортам і здаровага ладу жыцця ствараюць нават без бюджэтных сродкаў!

Вядома, без грошай зрабіць нешта па-сапраўднаму вартае цяжка. Але ж іх можна пашукаць і знайсці. Тое, што гэта магчыма, старшыня Клічаўскага райсавета дэпутатаў Уладзімір Кніга можа пацвердзіць асабістым досведам. Галоўнае, лічыць ён, мець жаданне і такіх жа захопленых справай аднадумцаў.

Менавіта ён нядаўна арганізаваў акцыю па ачыстцы мясцовай рачулкі Ольса. Ідэю адразу ж падтрымалі актывісты БРСМ, якія дапамаглі адкрыць пазабюджэтны разліковы рахунак. Праз сродкі масавай інфармацыі дэпутат звярнуўся да арганізацый раёна і грамадскасці з заклікам дапамагчы выратаваць рэчку. Маўляў, гіне яна ад зараснікаў чароту і хмызняку, а пачысціць няма за што. За паўтара месяца на добрую справу было пералічана 23 мільёны рублёў. Грошы не самыя вялікія, але ж не адразу і Вільню пабудавалі. Сумеснымі намаганнямі ПМК-89, жылкамгаса, лясгаса, валанцёраў пачысцілі рэчышча, падсыпалі пяску, сабралі смецце. І сёння Ольсу не пазнаць. «Мы яшчэ малыя архітэктурныя формы ўсталюем, лежакі паставім, аўтастаянку зробім, - натхнёна кажа Уладзімір Кніга. - А вось тут, па суседстве з пляжам, будзе пляцоўка для пляжнага валейбола. Летам на беразе ракі да 300 чалавек адначасова збіраецца, так што трэба, каб і ўмовы былі на ўзроўні».

Зараз у рэспубліцы абмяркоўваецца праект закона Мінздрава «Аб абароне здароўя насельніцтва ад наступстваў спажывання тытуню і ўздзеяння навакольнага тытунёвага дыму». У Клічаве вырашылі зрабіць для падтрымкі гэтага праекта дзве вольныя ад курэння зоны - пляж і алею ў гарадскім парку.

Прапанову з алеяй ад раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі народныя абраннікі падтрымалі, як той казаў, абедзвюма рукамі. А іх, у сваю чаргу, кіраўнікі мясцовых арганізацый і прадпрымальнікі. Справа добрая і запатрабаваная.

- Пра тое, што лавак у парку не хапае, мне прыходзілася чуць у тым ліку і ад свайго сына, - кажа Уладзімір Валянцінавіч. - Гэта любімае месца адпачынку моладзі, а вось прытуліцца ім няма дзе.

Галоўны дзяржаўны санурач раёна Віктар Шапялевіч разам з Уладзімірам Кнігай увесь інтэрнэт «перарылі,» каб знайсці найбольш арыгінальныя лаўкі. Жылкамгасу, напрыклад, даручылі зрабіць такую, дзе замест ножак - сялянскія лапці. Яна, дарэчы, ужо ўсталявана ў парку. Але хутка з’явяцца і астатнія шэсць. Прычым ад розных вытворцаў, двое з якіх прадстаўляюць у Клічаве прыватны бізнес.

Тое, што справа робіцца не дзеля галачкі, упэўнілася асабіста. На маіх спадарожнікаў, якія горача абмяркоўвалі дэталі праекта на пакуль што пустой алеі, увагу звярталі нават прахожыя. Яны чулі словы «лаўкі», «фантан», «русалка», «ліхтары» і, напэўна, не верылі сваім вушам. Ці магчыма такое ў маленькім райцэнтры? Аказваецца, магчыма. І фантан, і русалка таксама фігуруюць у праекце. Фантан - справа камунальнікаў, а вось русалку бярэцца зрабіць вядомы ў раёне майстар Пётр Заікін. Ён зараз займаецца мастацкім афармленнем гэтага прыгожага куточка. Дарэчы, яго драўлянымі скульптурамі «заселены» ўвесь Клічаў. І гэта не проста нейкая там безгустоўшчына - кожны прадмет мае свой сэнс і прызначэнне. Для алеі без шкодных звычак ён прыдумаў «візітоўку» ў выглядзе выратавальнага круга і змешчанага пасярод яго сэрца - яно ж найбольш пакутуе ад нашага бязволля. Знак размесціцца на металічнай арматуры, над якой ужо працуе яшчэ адна клічаўская арганізацыя.

Сумеснымі намаганнямі ПМК-89, жылкамгаса, лясгаса, валанцёраў пачысцілі рэчышча, падсыпалі пяску, сабралі смецце. І сёння Ольсу не пазнаць.

У парку таксама з’явіцца шэраг знакаў, якія (на рускай і англійскай мовах) будуць нагадваць - курэнне забаронена! А каб ніхто гэты заклік не ігнараваў, па алеі будзе перыядычна прагульвацца міліцэйскі патруль.

Віктар Шапялевіч, заклапочаны аховай здароўя сваіх землякоў, вельмі ўдзячны старшыні райсавета: «Ён сам не мае шкодных звычак і заўсёды падтрымлівае нашы праекты». Успамінае, як некалькі гадоў таму няўрымслівы дэпутат, які займаў зусім іншую пасаду, захапіўся ідэяй зрабіць на месцы закінутага кар’ера лыжную трасу. Увасобіць у жыццё яе дапамаглі ўсё тыя ж лясгас, ПМК-89, ДРБУ-126, раённыя электрасеткі. У справу таксама не было ўкладзена ніводнага бюджэтнага рубля. І гэта нягледзячы на тое, што для 250-метровага насыпу было прывезена амаль 200 «МАЗаў» грунту і асветлена 1600 метраў трасы! «Даходзіла да камічнага, - усміхаецца Уладзімір Кніга. - Слупы старыя знайшлі, а вось з лямпачкамі ніяк не маглі вырашыць пытанне. Дзякуй добрым людзям - дапамаглі». Калі траса запрацавала, ад жадаючых пакатацца адбою не было.

Як былы выратавальнік, падпалкоўнік унутранай службы МНС, Уладзімір Кніга са спортам на «ты». Сам любіць займацца каньковым бегам на лыжах і іншых заахвоціў. Нават зрабіў з падручнага матэрыялу каток, якім прасавалі перад спаборніцтвамі снег. Гледзячы на яго, на лыжы ўсталі і іншыя кіраўнікі раёна, якія раней пра гэта нават і не думалі.

Зараз у Клічаве збіраюцца рэалізаваць яшчэ адзін экалагічны праект - упрыгожыць хвойнымі дрэвамі вуліцу Ленінскую. Уладзімір Кніга падлічыў, што спатрэбіцца 100 туй і 90 дрэў ядлоўцу. У лясгасе саджанцы да 50 сантыметраў каштуюць 37 тысяч і 19 тысяч рублёў адпаведна. Хіба ж гэта грошы? Такую суму можа ахвяраваць любы неабыякавы да свайго горада жыхар, а для арганізацыі - гэта і наогул «капейкі».

- Асабіста я вырашаў, што пасаджу 15 шарападобных вербаў, - кажа народны абраннік. - Яны таксама танныя - усяго 19 тысяч рублёў за дрэва. Хочацца, каб у горадзе было прыгожа і камфортна. І тое, што наш пачын згадзіліся падтрымаць іншыя, вельмі радуе. Хацелася б зрабіць у Клічаве зялёны куточак у стылі Рэнесанса. Ідэю я падглядзеў у інтэрнэце, а ў лясгасе паабяцалі дапамагчы яе ажыццявіць.

Яшчэ адна запаветная мара Уладзіміра Кнігі - зрабіць у Клічаве сучасную пляцоўку па міні-футболе. «Такую ж, як у Быхаве. Яна з’явілася дзякуючы сацыяльнаму праекту «Родная старонка - дзецям», - кажа ён. - Ініцыятары праекта - праваўладальнік гэтага гандлёвага знака і Беларуская федэрацыя футбола - на працягу 5 гадоў плануюць зрабіць на тэрыторыі Беларусі 118 шматфункцыянальных дваровых спартыўных пляцовак круглагадовага выкарыстання. У нашым райцэнтры, на жаль, няма ні нармальнай спартзалы, ні басейна, ні лядовай арэны, як у іншых гарадах. Спадзяюся, што ў Мінспорту, куды я накіраваў зварот, паставяцца да нас з паразуменнем.

Не выключна, што з часам вакол гарадскога парку ў Клічаве з’явіцца яшчэ і лыжаролерная траса. Цяжка нават ўявіць, колькі грошай гэта можа каштаваць. Але мне здаецца, што ў старшыні райсавета, які таксама загарэўся гэтай ідэяй, атрымаецца іх знайсці.

Нэлі Зігуля, “Звязда”

Если вы заметили ошибку в тексте, пожалуйста, выделите ее и нажмите Ctrl+Enter.

Читайте также в категории «мнение»:

26.04.2018 - 10:25 | Дмитрий Янков: консолидация общества - залог поступательного движения вперед во всех сферах

Консолидировать общество и все отрасли экономики, чтобы добиться поступательного и положительного движения вперед - один из основных посылов Послания Президента белорусскому народу и Национальному собранию.

28.03.2018 - 08:24 | Могилеву нужно активней работать по привлечению инвестиций – Михаил Мясникович

Могилеву нужно активней работать по привлечению инвестиций. Такое мнение высказал по итогам совещания членов Президиума Совета Республики, которое прошло в ОАО «Моготекс», председатель Совета Республики Михаил Мясникович.

21.03.2018 - 23:34 | Театральный форум «М@rt. контакт» стал символом творческого поиска - Василий Черник

Международный молодежный театральный форум «М@rt. контакт» стал символом настоящего творческого поиска и смелого художественного эксперимента. Об этом заявил сегодня на торжественном открытии мероприятия начальник главного управления культуры и аналитической работы Министерства культуры Беларуси Василий Черник.

05.03.2018 - 08:40 | Перспективы развития Могилевской области в наращивании инвестиционной активности – Виктор Некрашевич

Перспективы развития Могилевской области в наращивании инвестиционной активности, создании новых и модернизации действующих производств. Такое мнение высказал заместитель председателя Могилевского облисполкома Виктор Некрашевич, комментируя отчет правительства, Национального банка, облисполкомов и Минского горисполкома об итогах работы экономики за 2017 год и задачах по обеспечению устойчивого экономического роста.

23.02.2018 - 08:56 | Динара Алимбекова: мы готовились к этой эстафете и доказали, что лучшие

Спортсменка из Могилевской области Динара Алимбекова поделилась впечатлениями от выступления в эстафете, которая стала золотой для отечественных биатлонисток.